Загадка Богдановича

У «памылкі» Багдановіча, такім чынам, да-волі даўняя гісторыя.

Незадоўга да смерці М. Забалоцкі праца-ваў над артыкулам, у якім выказваў неаб-ходнасць па-літаратурнаму сістэматызаваць усё багацце рускіх былін, надаўшы ім сю-жэтную цэласнасць, адкінуўшы ўсё друга-раднае, выпадковае, неістотнае. «...Аднак патрэба ў кампазіцыі,— піша ён,— непазбеж-на прымусіць адкінуць некаторыя трэцесту-пенныя сюжэты ці прыпісаць некаторыя дзеянні другім героям. Бянтэжыцца гэтага не трэба».

М. Забалоцкі зрабіў цудоўны вершаваны пераказ «Слова аб палку Ігаравым». Такую ж працу прарабіў на беларускай мове Янка Купала. Між іншым, і цікавасць Багдановіча да народнага эпасу і яго форм была творча зразумета Купалам, які напісаў сваю «Банда-роўну», якраз кіруючыся прынцыпамі, якія спавядаў Багдановіч. Да новых форм рэва-люцыйна-канкрэтнага эпасу Купала ішоў да-рогай Багдановіча. Абмінуць яе было цяжка. I гэта яшчэ раз даказвае справядлівасць па-мкненняў нашага крытыка і паэта.

АПАЛОГІЯ.

 

Усё тэта добра, скажуць нам, але нешта надта падазроным здаецца ваша імкненне зрабіць Багдановіча чалавекам, які ніколі не ведаў творчых паражэнняў і, тым больш, ніколі не памыляўся. Багдановіч — выдатны паэт, магчыма, нават геній, але ці азначае гэта, што ён быў застрахаваны ад памылак і няўдач?

Не, не азначае, адкажам мы.

Багдановіч, несумненна, як і ўсе, ведаў і горыч творчых паражэнняў, і пакутлівыя хваробы росту, а славутая музыкальнасць і гарманічнасць верша далася яму дарагой цаной: ён тварыў, вучачыся мове, і вывучаў мову, творачы. Ён жа быў і стваральнікам мовы — у такой ступені, як Купала і Колас. I разам з тым ён, як і яго паплечнікі, шмат у чым сёння траціць з выпадку ўсё той жа нераспрацаванасці тагачаснай літаратурнай мовы. Пра гэта аднойчы справядліва пісаў Янка Брыль. I «рацыяналізм» Багдановіча, яго ўстаноўка на «спакойную думу» там-сям згубна адбіліся на некаторых вершах, але што значаць усе гэтыя плямінкі ў параўнанні з жывой, рухомай, бясконца разнастайнай матэрыяй ягонага верша, з тым вышэйшым, прасветленым пачуццём і думкай-сулад-дзем, што пануе ў свеце ягонай паэзіі! Па-мылкі? У Багдановіча іх, дальбог, менш, чым нават прыпісвалася яму. Мы ведаем, які ён быў «дэкадэнт», ведаем, які ён быў «паэта чыстай красы». Багдановіча неяк заўсёды хацелі паставіць як бы збоч літара-туры і яе цэнтральнай плыні, а вось гэта і было памылкай, толькі не Багдановічавай, вядома. Больш цэнтральнай фігуры, чым Багдановіч, у нас не было. Па шырыні непас-рэдна-творчага асваення нацыянальнай рэ-чаіснасці ён можа і уступав, напрыклад, Ку-палу, але чым замяніць нам тое, што зрабіў Багдановіч як крытык і тэарэтык літаратуры, як эксперыментатар і перакладчык, наогул як асветнік у самым высакародным значэн-ні гэтага слова? Ды нават і зробленае Купа-лам і Коласам, як паэтамі, не вызначалася б так сёння ў сваіх контурах і межах, каб побач з імі не было Багдановіча з яго здоль-насцю адною рысаю пазначыць і назваць тое, што ў іншых разрасталася ў цыклы і паэмы. Багдановіч, як ніхто, умеў «закры-ваць» адны тэмы і адкрываць другія. Ягоны заўсёдны лаканізм, ягоная здольнасць ба-чыць з'яву цалкам, у мастацкай і сацыяль-най перспектыве — вялікая заваёва нашай літаратуры і Багдановічаў запавет ёй.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 [43] 44