ВЯРТАННЕ СКАРБАЎ

Гісторык Усевалад Ігнатоўскі ў 1917—1918 гадах чытаў курс лекцый па беларусазнаўству для сту-дэнтаў Мінскага педагагічнага інстытута, эвакуіра-ванага тады ў Яраслаўль. Пазней лекцыі былі апублікаваны пад назвай «Кароткі нарыс нацыяналь-на-культурнага адраджэння Беларусі» (Мн., 1921). Аўтар паказаў сацыяльнае і духоўна-выхаваўчае значэнне літаратуры ў адраджэнцкім руху народа, пазнаёміў чытачоў з творчасцю беларускіх пісьменні-каў, у тым ліку са спадчынай Багдановіча. У. Ігна-тоўскі не быў арыгінальным крытыкам і карыстаўся ацэнкамі аўтара кніжкі «Нашы песняры» (1918) А. Луцкевіча. На яго думку, Багдановіч выявіў раз-настайныя бакі духоўнага быцця чалавечай індыві-дуальнасці. Следам за Луцкевічам лічыў паэта «прад-стаўніком так званай чыстай паэзіі, паэзіі хараства». Аднак Ігнатоўскі, як і яго папярэднік, укладваў у паняцце «чыстай паэзіі» станоўчы змест, бачыў у ёй не фармалізм і не эстэцтва, а тварэнне новых эстэ-тычных каштоўнасцей народа. Новая грань у ацэн-ках Ігнатоўскага — здагадка пра адзінства прыго-я?ага і трагічнага ў паэзіі Багдановіча. «Калі ён,— пісаў даследчык,— бярэ ў сваіх творах беларускія матывы, то не затым толькі, што яны яму родныя, але і затым, піто ў іх ёсць вялікая скарбніца хараства, якой ніхто не прыкмячаў. Гэтае хараство ён бярэ з гісторыі народа, з яго фантастычнай псіхалогп, з яго векавечнаи працы, з яго векавечнага гора». Праўда, далей пайшлі крыху наіўныя «сацыялагіч-ныя» перакосы: «Хараство толькі там, дзе праца і гора. Хараство там, дзе гаруе векавечны працаўнік-беларус. Гэтага хараства дабіваецца пясняр, і ў сты-лі сваіх твораў ён абагачае беларускі верш новымі формамі».

Наконт новых форм гісторык не памыляецца. А вось сцвярджэнне — быццам Багдановіч бачыў красу толькі ў горы і працы,— па меншай меры ад-набаковае. Паводле біблейскай традыцыі ды і фальк-лорных уяўленняў, словы «працаваць» і «гараваць» сапраўды амаль што сінонімы. Але ў хрысціянскай душы пераважае радаснае прыманне быцця з яго драматычнымі супярэчнасцямі, горам і шчасцем. Вы-шэй за гэтыя крайнія полюсы — духоўная паўната. Пра яе сказаў паэт:

Жывеш не вечна, чалавек,

Перажыві ж у момант век!

У літаратуразнаўстве і крытыцы 20-х гадоў вы-значыліся тры асноўныя кірункі ў дачыненні да твор-часці М. Багдановіча: частковае яе адмаўленне ці празмерна крытычнае да яе стаўленне (частка ма-ладнякоўцаў і палымянцаў, пралеткультаўская і «на-пастоўская» плыні); погляд на яе як на высокі ўзор для мастацкага росту беларускай савецкай літарату-ры (У. Дубоўка, А. Бабарэка і іншыя пісьменнікі, якія стварылі «Узвышша» або прымыкалі да гэтага аб'яднання); акадэмічнае «багдановічазнаўства», што імкнулася да аб'ектыўнага аналізу спадчыны Багдановіча і бачыла ў ім таленавітага паэта поруч з Купалам і Коласам (Я. Барычэўскі, А. Вазнясен-скі, I. Замоцін ды іх паслядоўнікі). Часам гэтыя плыні сінтэзаваліся, даючы ў выніку нейкую «сярэднюю» пазіцыю, якой прытрымліваўся Міхась Піятуховіч.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [11] 12