ВЯРТАННЕ СКАРБАЎ

А вось як выглядала вясна ў паэта-пачаткоўца Коласа: «Вясна, вясна! Жаданая! // Ты прыйдзеш зноў;//Ты вернется» («Вясна»). Ці ягоны верш у іншым рытмічным ключы пад той ж назвай «Вясна»: «Ідзе вясна ўжо, дзякуй Богу! //Згінуў снег з сырой зямлі;//Папсавала гразь дарогу,//Перавалы загу-ЛІ...//І зіма, як дым, прапала!//Зелянее луг, паля.//

Як ад болю ачуняла//Наша родная зямля». А вось яго тэма смерці: «Могілкі ў полі адны-адзінюткі. // Праслы гнілыя на землю ляглі. // Крыж пахінуўся, як кветка ў бары... // Многа іх, многа ляжыць на зямлі!» («Могілкі»)

Гэта была ншчэ толькі просценькая песня, а не сімфонія з яе ўнутранай дыялектыкай развіцця, узаемапераходам і сінтэзам кантрастных тэм і вобразаў. Паэтычная сімфонія ў Купалы і Коласа загу-чыць пазней.

Багдановічу было наканавана пражыць значна менш, чым яго літаратурным настаўнікам,— усяго няпоўных 26 гадоў. Мабыць, таму духоўнае сталенне яго такое шпаркае, «сціснутае» ў часе. Нават у сваім вучнёўстве ён быў арыгінальным. Вось адзін з яго першых твораў на вясенні матыў:

 

Холадна. Вецер на полі гуляе,

Вые, як звер,

Снег узрывае, нуду наганяе,—

Кепска цяпер!

Але мне сэрца пяе: не нудзіся!

Прыйдзе вясна!

Гукне: «Прачніся, зямля! прабудзіся

3 цяжкага сна!»

Сонца прагляне, зазелянее

Траўка ў лугу,

Гукне вясна і, як ветрам, развее

Гора-нуду!

«Пўыйвзе вясна»

Перад намі ўжо не просценькі, натурны эцюд вясенняга адраджэння. Тут ёсць прыкметны суб'ектыўны пачатак («Але мне сэрца пяе...»), без якога лірычная паэзія не існуе. Апрача таго, у Багдановічавым творы вясна — не толькі аб'ект літаратурнай замалёўкі, але яшчэ «лірычная гераіня» твора, паэтыка-міфалагічны персанаж літаратурнага дзейства.

Вясна бывае не толькі ў прыродзе. Яе прагне чалавечая душа, калі сэрца пачынае спяваць. Тэты ранні, крыху пазначаны матыў паэта надзвычай важны, бо пазней тэма вясны нашага жыцця і мужнага прыняцця яго восеньскага змяркання стане вельмі прыкметнай у яго паэзіі.


1 [2] 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12