ВЯРТАННЕ СКАРБАЎ

Прафесар і дэкан педагагічнага факультэта БДУ М. Піятуховіч выкладаў ва універсітэце беларускую літаратуру і адначасова заходнееўрапейскія літаратуры, дзе з класічнай выразнасцю змяняліся мас-тацкія плыні і метады — класіцызм, рамантызм, рэа-лізм, сімвалізм, імпрэсіянізм, а пазней іншыя ма-дзрнісцкія кірункі. У 1^23 гадзе ён нямала здзівіў літаратурную грамадскасць артыкулам «М. Багдановіч як паэт-імпрэсіяніст». У метадалагічным плане Піятуховіч, як і некаторыя іншыя прадстаўнікі тагачаснага універсітэцкага літаратуразнаўства, імкнуўся сумясціць культурна-гістарычную школу, якая ары-ентавалася на біяграфізм і фактары літаратурных уплываў, з афіцыйным тады сацыялагічным метадам, паводле якога мастацкая творчасць абумоўлена са-цыяльна-класавымі прычынамі. Вось і Піятуховіч тлумачыў асобнае месца  Багдановіча  ў дарэвалюцыйнай літаратуры Хлш....... мастацкі мёт'адштэлігенц-

кім паходжаннем, гарадскім ладам жыцця і сістэма-тычнай адукацыяй, чаго як быццам бы не мелі іншыя беларускія пісьменнікі. Плынь імпрэсіянізму пара-дзіла дынаміка гарадскога жыцця. «3 кінематагра-фічнай хуткасцю тут адны з'явы змяняюцца другімі, бурляць і пеняцца тут хвалі жыцця, душа не паспя-вае тут перарабляць усіх надворных уражанняў, яны коўзаюцца па яе паверхні, адны ўступаючы месца другім... Рознасць умоў жыцця парадзіла ў Максіма Багдановіча і асобнасць яго літаратурнага кірунку ў параўнанні з іншымі беларускімі паэтамі. Пануючы напрамак у беларускай літаратуры — гэта рэалізм. Беларускія пісьменнікі і паэты шырокай кісцю ма-лююць родную прыроду, жыццё роднай вёскі. Ад гэ-тых малюнкаў вее араматам скошанай сенаяхаці, яны дышуць супакоем той вясковай ідыліі, якую яны адбіваюць сабой. Іншы характар мае муза М. Багдано-віча. Гэта — нервовая муза горада, яна не ведае спа-кою і цішы, яна — уся pyx і зменлівасць. У той час, калі беларускія пісьменнікі-народнікі шырока ахап-ляюць жыццё, у той час, калі іх малюнкі паходзяць на шырокія палотны Рэмбранта,— М. Багдановіч дае толькі бягучыя накідкі рэчаіснасці, адбівае асобыя яе мігі... Там статыка жыцця, тут — яго дынаміка. Там — рэалізм, тут у М. Багдановіча — імпрэсіянізм, фіксаванне асобных мігаў і ўражанняў».

Для доказу сваёй гіпотэзы Шятуховіч спаслаўся на нізку вершаў Багдановіча «Места», дзе, на яго думку, «прыём фіксаваць мімалётныя ўраяанні нагадвае ўсім вядомую манеру Бадлера, Верхарна і інш.», а яшчэ на раздзел «Вянка» пад назваю «Старая спадчына», дзе паэт «выяўляе здольнасць інтуі-тыўна схапіць і мастацка прадставіць нам унутраны свет людзей прошлага» .

Чытач здагадаецца, што гэтыя аргументы не вытрымліваюць крытыкі. М. Багдановіч сапраўды пера-кладаў вершы некаторых паэтаў, блізкіх да імпрэсіянізму, напрыклад, П. Верлена, аднак іх творчая манера і мастацкі свет надзвычай самабытныя, каб бачыць тут паралелі. Што ж датычыцца Ш. Бадлера і Э. Верхарна, то яны хутчэй сімвалісты, чым імпрэсіяністы. Яшчэ менш слушнае меркаванне Пія-туховіча, быццам асновай светапогляду «імпрэсія-ніста» Багдановіча быў рэлятывізм (сцвярджэнне ад-носнасці быцця ды ісціны), у той час як рэалізм грунтуецца на пазітывізме. Якраз наадварот: паэт сцвярджаў усеагульную праўду і вечныя каштоўнасці. 

 

Конан У.

Святло паэзіі і цені жыцця: Лірыка Максіма Багдановіча.— Мн.: Маст. літ., 1991.—208 с. ISBN 5-340-00717-0.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 [12]