Пошукі творчай спадчыны Максіма Багдановіча

У мяне не было магчымасці ездзіць па архівах за межы Беларусі, і ў сваіх пошуках я пайшла па іншым шляху. Перш за ўсё дасканала вывучыла каментарыі да першага акадэмічнага выдання Твораў Максіма Багдановіча 1927— 1928 гг. і першыя пасляваенныя публікацыі не вядомых раней твераў.

Гэтае вывучэпне прывяло да наступных вывадаў. Аўтографы паэта, якія захоўваліся да вайны ў Акадэміі навук БССР, не былі поўнасцю расчытаны навуковымі работнікамі Іпбелькульта, бо шмат якія аркушы былі пашкоджаны агнём у час пажару ў Яраслаўлі ў дні белагвардзейскага мяцяжу.

Перад самай вайной, працуючы над дысертацыяй пра Максіма Багдановіча, беларускі паэт Рыгор Жалязняк здолеў расчытаць некаторыя з нерасчытаных у Інбелкульце аркушаў. Так, у яго дысертацыі, якую ёп абараніў перад самай вайной і якая захоўваецца ў фундаментальней бібліятэцы Ленінградскага універсітэта, удалося знайсці ўпершыню апублікаваны верш «Не бядуй, што хмары...» і варыянты паэмы «Мушка-зелянушка...», а таксама верш

Я. Купалы «Для зямлі маіх прадзедаў», перакладзены Максімам Багдановічам на рускую мову.

Аўтографы М. Багдановіча, што захоўваліся спачатку ў Інбелкульце, пасля ў Акадэміі навук БССР, загінулі ў час вайны. Таму ўвага даследчыкаў была накіравана на пошукі невядомых аўтографаў паэта.

Вывучэнне матэрыялаў, звязаных з творчасцю Максіма Багдановіча, прывяло мяне да думкі, што трэба нанова перагледзець прыжыццёвы рускі, беларускі і ўкраінскі перыядычны друк.

Усе біяграфічныя матэрыялы, апублікаваныя да вайны, паказалі, што мы вельмі мала ведалі пра сям'ю Багдановічаў, пра жыццё самога паэта, пра ўмовы, у якіх ён жыў і працаваў.

Я паставіла перад сабою тры задачы:

  1. Шукаць аўтографы.
  2. Шукаць невядомыя даследчыкам тэксты твораў паэта, якія публікаваліся пры жыцці паэта і пасля смерці ў перыядычным друку.
  3. Сабраць біяграфічныя звесткі і фатаграфіі паэта і яго родзічаў.

3 1957 г. я пачала шукаць адрасы і спісвацца з людзьмі, якія, на маю думку, маглі ведаць Максіма.

Лепшыя вынікі даў перагляд перыядычных выданняў. Праглядаючы газеты на беларускай мове, што выдаваліся ў 20-х гадах па-за межамі нашай краіны, я напаткала публікацыю 1927 г. з архіва Рамуальда Зямкевіча ў рыжскай газеце «Голас беларуса» (1927, № 57).

У маскоўскім часопісе «Жизнь для всех» за 1914 і 1916 гг. удалося знайсці два невядомыя раней артыкулы Максіма Багдановіча — «Иван Франко» і «Новая интеллигенция». Асабліва цікавы апошні артыкул «Новая интеллигенция». Аўтар сцвярджае ў ім думку аб тым, што інтэлігеыцыя павінна песці веды народу, служыць яму.

Не была вядома даследчыкам нават цэлая брашура М. Багдановіча «Братья-чехи», выдадзеная ў Маскве ў 1914 г.

Артыкулы «Иван Франко» і «Новая интеллигенция» і тэкст брашуры «Братья-чехи» я перадала ў 1957 г. Інстытуту літаратуры, іх змясцілі ў апошняе двухтомнае выданне Збору твораў Максіма Багдановіча. Вершы ж, перададзеныя мной адначасова з публікацыяй у «Полымі» (1957, № 5) у Інстытут літаратуры, увайшлі ў выданне 1957 г.


1 2 [3] 4 5 6 7