Загадка Богдановича

Багдановіч чуйна, як ніхто, успрыняў і ад-гукнуўся на новы сацыяльны заказ, ён адчуў, што гісторыя неўзабаве напіша самыя тра-гічныя і тым часам гераічныя старонкі ў лесе роднага краю, што наперадзе новы ўздым нацыянальнай самасвядомасці.

Калі ў пачатку XIX стагоддзя ў Чэхіі, разам з узнікненнем нацыянальнай буржуазіі, пачаўся імклівы працэс выпрацоўкі самабыт-ных форм мясцовага жыцця, насуперак тым, хто ў культуры і грамадскім жыцці быў пры-хільнікам і правадніком германізацыі, тады ўзнікла патрэба ў народным гераічным эпа-се — гэтым заўсёдным пашпарце нацыі, і тады студэнт Пражскага універсітэта Іосіф Лінда знайшоў на лубках старадаўняй кнігі вершаваны ўрывак у 32 радкі. Гэтага было дастаткова, каб пачалася «ланцуговая рэак-цыя», якая прывяла да стварэння ў кароткі тэрмін нацыянальнага гераічнага эпасу,— неўзабаве ён налічваў тысячу вершаваных радкоў. I не так тады важна было тое, што нават першапачатковыя 32 радкі, як пасля выявілася, зусім не былі старадаўнімі, што Вячаслаў Ганка, які следам за Ліндам апублі-каваў некалькі гераічных паэм, проста пад-рабіў іх тэксты — справа была зроблена, «эпас» саслужыў сваю службу.

Багдановіч быў мастак, хавацца яму не было чаго. Ён верыў у магчымасць справы, распачатай ім, і не сумняваўся ў ажыццяў-ленні яе. Народнае — тэта аснова, гэта «дух» і «асаблівы склад». Не паўтараць народ, а ўзяць лепшае ад яго і аздобіць у формы, адпаведныя народнаму духу і складу. Даць энцыклапедыю народных, самабытна-нацыя-нальных уяўленняў аб свеце. I такім чынам далучыць народ да культуры. Узятае ад яго вярнуць яму.

Багдановіч бліскуча справіўся са сваей задачей. Яго «Максім і Магдалена», «Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык», «Страцім-лебедзь», «Як Базыль у паходзе канаў», «Скірпуся», не перастаючы быць арыгінальнымі тварэннямі Багдановічавага генія, нясуць у сабе ўсе прыкметы фаль-клорнага мыслення, у ачышчаным, скандэн-саваным выглядзе выяўляюць найвялікшую эстэтычную і этычную каштоўнасць народных поглядаў, выпрацаваных на працягу аж цэлых стагоддзяў.

Не трэба думаць, што шлях, на які скіроў-ваў Багдановіч паэзію, прызначаўся ёй толь-кі ў адным гэтым, народным рэчышчы, і тым больш на ўсе часы. Сам жа ён папярэдж-ваў: «Намагаючыся зрабіць паэзію не толькі мовай, але і духам, складам твораў шчыра беларускай, мы зрабілі б цяжкую памылку, калі б кінулі тую вывучку, што нам давала светавая (найчасцей еўрапейская) паэзія. Тэта апошняя праца павінна ісці поўным ходам».

«Памылка» Багдановіча была ў тым, што ён хацеў выправіць памылку самой гісторыі, якая не дала магчымасці нашаму народу стварыць сваю «Песню пра Раланда» ці «Песню Нібелунгаў», «Калевалу» ці «Эду». «Памылка» Багдановіча ў тым, што ён нейкім чынам паўтарыў «памылку» Пушкіна, які па-сля «Яўгенія Анегіна» і «Барыса Гадунова» даў цыкл выдатных сваіх казак, пераклаў на рускую мову «Песні заходніх славян». Песні гэтыя, дарэчы, з'яўляюцца таленавітай пад-робкай Мерыме, які, трэба думаць, ведаў, хто і дзе мае патрэбу ў эпасе.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 [42] 43 44