ВЯРТАННЕ СКАРБАЎ

Вернемся, аднак, да канфлікту ў рэдакцыі «Нашай нівы», з якога пачыналіся ўваходзіны Багдановіча ў нешматлікае тады брацтва беларускіх літаратараў. Да ўспамінаў Ластоўскага пра паэта. Упершыню іх пераказаў I. Замоцін у крытыка-біяграфічным нарысе, прыкладзеным да другога тома «Твораў М. Багдановіча» (1928). Нядаўна гэтыя «Успаміны» апублікаваў Барыс Сачанка (Літ. і мастацтва. 1989, 22 лістап.). «Склад рэдакцыі «Наша Ніва»,—пісаў Ластоўскі,—у 1909 годзе быў гэткі: А. Уласаў, браты Іван і Антон Луцкевічы, Ядвігін ПІ. (Лявіцкі), Янка Купала, В. Ластоўскі і, дарыўкамі — Язэп Манькоўскі (Янка Окліч) ды Чыж (Альгерд Бульба), а напачатку лета 1909 г. прыбыў яшчэ С. Палуян. Гэты склад рэдакцыі ў 1909 і 1910 гг. рэзка распадаўся [курсіў мой.— У. К.] на дзве групы, каторыя былі дамэтна ахарактарызаваны свежа прыехаўшым з Кіева С. Палуянам «верхний» і «ніжняй» палатамі. Да «верхний» палаты належалі: А. Уласаў, браты Луцкевічы і, калі бывалі,— Чыж і Манькоўскі. «Ніжняя» палата складалася з Ядвігіна Ш., Купалы, Ластоўскага і Палуяна, а ў канцы 1909 г. да яе далучыўся мастак-маляр Я. Драздовіч».

Паводле ўспамінаў Ластоўскага, «рэдакцыя ў цэлым» ніколі не збіралася. «За зачыненымі і завешанымі... дзвярыма ў гасподзе «верхний палаты» вяршыліся «высокія» палітычныя матэрыі. Адгалоскі шырокіх планаў «верхний» палаты даходзілі ў «ніжнюю» з трэціх і питых рук, часта ў хаатычнай форме. Адно толькі было пэўным, што там ішла буйная ігра са значнымі стаўкамі з боку упіяцкай іерархіі і некаторых другіх, сільных у тыя часы палітычных краевых чыноўнікаў. Ад вуліцы ж у «ніжнюю» палату ішла публіка «чорная» і «піэрая». Ясна, што пры такім падзеле «верхняя» і «ніжняя» палаты думалі па-рознаму, жылі рознымі ідэаламі, пасілі ў сабе зароди! розных кірункаў нацыянальнай мыслі».

Ці такі ўжо кантраст быў паміж «палатамі» рэдакцыі? Чаму гэта В. Ластоўскаму, былому калегу А. Луцкевіча і яго заходнебеларускіх сяброў па кіраўніцтву Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), уздумалася адмежавацца ад нашаніўскага брацтва? Ці, больш дакладна,— «заднім днём» правесці «класавую дыферэнцыяцыю» былой нефармальнай рэдакцыі «Нашай нівы»? Ва ўсякім разе, у «Нашай ніве» нацыянальныя ідэалы Ластоўскага былі амаль татя ж, як у братоў Луцкевічаў, А. Уласава і ўсёй «верхняй палаты». Супярэчнасці, ды і то скрытыя, выявіліся ў сярэдзіне 20-х гадоў, калі В. Ластоўскі, Я. Лёсік і яшчэ некалькі дзеячаў БНР прызналі БССР, адмовіліся ад сваіх намінальных урадавых пастоў і прыехалі ў Мінск. У 1927 годзе Ластоўскі быў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея, а праз год стаў адным з акадэмікаў-заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук і яе першым неадменным сакратаром (па сучаснай наменклатуры — галоўным вучоным сакратаром АН БССР). Антон Луцкевіч, Аляксандр Уласаў, Браніслаў Тарашкевіч ды іншыя засталіся ў Заходняй Беларусі, пры гэтым А. Луцкевіч (яго брат Іван памёр у 1919 годзе) крытыкаваў антыбеларускія тэндэнцыі ў БССР, а ў канцы 20— 30-я гады выкрываў сталінскія рэпрэсіі.

Але якое ж дачыненне мела гэтая крыху наіўная, а крыху хітраватая спроба Ластоўскага правесці «класавы аналіз» беларускай газеты і творчасці М. Багдановіча? Вось што гаворыцца далей у ягоных спамінах: «На пачатку траўня месяца таго ж года [1909 г.- У. К.} Максім Багдановіч зноў прыслаў у «Нашу ніву» маленькі сшыточак новых сваіх твораў, які абыймаў 8—9 вершаў. Нябожчык Ядвігін Ш. ахрысціў гэты сшыточак «дэкадэншчынай». Яго апінія [тут у сэнсе — погляд.— У. К] падзялялася «вярхоўнай палатай». Іншага погляду трымалася аб новым пісьменніку «ніжняя» палата, а ў першы чарод Я. Купала, які інтуітыўна вычуў у гэтых першых паэтыцкіх спробах у Максіме Багдановічу сапраўднага мастака. Спамянуты сшыток вярнуўся з перагляду «верхняй палаты» ў «ніжнюю»  перакрэслены сінім лоўкам з надпісам рукой А. Уласава «В архів». Пад еракладам Н. Святагора «Дзве песні» быў надпіс укой А. Луцкевіча «можно друкаваць пад псэўдонімам». Палітыка «верхняй» палаты строга прытрымлівалася лініі нераскрывання сваіх  супрацоўнікаў, каб манаполь прадстаўніцтва руху быў выключна ў яе руках».


1 2 [3] 4 5 6 7 8 9 10 11 12