Пошукі творчай спадчыны Максіма Багдановіча

Пераглядаючы газету «Наша ніва», нельга не звярнуць увагі на два тэксты: пераклад апавядання «Юдава поле» славацкага пісьменніка Светазара Гурбана Ваянскага падпісаны «М. Б.» (№ 39 за 1909 г.) і артыкул «Не жаласці, а праўды» падпісаны таксама ініцыяламі «М. Б.» (№ 14 за 1911 г.). Нельга катэгарычна сцвярджаць, што яны належаць пяру М. Багдановіча. Асабліва гэта датычыцца артыкула «Не жаласці, а праўды». Аднак факты на-водзяць на думку, што названия артыкулы належаць яму.

Ініцыяламі «М. Б.» М. Багдановіч падпісваў свае артыкулы, апублікаваныя ў газеце «Наша ніва» («Глыбы і слаі»), у яраслаўскай газеце «Голас» (артыкул «Безумец»), у часопісе «Украинская жизнь» (артыкул «Белорусское возрождение») і інш. У газеце «Наша ніва», акрамя артыкула «Глыбы і слаі» і «Не жаласці, а праўды», не змяшчалася больш артыкулаў на літаратурныя тэмы за подпісам «М. Б.». Аўтара ж артыкула «Глыбы і слаі» М. Б. [Максіма Багдановіча] рэдакцыя газеты «Наша ніва» лічыла сваім сталым супрацоўнікам па пытаннях беларускай літаратуры, аб чым яна паведамляла ў спецыяльнай зносцы да артыкула. «Ад рэдакцыі: «Пасля стацей аб нашых пісьменніках, друкаваных у N° 38, 40 і 43 «Нашай нівы» ў тым годзе, мы даём месца працы аб іх нашага пастаяннага супрацоўніка М. Б., каторы, узіраючыся на іх з боку літаратурнай вартасці іх твораў, выказвае некалькі новых, індывідуальных поглядаў на нашу красную літаратуру» («Наша ніва», 1911, № 5). Так знаёміла чытачоў рэдакцыя газеты «Наша ніва» з першым выступлением М. Багдановіча ў якасці крытыка. Таму артыкул «Не жаласці, а праўды», падпісаны таксама псеўданімам «М. Б.», належыць, відаць, гзтаму «пастаяннаму супрацоўніку».

Акрамя гэтага, змест артыкула «Не жаласці, а праўды» і эпіграф да яго з верша Я. Купалы «Чаго нам трэба» — «Не плакаць толькі, не раніць болькі,— болькі, якую нядоля дала», цесна звязаны з ідэйным зместам вершаў М. Багдановіча, якія напісаны ў 1911 г., асабліва з вершам «Кінь вечны плач свой аб старонцы...». У артыкуле шырока цытуецца верш Я. Купалы «А хто там ідзе?..».

Стыль артыкула далёкі ад той разважлівасці, якая ўласціва іншым артыкулам М. Багдановіча. Але гэта — яскрава палемічнае выступленне паэта. I таму зусім зразумела, што стыль яго адрознiваецца ад стылю іншых артыкулаў, але пагадвае палемічныя вершы паэта, напісаныя ў той жа перыяд.

Тэкст артыкула «Не жаласці, а праўды» з маімі заўвагамі быў у 1957 г. перададзены Інстытуту літаратуры АН БССР і пасля змешчаны ў выданні 1968 г. у раздзеле твораў, што прыпісваюцца паэту.

Пасля выхаду Твораў М. Багдановіча ў 1957 г. я натрапіла на яшчэ адзін цікавы тэкст. Да таго часу мы ведалi аўтарскі пераклад на рускую мову верша М. Багдановіча «Белым кветам адзета каліна». Беларускі арыгінал лічыўся згубленым. У пачатку 1958 г. мне ўдалося яго адшукаць. Ён не толькі існаваў, але і быў апублікаваны пры жыцці аўтара ў газеце «Наша ніва» № 47 за 23 лістапада 1912 г.

Як жа здарылася, што тэкст арыгінала верша застаўся невядомым даследчыкам і ўкладальнікам Твораў 1927— 1928 і 1957 гг. выдання?

Справа ў тым, што ў фондах беларускіх бібліятэк як зараз, так і да вайны апошнім нумарам у падшыўках газеты «Наша ніва» за 1912 г. быў № 43—44. У 1927 г. Дзяржаўная бібліятэка БССР выдала бібліяграфічны па-казальнік перыядычных выданняў на беларускай мове (Летапіс беларускага друку, ч. 4. Перыядычны друк на беларускай мове. Склала Ю. Бібіла. Мінск, 1927). У пачатку паказальніка зарэгістраваны дарэвалюцыйныя часопісы і газеты і ў тым ліку — газета «Наша ніва».


1 2 3 [4] 5 6 7