Загадка Богдановича

Багдановіч, побач з Купалам і Коласам,— тое трэцяе вымярэнне, без якога немагчыма перспектыва. 3 Багдановічам нам стала далека відаць ва ўсе канцы свету.

I такая ранняя смерць! Каб пражыў ён больш, хто ведае, чым маглі б мы быць сёння, працу колькіх людзей мог бы зрабіць ён адзін — спакойна, аберуч, з яснай гала-вой і шчырым сэрцам. Дзе сёння былі б яго ўзмыленыя, ускінутыя над роднай старон-кай коні?

Яго няма — ляціць яго «Пагоня».

Няма чытача ў яго «Маладзіка», «Красавіка», «Шыпшыны», «Пярсцёнка» — ва ўсіх тых зборнікаў, якія паэт планаваў наперад, якія меўся напісаць. Іхён не напісаў. Застаў-ся адзін «Вянок». Не старайцеся ўплятаць ту-ды новыя кветкі: тыя, што там, ніколі не завянуць. Сплятайце свае вянкі. Не старайцеся адшчыкнуць хоць адзін лісток ад тых лаў-раў: тыя лаўры, перш чым стаць імі, былі цернямі. Паглядзіце лепш наўкол сябе: кра-суе жыта, і красуюць у ім васількі. Віруе жыццё, і нараджаецца ў ім прыгажосць. Жы-ве паэзія. I вечна свеціць нам і вабіць сваёй загадкай.

...У далёкай Ялце на магіле Багдановіча цвітуць касачы.

 

На белорусском языке. Михаил Леонович Стрельцов. Загадка Богдановича.

Издательство «Беларусь». Минск


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 [44]