Пошукі творчай спадчыны Максіма Багдановіча

У свой час Адам Ягоравіч прасіў некаторых знаёмых напісаць успаміны пра сына. Ён прыслаў у Інбелкульт успаміны А. Цітова, А. Залатарова, С. Каныгіна, М. Агурцова, I. Некляпаева, Хв. Імшэніка і некаторых іншых. Гэтыя матэрыялы, за выключэішем успамінаў А. Цітова (копія аказалася ў архіве Адама Ягоравіча і захоўваецца ў Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, аўтограф успамінаў — у архіве Яраслаўскага музея-запаведніка), пе захаваліся. Але тэксты іх маглі захавацца ў аўтараў, а пасля смерці аўтараў трапіць у архівы (як гэта здарылася з уласнаручным рукапісам успамінаў А. Цітова).

Не змяшчалася ў кнігах М. Багдановіча адна страфа з урыўка аўтарскага перакладу на рускую мову паэмы «Вераніка»:

Я вспоминаю дом старинный, На тихой улице фасад,

И небольшой уютный сад,

И двор просторный и пустынный.

(страфа друкавалася як асобны верш)

На нем кипели игры наши:

При общем шуме взмах руки

Вдруг «брал на вынос» городки,

И смех звучал при виде «каши»

(страфа не друкавалася).

Hi ў адным выданні не публікаваліся таксама два кароткія вершы Максіма Багдановіча «Эпіграф да верша» і «Да дзяўчыны», аўтографы якіх да 1927 г. захоўваліся ў архіве Рамуальда Зямкевіча. Вершы гэтыя паэт прыслаў у рэдакцыю газеты «Наша ніва», але рэдактары газеты перакрэслілі тэкст і здалі ў архіў. Таму, як непатрэбныя, яны і трапілі да бібліёграфа Рамуальда Зямкевіча.

Вось іх тэкст:

Эпіграф да верша

Мая душа, як лук, нацягнутай была,

I легкі, звонкі верш сарваўся, як страла.

Максім Багдановіч

Яраслаўль

Да дзяўчьгаы

Змоўклі вершы мае прад табой: іх красу зацяняюць

Рытмы паходкі тваёй, сінія рыфмы вачвй.

М. Багдановіч

Яраслаўль

Чакаюць яшчэ змяшчэння ў Зборы твораў паэта і яго пісьмы да Валерия Брусава і да Ф. Я. Корша. Гэта з таго, што адшукана. А колькі мы яшчэ не ведаем?

Якуб Колас у артикуле «Выдатны паэт і крытык» (1947) пісаў: «Мы павінны сабраць і выпусціць у свет усю літаратурную спадчыну Максіма Багдановіча, каб на ёй раслі і гадаваліся нашы маладыя кадры літаратараў». Па крупінках збіраць згубленую рукапісную спадчыну класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча — пачэсная задача нашага ліратуразнаўства.

 

1974

 


1 2 3 4 5 6 [7]