Пошукі творчай спадчыны Максіма Багдановіча

На аснове здабытых матэрыялаў Алесь Бачыла Hani-cay цікавую кнігу «Дарогамі Максіма» (Мінск, 1971), змешчаную і ў нашым выданні. Дакументы і фотаздымкі, знойдзеныя ім, захоўваюцца зараз у Цэнтральным літаратурным архіве БССР.

У 1972 г. я атрымала новы аўтограф Максіма Багдановіча. Змест гэтага аўтографа цесна звязаны з творчасцю паэта, з яго паэтычным цыклам «Мадонны». Публікацыя гэтых матэрыялаў была змешчана ў часопісе «Маладосць», 1973, № 8.

У 1973 г. кандыдат філалагічных навук I. Саламевіч выявіў у аддзеле рукапісаў Дзяржаўнай бібліятэкі СССР імя У. I. Леніна ў Маскве пісьмо Максіма Багдановіча ад 22 красавіка 1913 г. да вучонага-філолага Фёдара Якаўлевіча Корша. Пісьмо апублікавана ў газеце «Літаратура і мастацтва», 2 лютага 1973 г.

Зусім нядаўна (1973 г.), у сувязі з падрыхтоўкай матэрыялаў для гэтай кнігі, я даведалася, што ў Цэнтральным дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва (Масква) захоўваецца паштоўка Максіма Багдановіча ад 26 кра-савіка 1912 г., адрасаваная Валерыю Брусаву. Тэкст паштоўкі публікуецца ў гэтым зборніку.

У 1974 г. літаратуразнаўца В. Рагойша знайшоў аўтограф артыкула М. Багдановіча «Краса и сила» ў рукапісным аддзеле навуковай бібліятэкі АН УССР. Публікацыя Рагойшы зроблена часопісам «Маладосць», 1974, № 5.

Такім чынам, агульнымі намаганнямі за пасляваенны час сабрана некалькі аўтографаў Максіма Багдановіча, выяўлены шэраг невядомых твораў з перыядычнага друку і сабраны новыя матэрыялы да яго біяграфіі. У пасляваенны час апублікаваны ўспаміны Д. Дзябольскага, В. Гарбацэвіча, Г. Валасовіч — Гразновай, Ц. Годнева, Зоські Верас.

Але тэта далека не ўсе напрамкі, па якіх могуць ісці пошукі спадчыны М. Багдановіча.

Усе пасляваенныя пошукі даследчыкаў грунтаваліся на сцверджанні, што аўтографы паэта, якія захоўваліся ў Акадэміі навук БССР, загінулі.

Пытанне аб існаванні гэтага архіва — вельмі важнае. Складальнікі першага акадэмічнага збору твораў М. Багдановіча ў асноўным выкарысталі аўтографы паэта. Але яны не здолелі расчытаць усе аўтографы. Гэта даказаў Рыгор Жалязняк,  які напярэдадні  Вялікай Айчыннай 

вайны расчытаў і апублікаваў з аўтографа (што захаваўся ў АН БССР) верш «Не бядуй, што хмары...» і варыянты паэмы «Мушка-зелянушка».

А ці ўсё здолеў расчытаць Рыгор Жалязняк?

У апошні час мне ўсё часцей прыходзіць у галаву думка: а ці загіпулі тыя аўтографы паэта, што захоўваліся да вайны ў Акадэміі навук БССР?

I яшчэ. 3 пісьмаў М. Багдановіча, апублікаваных у 1958 г. М. Смолкіным, вядома, што Максім падрыхтаваў зборнік беларускіх апавяданняў у сваіх перакладах на рускую мову, у якім змясціў апавяданні Ядвігіна III., Якуба Коласа, Зм. Бядулі і інш., і напісаў да гэтага зборніка агляд беларускай прозы. Рукапіс паэт паслаў на Украіну. Але дагэтуль ніхто з даследчыкаў не бачыў гэтага рукапicy.

Вядома, што Максім Багдаповіч перапісваўся са сваёй хроснай Вольгай Епіфанаўйай Сёмавай і дасылаў ёй свае вершы. Але перапіска тэта не выяўлена. Пошукі вядзе Алесь Бачыла. Ён знайшоў фота Вольгі Епіфанаўны, даведаўся аб тым, што яна трымала ў Пінску прыватнае вучылішча, але перапіскі М. Багдановіча з хроснай знайсці не ўдалося.

3 пісьмаў Паўла Адамавіча вядома, што Максім перапісваўся з настаўніцай Восіпавай і ў яе таксама былі яго вершы. Настаўніца гэтая памерла, але недзе жыве яе дачка. СуВязь з ёй пакуль што наладзіць не ўдалося.


1 2 3 4 5 [6] 7