Загадка Богдановича

Касмапалітызму ў навуцы і ў мастацтве Чарнышэўскі супрацьпастаўляе паняцце па-трыятызму, заўважаючы тым часам, што, як усе высокія словы, слова  гэтае іншы раз ужываецца    нядобрасумленнымі    людзьмі для азначэння рэчаў, якія нічога не маюць агульнага  з сапраўдным патрыятызмам — гэтым страсным, бязмежным хаценнем даб-ра радзіме, гэтым пачуццём, якое здольна надаць сэнс і накіраваць усю дзейнасць ча-лавека. У «Нарысах  гогалеўскага  перыяду рускай літаратуры» Чарнышэўскі піша: «Ра-зумеючы патрыятызм у гэтым адзіна пра-вільным сэнсе, мы зауважаем, што лес Расіі ў адносінах да задушэўных пачуццяў, што кіруюць дзейнасцю людзей, якімі наша ра-дзіма можа ганарыцца, дагэтуль адрозніваў-ся ад таго, што ўяўляе гісторыя многіх іншых краін.   Многія з  вялікіх  людзей  Германіі, Францыі, Англіі   здабываюць  сабе   славу, імкнучыся да мэт,  якія не маюць  прамой сувязі з дабротамі радзімы... Бэкан, Дэкарт, Галілей, Лейбніц, Ньютан,  цяпер  Гумбальд і Лібіх, Кюўе і Фарадэ працавалі і працуюць, думаючы   пра   карысць   навукі   наогул, а не пра тое, што ў гэты момант трэба на карысць пэўнай краіны, якая з'яўляецца  іх радзімай... Яны, як дзеячы разумовага свету, касмапаліты. Toe ж трэба сказаць пра шмат якіх вялікіх паэтаў Заходняй Еўропы». «У нас не тое»,— піша  Чарнышэўскі і, называючы імёны Ламаносава, Дзяржавіна, Карамзіна, Пушкіна, гаворыць, што гэтыя людзі лічацца вялікімі па прычыне сваіх заслуг перад ра-дзімай, бо «зрабілі вялікія паслугі асвеце і эстэтычнаму выхаванню свайго народа». Вядома, Чарнышэўскі далёкі ад думкі, каб такім чынам сцвердзіць «перавагу» рускай навукі ці мастацтва над навукай і мастац-твам заходнееўрапейскім. Гэта было б па-добна на «квасны патрыятызм», а ў такіх грахах мы, пры ўсім жаданні, ніяк не змаглі б абвінаваціць Чарнышэўскага. Патрыятызм— жывое патрабаванне, жывы змест пэўнага гістарычнага моманту, а вялікі рэва-люцыйны дэмакрат, як ніхто пасля Бялін-скага, разумеў, што служыць вечнасці і абсалюту можна толькі праз служэнне свай-му часу. I для Расіі ён лічыць жаданай тую пару, калі з'явяцца ў ёй, як у іншых народаў, «мысліцелі і мастакі, якія дзейнічаюць чыста толькі ў інтарэсах навукі або мастацтва». А пакуль... пакуль гэта прывілея найбольш развітых у грамадскім, мастацкім і палітыч-ным сэнсе краін, дзе існуе, як кажа Чарны-шэўскі, «падзел працы паміж рознымі галі-намі разумовай дзейнасці, з якіх у нас вя-домая толькі адна — літаратура».

Няцяжка здагадацца, што ў паняцце «разумовай дзейнасці» Чарнышэўскі ўключаў больш, чым азначалі гэтыя словы: ён гава-рыў пра адсутнасць свабоды выказвання думкі, пра адсутнасць дэмакратычных форм грамадскага жыцця: вось чаму літаратура павінна была браць на сябе тыя функцыі, якія не маглі ўзяць на сябе ні грамадскія інстытуты (іх проста не было), ні нават навука.

«Чыстая» навука, якая са зне гаварыла пра Беларусь (дзякуй ёй за тое, што гаварыла, бо ў саміх нас не было тады каму гаварыць), вычерпала сябе якраз у той момант, калі загаварылі самі беларусы, калі жывой, дзей-снай сілай стаў менавіта патрыятызм, «мяс-цовы», нацыянальны патрыятызм.

Этап Адама Багдановіча скончыўся, па-чынаўся этап Максіма Багдановіча. Гэта мы разумеем сёння. Але ці разумеў гэта Адам Ягоравіч? Ці разумеў ён, што тут заканамер-ны працяг таго, да чаго ён воляю лёсу як вучоны быў далучаны на нейкі кароткі, мо-жа самы шчаслівы ў сваім жыцці момант?

Не, навука не скасоўвалася, проста ця-пер мелася патрэба ў грамадска і нацыя-нальна зацікаўленай навуцы. Яшчэ большая патрэба была ў паэтах — непасрэдных вы-казніках народных дум. Максім Багдановіч мусіў быць і вучоным, і публіцыстам, і кры-тыкам — і ўсё толькі таму, што ён быў паэтам. Як тут зноў не ўспомніць Чарнышэў-скага!

Ранняга, даўняга Адама Багдановіча вяр-таем мы сёння Беларусі дзеля яго самога. Адаму Багдановічу, лёс якога як вучонага ў больш позні час склаўся няўдала (не бу-дзем гаварыць па чыёй — яго ці каго інша-га — віне), мы можам толькі спачуваць.

Адам Ягоравіч быў таленавіты чалавек. Варта прачытаць яго ўспаміны, асабліва тыя старонкі з іх, дзе расказана пра дзяцінства, пра цяжкІ шлях у навуку, каб пераканацца, што наш субяседнік — асоба, да якой наў-рад ці падыдзеш з сярэдняй чалавечай мер-кай. Гаворым не пра Адама Ягоравіча — ву-чонага і перакананага, заўсёднага энтузіяста грамадскай справы, гаворым пра яго маг-чымасці менавіта як асобы, пра тыя шчаслі-выя рысы характеру, пэўнасць і жывасць якіх дае нам у канчатковым выяіку адчу-вальны вобраз таленту.


1 2 3 4 5 6 [7] 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44