Загадка Богдановича

Адказаць на гэта пытанне не так проста. Не проста было разабрацца ў сваім лесе і самому Адаму Ягоравічу,  прынамсі, у той дзень, калі ён атрымаў з Мінска ліст, дзе была выкладзена просьба напісаць успаміны аб сыне.

Мы пішам не навуковую працу пра А. Я. Багдановіча. Агаворымся адразу, што і яго навуковыя памкненні, і яго жыццё ціка-вяць нас толькі ў сувязі з жыццём і творча-сцю яго сына. Гэта — не жорсткасць. Гэта толькі спецыфіка ўзятай намі на сябе зада-чы. Вось чаму нас будуць цікавіць найбольш тыя моманты, якія наўрад ці знайшлі б мес-ца ў акадэмічна вытрыманым даследаванні. Моманты гэтыя — псіхалагічныя. Інакш, больш агульна і шырока, гэта трэба было б назваць праекцыяй лёсу чалавека, асабістага і грамадскага, на тое, што завецца гісторыяй.

Была іронія гісторыі, іронія ўласнага лёсу ў тым, што, магчыма, не здолеў да канца зразумець Адам Ягоравіч. Іронію, праўда, ён адчуў і выказаў гэта так: «Якая неадпа-веднасць у тым, што не ён пра мяне, а я пра яго павінен пісаць успаміны». Толькі справа тут не толькі ў тым, што бацька перажыў сына, хоць Адам Ягоравіч піша як быццам пра гэта.

Не, сапраўды: якая трагічная неадпавед-насць! Проста вучоны, непрызнаны ву-чоны А. Я. Багдановіч павінен пісаць успамі-ны пра свайго сына, найвыдатнейшага бела-рускага паэта, якому, калі ён памёр, не было нават 27 год. Проста вучоны, непрызнаны вучоны А. Я. Багдановіч пазней піша ўспа-міны пра вялікага рускага пісьменніка Гор-jtara, успаміны, якія праз многа год упершыню будуць выдадзены ў Беларусі, на яго і на сынавай радзіме.

Як бы ні аддаляўся Адам Ягоравіч ад ра-дзімы, здзеклівы лёс прыводзіў яго толькі сюды.

Не мы судзім за нешта Адама Ягоравіча, судзіць гісторыя, судзіць і шмат што даруе радзіма, бо яна бачыць: тут трагедыя, і тра-гедыя не аднаго толькі Адама Ягоравіча. Гэта трагедыя часу. Максім Багдановіч апя-рэджваў час, і ён перамог. Адам Ягоравіч можа перамагчы, і то толькі часткова, дзя-куючы сыну.

Лёс кідаў Адама Ягоравіча з аднаго ра-сійскага горада ў другі, ён стараўся і нідзе не здолеў пусціць глыбока карэнні. Чаму не вярнуўся ён на Беларусь? Магчыма, ён думаў, што як вучоны ён зможа працаваць усюды. Ён пачынаў як этнограф, пачынаў у той час, калі гэта навука менавіта на бела-рускім матэрыяле дасягнула, бадай, самых бліскучых сваіх вышынь. Беларускі матэрыял натхняў Шпілеўскага, Пыпіна, Карскага, Ра-манава, Нікіфароўскага, Насовіча, Доўнар-Запольскага. Наибольшая этнаграфічная ці-кавасць да «беларушчыны» прыпадае на 70— 90 гады. Пазней яна паступова глухне. Гэта натуральна. Былі на тое розныя прычыны, сярод якіх не апошняя самая звычайная: бе-ларуская праблема амаль вычарпала сябе сродкамі этнаграфічнымі. Тэзіс Дабралюба-ва — «паглядзім, што скажуць самі бела-русы»,— пачаў уладна рэалізавацца жыццём. Гэта быў ужо другі, уласна беларускі этап праблемы. Адам Ягоравіч не здолеў звязаць сябе з ім. Магчыма, ён проста недаацаніў яго. Справа тут тычыцца ўжо светапогляду.

А. Я. Багдановіч як вучоны, хоць і вучоны-самавук, належыць усё ж да дарэвалюцый-най навуковай этнаграфічнай школы, якая, прызнаючы несумненную таленавітасць бе-ларускага народа, яго самабытнасць, сама-бытнасць форм яго жыцця ў мінулым, часта разам з тым сумнявалася ў яго здатнасці да будучага самастойнага нацыянальнага жыцця. Як вучоныя, як аб'ектыўныя, добра-сумленныя вучоныя, мы пасведчылі тое, што было і што ёсць,— што будзе далей, нас не датычыць. Што ж, «чыстая, аб'ектыўная» навука заўсёды гаворыць так. «Чыстая» на-навука заўсёды ў дастатковай ступені касма-палітычная (гэта ў лепшым выпадку), у гор-шым выпадку яна можа абаперціся і на ша-вінізм. Навука сапраўды дэмакратычная выключав тое і другое. Дабралюбаў зазна-чаў: паглядзім, што скажуць самі беларусы. Ад сябе зазначым, што гэта было сказана трошкі раней, чым у дзевяностыя гады. Чарнышэўскі рашуча абвяргаў навуковы касмапалітызм. Пры гэтым ён кіраваўся не абстрактней ідэяй (з пункту гледжання абстрактней ідэі мы павінны прызнаць касма-палітызм навукі і заканамерным і неабход-ным), а зыходзіў з канкрэтных гістарычных умоў, з ідэі служэння навукі грамадству. Ход думкі Чарнышэўскага надзвычай цікавы, і мы не можам адмовіць сабе ў задаваль-ненні прасачыць яго. Тым больш, што гэта мае да нашай гаворкі самае непасрэднае дачыненне.


1 2 3 4 5 [6] 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44