Загадка Богдановича

Жонка прынесла лёд. Прыйшоў доктар. «Шампанскага!»—сказаў доктар. Антон Паўлавіч сеў, узяў бакал. Доктар глядзеў на Чэхава. Яму здалося, што хворы хацеў нешта сказаць. Доктар нахіліўся да Чэхава. Моцна, нібы побач з ім быў глухі, Чэхаў ска-заў: «Іх штэрбэ...» («Я паміраю»). Выпіў шампанскае. Усміхнуўся і дадаў: «Даўно я не піў шампанскага...» Асцярожна і ціха лёг на бок...

Вялізная чорная мятлушка пырхнула праз фортку ў пакой. Цень мітусіўся па сця-не, па столі, падаў на твар чалавека, што не-рухома ляжаў на ложку,— ляжаў як трэба, перавернуты ўжо на спіну. Стаяла цішыня. Потым як бы выбух скалануў пакой — з бу-тэлькі выбіла корак...)

...Багдановіч ляжаў выпрастаўшыся: адна рука падціснута была пад падушку, другая — далека адкінута ўбок. Стаяла цішыня. Гаспадыня, яшчэ ні пра што не здагадваю чыся, запынілася на парозе. Асцярожна пра-чыніла за сабой дзверы. Ступіла ў пакой і зразумела ўсё.

На табурэце каля ложка ляжаў кулёк з клубніцамі. Папера густа набрыняла чырван-ню. Нейкі скурчаны лісток валяўся на пад-лозе. Гаспадыня  падняла яго і прачытала: «Дзень добры, стары верабей.  Маладому вераб'ю блага...» Канверта нідзе не было. Не было, значыць, і адраса. Гаспадыня па-чала шукаць  адрас. На  адным са  старых канвертаў было   пазначана:    «Яраслаўль... А. Я. Багдановіч».

Гаспадыня не ведала, што бацька Багда-новіча жыў у Сімферопалі.

Ад Сімферопаля да Ялты было семдзе-сят вёрст.

 

СТАРЫ ВЕРАБЕЙ.

 

Адам Ягоравіч пісаў успа-міны пра сына праз шэсць год пасля ягонай смерці. Прасілі аб тым з Мінска. Падобна на тое, што Адам Ягоравіч быў здзіўлены. Значыцца, там, у Мінску, надаюць надзвы-чайнае значэнне сынавай працы, магчыма, нават лічаць яго класікам.   Хто-хто, а ён, Адам Ягоравіч, у бібліятэцы якога «было ўсё, што было лепшага ў свеце, і нічога по-шлага» (так ён пісаў сам і, магчыма, трохі перабіраў меру, як зазначаў з гэтага выпад-ку акадэмік I. Замоцін), хто-хто, а ён добра ведае, што такое класік.

Лёгкая, але ўсё-ткі адчувальная крыўда прабіваецца ва ўспамінах Адама Ягоравіча.

Крыўда на сына? Не, хутчэй зайздрасць. I крыўда на свой лес. Але ці не здаецца нам гэта, ці былі падставы да такой крыўды?

У Адама Ягоравіча даўно ўжо былі парва-ны амаль усялякія зносіны з Беларуссю. Ён памятаў, вядома, што на гродзенскіх могіл-ках спачывала яго першая жонка, Максімава маці. Памерла яна ў 1896 годзе. У тым жа годзе Адам Ягоравіч разам з сям'ёй пера-ехаў у Ніжні Ноўгарад. «Над магілай было даручана апекаваць маім сябрам, але ніко-га з іх у Гродна ўжо няма». Сам Адам Яго-равіч у Гродна ніколі больш не быў.

Але ён памятаў не толькі гэта. Ён не мог не ўспомніць, што некалі сам напісаў брашу-ру пад навукова бясстраснай і адначасова грунтоўнай назвай «Перажыткі старажытна-га светаўспрымання ў беларусаў». Гэта была добрая кніжка, самастойная і змястоўная, напісаная з пазіцый, якія тады, як і цяпер, не маглі не лічыцца прагрэсіўнымі. На кнігу звярнулі ўвагу буйныя польскія і рускія фалькларысты, прадракаючы аўтару зай-здросную навуковую будучыню... А гэта ж быў, па сутнасці, толькі дэбют.

Што ж сталася потым, як сталася так, што А. Я. Багдановіча-вучонага мы адкрываем Для сябе толькі цяпер, і то як бы ўскосна: зразумела кожнаму, што адной з не апош-ніх прычын нашай цікавасці да яго ёсць тая, што ён бацька паэта Максіма Багдановіча.


1 2 3 4 [5] 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44