Загадка Богдановича

Ёсць нейкая трагічная заканамернасць у лёсе Адама Ягоравіча. Як назваць, як растлу-мачыць яе? Чэхаву належаць словы пра тое, што дваране бралі дармова ад прыроды тое, што разначынцы купляюць цаной мала-досці. Дзед Чэхава быў прыгонны, Адам Ягоравіч нарадзіўся праз нейкі год пасля таго, як яго бацька перастаў быць прыгон-ным. Чэхаў пісаў пра чалавека, які цаной неймаверных намаганняў змушаны быў «вы-ціскаць з сябе па кроплі раба». Адчуць сябе чалавекам можна толькі праз навуку, веды. 3 незвычайнай прагаю цягнецца Адам Яго-равіч да ведаў. Душа і розум яго кіпяць і рвуцца насустрач жыццю. Ён нават як бы ашаломлены тою безліччу магчымасцей, якія адкрывае перад ім навука і наогул любое ўмельства ў жыцці. Ён падобны на чалавека, які нечакана апынуўся перад грудаю золата, срэбра, каштоўнага камення і які не ведае, што ў першую чаргу ўзяць і колькі ўзяць. Вось ён вучыцца ў школе, вось ён уладкоўваецца вучнем у чыгуначныя май-стэрні—не, не тое, вось ён навучаецца кан-дытарскай    справе — зноў     расчараванне,  вось ён паступае да слесара, а праз колькі часу ён ужо стаіць за буфетам, потым — зноў вяртаецца да слясарнай справы. I разам з усім гэтым, над усім гэтым — кніга. Нарэшце рашэнне выспела: ноччу, крадком, ён пакідае гаспадара — наперадзе Нясвіж-ская семінарыя. Адам Ягоравіч прыстае да жаданага берага. Навука! Магчымасць чы-таць, спрачацца, быць прылучаным да са-праўднага жыцця. Не будзем пералічваць, што чытаў, чым цікавіўся ў семінарыі Адам Ягоравіч, але несумненна, што тая шырыня інтарэсаў — навуковых і грамадскіх,— якая будзе спадарожнічаць яму праз усё жыццё, бярэ пачатак адсюль, са шчаслівай пары на-вучання ў семінарыі. Тут, дарэчы, Адам Яго-равіч пазнаёміўся з перадавымі тэорыямі часу, з гісторыяй рэвалюцыйнай думкі. У год сканчэння семінарыі ён наладжвае сувязь з прадстаўнікамі народніцтва: з гэтага часу Адам Ягоравіч пачынае дзяліць свае жыццё паміж службай, навуковымі заняткамі і гра-мадскай ці рэвалюцыйнай работай. I так будзе заўсёды. Адам Ягоравіч не ашчаджаў, ды і не ўмеў ашчаджаць свае сілы. Ён, зда-ецца, не жыў, а высільваўся. Пазней Адам Ягоравіч пашкадуе пра гэта, прынамсі, як вучоны. Але інакш, мусіць, ён не мог. Маг-чыма, ён жыў бы інакш, каб мог трохі больш узяць «дармова ад прыроды». А ён жа быў, як ні кажыце, усё ж самавук: афіцыйная навука, ды яшчэ семінарская, як бы добра ні была пастаўлена яна, не магла яму даць і дзесятай долі таго, што ён уведаў, што узяў ад кнігі, адно дзякуючы сваей незвычайнай цікаўлівасці і, магчыма, яшчэ самалюбству. Што самалюбства ў Адама Ягоравіча было вялікае, няцяжка здагадацца. Пра гэта, праў-да мімаходзь, піша ён і сам, расказваючы пра гады навучання яшчэ ў пачатковай школе. Піша пра крыўду, пра пакуты самалюбства, якія цярпеў праз тое, што нейкі час быў не першым вучнем. Крыўда не толькі для яго, але і для бацькі—«асабліва пры самалюбстве майго бацькі і маім, праўда, меншым, але ўсё ж дастатковым».

Адукаваў і выхаваў сябе Адам Ягоравіч сам — і толькі сам. Тут, папраўдзе, было чым ганарыцца, і Адам Ягоравіч, мусіць, гана-рыўся, прынамсі, не прапускаў выпадку, каб не падкрэсліць гэта. Ганна Валасовіч-Гразно-ва, стрыечная сястра Максіма Багдановіча, успамінае: «Адам Ягоравіч ведаў сабе цану. Часта казаў: «Спытайся ў свайго дзядзькі (г. зн. яго), ён скажа табе ўсё»; «у бібліятэ-ку табе не варта хадзіць, усё, што табе трэ-ба, ты знойдзеш у свайго дзядзькі». Памята-еце словы Адама Ягоравіча пра ягоную біб-ліятэку, дзе «было ўсё, што было лепшага ў свеце, і нічога пошлага», словы, якія здалі-ся акадэміку Замоціну трохі залішнімі?

Толькі справядліва і другое: навуковым памкненням Адама Ягоравіча нельга адмо-віць у пэўнай ступені энцыклапедычнасці. Паводле характару сваёй навуковай і жыц-Цёвай зацікаўленасці ён быў, несумненна, тым, каго завуць ёмістым і высакародным словам «асветнік». Наколькі быў арыгіналь ны Адам Ягоравіч пры асэнсаванні таго, што ён так шчодра браў з кніг і з жыцця,— гэта ўжо іншая справа, пра гэта няхай скажуць спецыялісты, толькі відочна, пры ўсім тым, што цэнтры яго навуковай увагі не былі па-стаянныя і што гэтай яго дзейнасці не хапала самай звычайнай мэтанакіраванасці—не ў сэнсе разумения і жадання карысці, якая магла б ажыццявіцца праз гэта, а ў сэнсе амаль непазбежнай для сур'ёзнага вучона-га лакалізацыі пошуку. Адама Ягоравіча цікавілі сацыяльна-грамадскія тэорыі, педага-гічныя сістэмы, літаратура і тэатр, банкаў-ская і горная справы, надзённая публіцысты-ка і магчымасць практычнай рэвалюцыйнай работы, але толькі ў этнаграфіі і ў галінах, сумежных з ёй, ён пакінуў нешта па-навуко-ваму сапраўды вартае. Сапраўдным ягоным укладам у навуку была і астаецца яго праца «Перажыткі старажытнага светаўспрымання ў беларусаў»—«юнацкая», як кажа Адам Ягоравіч, праца.


1 2 3 4 5 6 7 8 [9] 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44