ВЯРТАННЕ СКАРБАЎ

I тут Ластоўскі крыху заблытаўся. Ядвігін Ш., які ўбачыў у выдатных вершах Багдановіча «дэкадэншчыну», па яго ж звестках, не быў «верхавіком», ядзеў у «ніжняй» палаце, а болын дакладна,— у рабочай рэдакцыі. Што ж датычыць А. Уласава, то ён, к вядома,— хутчэй сацыёлаг і эканаміст, чым спеыяліст у паэзіі, таму спадзяваўся на густ рэдактараў-паэтаў.   Не    атрымоўваецца   і   «манаполь   на прадстаўніцтва руху», бо добра вядома, што і «верхавікі»  падпісвалі свае матэрыялы ў «Нашай ніве» псеўданімамі і крыптанімамі. Гэта — як у манастырскім брацтве: прынімалася новае імя для служэння iдэі — аж да поўнага самазабыцця. У тагачасных умовах  слуячонне  беларускаму Адраджэнню  было справай небяспечнай, у вачах  мясцовай  бюракра-тыі — нават крамолай, «дысідэнцтвам». А супрацоў-нічала ў беларускім друку самая што ні на ёсць

нізаватая інтэлігенцыя — сельскія настаўнікі, вучнёўская моладзь, сяляне, парабкі, адным словам,— самыя бяспраўныя тады людзі. Над такімі аўтарамі апошні мясцовы унтэрпрышыбееў быў начальнікам, які не вельмі разбіраўся ў «высокай» палітыцы і мог па «служебному рвению» праявіць «бдительность», звольніць ці нават «пасадзіць» парушальніка спакою. Аўтар «Вянка» быў першым сярод таленаві-тых беларускіх літаратараў, хто захацеў і ў літаратуры заставацца Багдановічам і нават пратэставаў, калі рэдакцыя «Нашай нівы» прыдумала яму паэ-тычны псеўданім Максім Крыніца. Бо з першых твораў ён хацеў быць не аматарам, а прафесіянальным пісьменнікам. Ён жыў у Расіі, на яго не распаўсюджвалася ўлада мясцовых янычараў.

Разам з пратэстам супраць падмены свайго прозвішча псеўданімам Багдановіч вясной 1909 года прыслаў новыя вершы. «Але вершы,— успамінае не без іроніі Ластоўскі,— былі зноў «дэкандэнцкія» і дзеля гэтага трапілі ў тую ж папку, дзе быў папярэдні сшыток з надпісам «В архів». Там яны праляжалі да канца жніўня, калі іх выцягнуў на свет С. Палуян, які, прачытаўшы вершы, з надзвычайным захапленнем стаў бараніць іх спярша перад Ядвігіным, а пасля перад «верхняй» палатай, з радоў якой за надрукаванне некаторых вершаў першы выказаўся Чыж, а пазней А. Луцкевіч... Пасля надрукавання «Край мой радзімы» і вершаў з цыклу «Вадзянік» у рэдакцыйным складзе, акрамя Ядвігіна, які ўпарта казаў «а ўсё ж тэта вершы не для народу», усе аднагалосна выражалі прызнанне пісьменніцкага таленту М. Багдановіча. С. Палуян завязаў з ім частую перапіску на нацыянальна-літаратурныя тэмы. Пасля выезду С. Палуяна назад у Кіеў і яго трагічнай смерці перапіску з Багдановічам працягваў аўтар гэтага нарысу. Ядвігін меў рацыю, калі казаў, што вершы М. Багдановіча будуць незразумелыя чытачу «Нашай нівы». Пераканацца ў гэтым мне давялося летам 1910 года, калі з Менска, пачародна, прыязджалі ў Вільню Альберт Паўловіч і Галубок. Абодва паэты нападалі на беззмястоўнасць вершаў М. Багдановіча, а асабліва — А. Паўловіч, які злосна выкпіў, перафразоўваючы паасобныя звароты вершаў М. Багда-новіча, каторага стала называў не па прозвішчу, а «ваш Лесавік». Усе гэтыя нападкі прыходзілася выслухоўваць мне, як сакратару рэдакцыі, прычым ніякія аргументы ў абарону М. Багдановіча не мелі ўплыву. Вуснамі супраціўнікаў Багдановіча гаварыла іх абражаная аўтарская амбіцыя, што ў нашай мініяцюрнай часопісі, замест іх твораў, займаецца месца пад вершы Багдановіча. ІПто нападкі з боку мінчукоў былі няшчырымі, відаць з таго, што ў мэ-тах канкурыравання з Багдановічам за месца ў часопісі А. Паўловіч пачаў надсылаць замест сваіх вя-сёлых і дасціпных жартаў вершы на сур'ёзныя тэмы. Але з А. Паўловіча лепшы гумарыст, як філосаф і эстэт, і таму не ўдалося яму выціснуць з «Нашай нівы» творчасці М. Багдановіча, тым болын што з кожнай новай прысылкай вершаў у развіцці яго таленту адчуваўся значны поступ».


1 2 3 [4] 5 6 7 8 9 10 11 12