Загадка Богдановича

Адама Багдановіча — вучонага яшчэ няма, ёсць надзвычай цікаўлівы, па-вясковаму кем-лівы хлапчук, душа якога з непатольнай пра-гавітасцю ўбірае ў сябе паэтычныя і сумныя з'явішчы жыцця, прасякаецца трапяткім токам народнай гаворкі, народнай песні і каз-кі. I пры ўсім гэтым — здаровая, учэпістая памяць на дэталі побыту, пры ўсім гэтым здаровы сялянскі практыцызм, не ў сэнсе яго жыццёвай, прыкладной функцыі, а ў сэнсе самой здольнасці вызначаць і пазнаваць з'яву ў яе жыццёва-лагічнай абумоўленасці.

Старонкі, прысвечаныя вясковаму дзяцін-ству вучонага, бадай, лепшыя ва ўспамінах і, бадай, найцікавейшыя для нас. Адам Яго-равіч пісаў свае ўспаміны па-руску, аднак там, дзе глыбока самабытныя з'явы і паняцці беларускага вясковага жыцця выходзілі за межы рускай моўнай стыхіі, карыстаўся мо-вай беларускай. Па-беларуску, між іншым, пададзена ўсюды гаворка бабкі Рузалі, жан-чыны з характерам моцным і дзейсным, нястомнай працаўніцы, знахаркі, казачніцы і пяюхі. I якая гэта гаворка! Колькі ў ёй каларыту і колькі зграбнай выяўленчай сілы! I няблага, тым часам, ведаў родную мову Адам Ягоравіч, калі здолеў усё гэта заха-ваць у сабе, а потым і нам, чытачам, пера-даць. Што ж, дарэчы, датычыць яго рускай мовы, дык яна, шчыра кажучы, не вызнача-ецца якімі-небудзь асаблівымі вартасцямі, а наадварот, адчуваюцца ў ёй тыя залішнія правільнасць, закругленасць і грунтоўнасць, якія адразу выдаюць пераважна кніжнае ведение мовы. Між іншым, рускай мове нават самога Максіма Багдановіча ўласцівы амаль тыя ж недахопы—факт, які лішні раз па-цвярджае тую простую ісціну, што мова, акрамя ўсяго іншага, яшчэ і з'ява псіхалагіч-ная.

У Адама Ягоравіча было цяжкае дзяцін-ства. Бацька ягоны не меў надзелу, і сям'і даводзілася жыць з няпэўных і непастаян-ных заробкаў, на ўсім купленым. Пастаянны, гнятлівы клопат — дзе, як дастаць капейку, каб купіць бульбы, мукі, алею і нават... лу-чыны. «Думаць, гэта думаць,— бедавала бабка Рузаля,— руб сем грывен аржаная мука стала!»

У сям'і Багдановічаў было даволі свое-асаблівае становішча: сям'я залежала ад вёскі і ў той час як бы і не залежала, яе эканамічныя, маральныя сувязі з вёскай вы-значаліся даволі высокай рухомасцю, што асабліва важна, калі мець на ўвазе далейшы лес Адама Ягоравіча. Гаспадаром яму наў-рад ці можна было стаць: усё паказвала на тое, каб шукаць нейкай іншай дарогі ў жыц цё, нейкай спецыяльнасці, а гэта, у сваю чаргу, магло здзейсніцца праз тую ці іншую навуку.

3 другога боку (адзначым і гэта), ме-навіта тут, у вёсцы, і менавіта з выпадку асаб-лівага становішча сям'і Адам Ягоравіч меў больш чым дастаткова ўражанняў і нагля-данняў таго парадку, які пазней склаўся ў сістэму своеасабліва асэнсаваных адносін да народнага вясковага жыцця. Тут, у вёсцы, адбылося, па сутнасці, нараджэнне Багдано-новіча-этнографа.

Значыцца, так: Адам Ягоравіч ідзе ў навуку. Праз многа год, аглядаючыся ў думках на той дзень, калі ён упершыню пераступіў школьны парог, Адам Ягоравіч напіша: «Гэта быў год маёй асуджанасці на цяжкую працу, працу нястомную і бясконцую, з недасяж-най мэтай—абняць неабдымнае, і прытым з непрыдатнымі сродкамі». Адчуваеце вы ў гэтых словах і шкадаванне, і крыўду, і гор-кае пасміханне з самога сябе? Адчуваеце? Тады слухайце далей: «...I каб я ведаў, чым гэта пахне і да якіх павядзе мяне вынікаў, то, бадай, не бег бы, падскакваючы, калі мяне вёў бацька ў школу, і не трапятаў бы ад радасці і страху, звычайных перад рызыкоў-най барацьбой, у якой можна і перамагчы, але і пацярпець жорсткае паражэнне». Якая сумная, трагічная выснова! I гэта гаворыць чалавек, для якога навука праз усё жыццё была ўсім, якой ён быў абавязаны не толькі кавалкам хлеба, не толькі месцам у грамадстве, але, самае галоўнае, магчымасцю і здольнасцю адчуваць сябе чалавекам, здольнасцю пазнання і магчымасцю зада-вальнення ад яго. Якой жа дарагой цаной куплена было Адамам Ягоравічам гэтае па-знанне, колькі, трэба думаць, расчараван-няў прынесла яно яму, калі з-пад ягонага пяра выходзяць такія балючыя, амаль знішчальныя словы!


1 2 3 4 5 6 7 [8] 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44