Пошукі творчай спадчыны Максіма Багдановіча

У бібліяграфічным апісанні газеты, зробленым па па-яўных фондах бібліятэкі, было дапушчана некалькі фак-тычных памылак, якія, відаць, заблыталі і даследчыкаў творчасці М. Багдановіча. Так, у бібліяграфічным паказчыку сказана, што ў 1906 г. выйшлі № 1—6 газеты «Наша ніва» (на самай справе № 1—7) і ў 1912 г.— № 1—44 (на самай справе № 1—52). Укладальнікі выданняў твораў 1927—1928 і 1957 гг. карысталіся камплектамі газеты ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У. I. Леніна, у якой адсутнічала некалькі нумароў газеты «Наша ніва» за 1912 г., але не заўважылі гэтага прабелу, бо прабел быў і ў афіцыйнай бібліяграфіі перыядычных выданняў. Устанаўленне гэтай памылкі дапамагло выявіць тэкст беларускага арыгінала верша М. Багдановіча «Белым кветам адзета каліна...», які да гэтага часу быў невядомы.

Копія тэксту верша зроблена па маёй просьбе з камплекта газеты «Нашай нівы», што захоўваецца ў фондзе Дзяржаўнай бібліятэкі імя М. Е. Салтыкова-Шчадрына (Ленінград). Публікацыя была зроблена ў газеце «Літаратура і мастацтва», 7 чэрвеня 1958 г. Верш увайшоў у вы-данне 1968 г.

Прыблізна ў той жа час знайшла я яшчэ адзін забыты верш — «Беларусь» («Беларусь, Беларусь! Агнём імя тваё мне гарыць...»), ён быў надрукаваны ў заходнебеларускім выданні («Беларускі каляндар на 1927 год. Вільна, [1926]).

У 1961 г. Мінск наведала літаратуразнаўца і складальніца зборніка «Белорусские поэты» (1963) P. I. Файнберг. Яна падбірала тэксты М. Багдановіча да зборніка. Я прапанавала ёй, сярод іншых, верш «Беларусь» і дала яго тэкст, перапісаны ад рукі. У 1963 г. зборнік быў выдадзены. У ім змешчаны верш М. Багдановіча «Беларусь». Пераклад на рускую мову А. Пракофьева.

Крыху пазней, у 1966 г., верш «Беларусь» у арыгінале быў змешчаны ў зборніку «Дзень паэзіі» 1966 г. і ў двухтомніку М. Багдановіча 1968 г.

У 1958 г. даследчык М. Смолкін апублікаваў у часопісе «Полымя» (№ 3) цікавыя матэрыялы з рукапісаў архіва рэдакцыі газеты «Наша ніва», частка якога захоўваецца ў аддзеле рукапісаў АН Літоўскай ССР. Тут апублікаваны пісьмы Максіма Багдановіча 1911—1914 гг. да работнікаў рэдакцыі альманаха «Маладая Беларусь» і газеты «Наша ніва», урывак з невядомага крытычнага артыкула, у якім даецца ацэнка мастацкіх твораў, змешчаных у клерыкальнай газеце «Bielarus» (Вільна, 1913— 1915); тэкст Багдановічавага перакладу верша П. Верлена «Ракаўкі» на беларускую мову. Праўда, мы ведалі гэтыя пісьмы М. Багдановіча па «Гадавіку Беларускага навуковага таварыства» (кн. 1, Вільна, 1933). Але там яны надрукаваны са скарачэннямі. Усе гэтыя матэрыялы ўвайшлі пазней у выданне 1968 г. У 1964 г. быў знойдзены аўтограф рукапіснага зборніка М. Багдановіча «Зеленя». Яго і невядомыя фота і пісьмы захоўвала дваюрадная пляменніца М. Багдановіча Наталля Глебаўна Кунцэвіч.

3 1964 г. я ўзнавіла сваю перапіску з братам Максіма Багдановіча Паўлам Адамавічам, пасля смерці Паўла Адамавіча апублікавала пісьмы і фота ў часопісе «Неман» (1971, № 4). Змешчаны яны і ў прапануемым выданні.

У пачатку 1968 г. пачаў збіраць біяграфічныя весткі для напісання лібрэта оперы пра Максіма Багдановіча паэт Алесь Бачыла.


1 2 3 4 [5] 6 7