Пошукі творчай спадчыны Максіма Багдановіча

Абедзве гэтыя публікацыі засталіся ў той час незаўважанымі нашым савецкім друкам і ў выданні твораў паэта да 1957 г. не ўключаліся. А верш «Беларусь» увайшоў толькі ў апошняе выданне Збору твораў М. Багдановіча (1968 г).

Малавядомай засталася і публікацыя пісем М. Багдановіча да работнікаў рэдакцыі «Маладой Беларусі» і «Нашай нівы», надрукаваных у скарачэнні ў кнізе «Гадавік Беларускага навуковага таварыства», кн. 1. Вільна, 1933.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны шэраг невядомых ранен твораў М. Багдановіча апублікавалі ў перыядычным друку В. Вольскі, М. Бареток, С. Александровіч і С. Шумаковіч. У артыкуле В. Вольскага «Невядомыя рускія тэксты Максіма Багдановіча» («Літаратура і мастацтва», 10 верасня 1949 г.) паведамлялася аб тым, што ў Мінску, сярод кніг, захопленых нямецкімі фашыстамі з бібіліятэкі АН БССР і прывезеных пасля вайны з Германіі, былі знойдзены два аўтографы М. Багдановіча. Адзін — пералічэнне твораў паэта: вершаў, апавяданняў і крытычных артыкулаў, напісаных на рускай мове і надрукаваных у розных рускіх перыядычных выданнях 1912—1914 гг. Другі аўтограф — запіс розных афарызмаў.

У 1950 г. невядомы трыялет М. Багдановіча «Крытыку» («Чэліні статуй не рабіў...», 1913 г.), апублікаваў выкладчык педінстытута Шумаковіч («Літаратура і мастацтва», 8 красавіка).

У 1953 г. надрукавала свой артыкул «Новыя матэрыялы пра М. Багдановіча» М. Бареток («Беларусь», № 6, 1953). У артыкуле друкуецца вытрымка з успамінаў А. Д. Цітова пра М. Багдановіча, у якім прыводзіцца тэкст не вядомага раней верша-экспромта М. Багдановіча, напісанага на рускай мове «Николай Иваныч. Выли?». М. Бар-сток разглядае таксама некалькі рэцэнзій М. Багдановіча, якія засталіся па-за ўвагай крытыкі і не ўвайшлі ў Творы паэта, выдадзеныя ў 1927—1928 гг.

Прыблізна ў гэты ж час беларускі драматург Язэп Дыла прыслаў у Акадэмію навук БССР аўтограф дзённіка Максіма Багдановіча (захоўваецца ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР).

У 1957 г. у газеце «Літаратура і мастацтва» быў надрукаваны артыкул Сцяпана Александровича «Сцежкамі паэта», у якім аўтар апублікаваў верш на рускай мове «Не сердись на меня, тихий друг...». Верш гэты змешчаны ў 2-м томе Збору твораў (1968) М. Багдановіча ў раздзеле твораў, якія прыпісваюцца М. Багдановічу.

Прыкладна з 1955 г. Інстытут літаратуры АН БССР распачаў работу над падрыхтоўкай новага выдання Збору твораў М. Багдановіча. Працавалі над гэтым выданнем В. Барысенка, Н. Перкін, I. Гарэцкі, Э. Гурэвіч, А. Харкевіч і інш. Яны вялі пошук у архівах Масквы, Ленінграда, Вілыпоса, Горкага і Яраслаўля, шукаючы рукапісы Максіма Багдановіча і невядомыя яго творы, раскіданыя ў газетах і часопісах.

Работнікам Інстытута літаратуры (Гарэцкаму, Гульман) удалося знайсці ў архівах некалькі невядомых тэкстаў — вершы на рускай мове «Городская любовь» і «В горячем споре», Багдановічавы пераклады на рускую мову верша ўкраінскага паэта А. Крымскага «Тёплый гром. Цветя черешня...». Яны змешчаны былі ў аднатомніку М. Багдановіча, выдадзеным у 1957 г.

У той самы час, калі работнікі Інстытута літаратуры збіралі матэрыялы для новага выдання, я распачала работу па складаншо бібліяграфічнага даведніка, прысвечанага паэту.


1 [2] 3 4 5 6 7