ВЯРТАННЕ СКАРБАЎ

Літаратурная крытыка нашаніўскага часу адчувала непаўторную «асобнасць» паэзіі М. Багдановіча, аднак толькі адзін раз, ды і то вельмі прыблізна, паспрабавала яе зразумець у прывычных для той пары палярных паняццях «грамадзянскай» і «чыстай» паэзіі. Першым сваім суддзёй быў сам паэт. У крытычным аглядзе беларускай літаратуры «Глыбы і слаі» (1911) ён пісаў: «Што да Багдановіча, то і ў ім не прыкметна шпаркага развіцця, хоць асобнасці яго таленту выступаюць ужо даволі ясна. Гэта паэт-маляр. Слабы як лірык, ён усю сваю ўвагу звяртае на вобразнасць зместу вершаў і разам з тым клапоціцца аб згушчонасці яго, спадзяваючыся прыдаць ім праз гэта асаблівую сілу, але, сціснутыя павэдлуг такіх захадаў, вершы іншы раз заміж малюнка да-юць якісь абрывак яго. Што варта гэтая праца, ска-заць пакуль што цяжка, а таму, адзначыўшы даволі шырокі круг тэм у гэтых вершах і бледнасць мовы іх, я перахаджу да другарадных паэтаў».

На думку ўкладальнікаў Збору твораў Максіма Багдановіча (Мн., 1968. Т. 2. С. 518), нельга з упэў-ненасцю сказаць, што гэтыя радкі належаць Багда-новічу, магчыма, яны ўстаўлены рэдакцыяй «Нашай нівы», дзе ўпершыню артыкул друкаваўся. Але пакуль факт рэдакцыйнай устаўкі не даказаны тэксто-лагамі, будзем лічыць гэтыя словы даволі сціплай, занадта крытычнай самаацэнкай аўтара. Тым больш што яна не выпадае з агульнай, даволі суровай ацэнкай першых кніг Янкі Купалы, Якуба Коласа ды іншых пісьменнікаў. Гэта быў агульны для беларускай літаратуры, у тым ліку для сябе самога, план яе мастацкага ўдасканалення, шпаркага павышэння літаратурнай тэхнікі.

Першая спроба разгадаць сакрэт Багдановічавай паэзіі належыць Антону Луцкевічу. Адразу пасля выхаду «Вянка» ён надрукаваў у «Нашай ніве» (1914, 21 лют.) рэцэнзію пад назвай «Пясняр чыстай красы», падпісаную крыптанімам Г. Б. (ад псеўда-німа Генрык Букавецкі). Нападкі на тэорыю чыстай красы, «мастацтва дзеля мастацтва» як быцнам бы ўпадніцтва і дэкадэнцтва ў мастацкай культуры, як ужо адзначалася, у свой час было навязлівым лейт-матывам нашай эстэтыкі і крытыкі. Вось чаму не лішне будзе ўдакладніць, што разумеў пад «чыстай красой» рэцэнзент «Вянка» і як адклікнуўся на яго ацэнку М. Багдановіч.

«Вянок»,— пісаў А. Луцкевіч,— гэта праўдзівае пэрла ў беларускай паэзіі. Параўноўваць Багданові-ча ні з кім не будзем: не затым, што няма лепшых за яго паэтаў (бо такія ёсць), але затым, што ён ні на каго не падобны. Яго душа замкнёная ў сабе, жы-ве ў нейкім іншым, асаблівым свеце — у свеце чыстай красы і шчырай паэзіі, ды толькі праз яе гля-дзіць на нашае жыцнё — рэальнае, цяжкае, поўнае змагання і безупыннай працы. I як у летні гарачы дзень у крыштальна-чыстай крынічнай вадзе асвя-жаецца наша цела, так асвяжае душу паэзія М. Баг-дановіча».

Крытык звярнуў увагу на дзіўнае спалучэнне ў гэтай паэзіі музыкальнасці і яшвапіснай пластыкі: «Сапраўды, чытаць вершы Багдановіча павінны толькі тыя, хто разумев музыку слова, чыя душа ба-чыць хараство ў чыстай паэзіі». Адзначыўшы, што паэт шчыра любіць сваю радзіму, беларускі народ, спачувае яго ropy і бедам, Луцкевіч працягваў: «Але не грамадскія тэмы займаюць галоўным чынам паэ-та: ён перш за ўсё шукае чыстай красы і ў той дзяў-чынцы васьмілетняй, што, пахіліўшыся з трывогаю над плачучым брацікам, выяўляе песняру тайны Мадонны Рафаэля («Мадонна»), і ў народнай веры ў лесуноў і русалак ды вадзянікоў («У зачарованым царстве»), і ў абразах роднай прыроды, і ў старон-ках мінуўшчыны («Старая Беларусь»)».


1 2 3 4 5 6 [7] 8 9 10 11 12