ВЯРТАННЕ СКАРБАЎ

На старонках «Гомана» ўпершыню пабачылі свет вершы паэта «Ліст да Ластоўскага», «Максім і Магдалена». Часопіс «Беларускае жыццё» (1919—1920) апублікаваў з архіва Рамуальда Зямкевіча бліскучыя імпрэсіі паэта «Варажба» («Ўсё знікла — шум даж-джу, і ветру вой сярдзіты...»), «Просценькі вершык» («Няяркая, маленькая вясёлка...») і трагічны верш-заклік «Народ, Беларускі Народ!».

Пазней у артыкуле «Натхненне і гармонія: К 3-яй гадавіне смерці М. Багдановіча» (Рунь. 1920, №5— 6) 3. Бядуля ўзнёсла пісаў пра паэта — адкрываль-ніка хараства ў мастацтве і штодзённым жыцці.

Першыя гісторыкі наныянальнай літаратуры хіба толькі часткова зразумелі выдатнае месца ў ёй Баг-дановіча, трагічную вышыню яго грамадзянскага подзвігу. Нават яго сабрат па «Нашай ніве» Максім Гарэцкі толькі наблізіўся да яго паэтычнага свету, але не ўвайшоў у яго. «Кожны вершык Багданові-ча,— пісаў Гарэцкі,— мае ў сабе якую-небудзь філа-софскую думку. Творчасць яго — праца мысліцеля, апранутая прыгожай слаўнай шатаю. Узгадаваны на класічных прыкладах сусветнай літаратуры, ён вы-магаець і ад сябе дасканалай артыстычнай формы... Элементы яго літаратуры выдзяляюць паэта з адна-роднай сям'і нашаніўскіх паэтаў і пісьменнікаў. Праўда, і ён заплаціў дань часу і служыў бацькаў-шчыне па ўсёй сваёй магчымасці, йадаючы некато-рым творам нацыянальнага элементу. Тым часам ані гэты, ані сацыяльны элемент не складагоць галоўных адзнак яго літаратуры. Багдановіч прыкмецен агулъналюдскім элементам. Вершы яго гавораць нешта чалавеку ўсякай нацыянальнасці і ўсякага сацыяль-нага стану» '.

Даследчык заўважыў і музыкальнасць паэзіі Баг-дановіча, і яго вершы «з нацыянальнымі матыва-мі», якія склалі «найхарашэйшыя радкі нашаніўскай паэзіі», але сам метад — аддзяленне формы ад зме-сту, нацыянальнага ад агульначавечага прымушаў бачыць у паэце як быццам нейкага «хутараніна» на ўскрайку беларускай «вёскі».

Следам за М. Гарэцкім нарыс гісторыі беларускай літаратуры апублікаваў Яфім Карскі2. Гэта быў пер-шы для рускага чытача і замежных славістаў сістэ-матызаваны звод літаратурных біяграфій беларускіх пісьменнікаў. Даследчык грунтаваўся на беларускіх крыніцах і ацэнках крытыкаў нашаніўскай школы. Разам з тым Карскі быў «староннім» чытачом твораў Багдановіча. Ён увайшоў у яго мастацкі свет болып глыбока, чым у творчасць Янкі Купалы, Якуба Ко-ласа, Цёткі, Алеся Гаруна. Даследчык адзначыў за-гадкавасць, фенаменальнасць літаратурнага подзвігу Багдановіча, які «зіхоткай зоркаю мільгануў на не-басхіле беларускай літаратуры», філасафічнасць яго паэзіі, ураўнаважанасць у ёй нацыянальнага і агуль-началавечага, прыгожага і трагічнага, багацце і раз-настайнасць яго паэтыкі. Асабліва каштоўнае свед-чанне Карскага — вядомага лінгвіста і славіста — пра дасканаласць паэтычнай мовы Багдановіча. Ад-нак ён памыляўся, сцвярджаючы, быццам бы «гэта чыстая беларуская гутарковая мова». Заслуга Баг-дановіча якраз у іншым — у развіцці паэтычнай, літаратурнай мовы беларусаў. Я. Карскі не пазбавіў-ся ад так званай «заходнерускай» арыентацыі, па-водле якой беларуская мова — толькі «народный язык», хоць гэтаму супярэчылі яго ж уласныя да-следаванні. I яшчэ, акадэмік Карскі карыстаўся кры-тычным клішэ, паводле якога М. Багдановіч быў «паэтам чыстага мастацтва дзеля мастацтва», не раскрываючы, які змест ён укладвае ў гэтае неад-назначнае паняцце.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 [10] 11 12