Загадка Богдановича

Скажам адразу: нам здаецца трохі дзіў-ным такое сцвярджэнне даследчыка. «Шлях любой паэзіі—у арганічным творчым яднан-ні традыцый нацыянальных і агульначалаве-чых». Гэта бясспрэчна, з гэтым мы згодныя, як кажуць, на ўсе сто працэнтаў. Але ж ці можна думаць, што з гэтым не згадзіўся б сам Багдановіч, той Багдановіч, для якога вопыт сусветнай паэзіі заўсёды быў, прак-тычна быў адной з найгалоўнейшых крыніц узбагачэння нацыянальнага мастацтва. Тут якраз была тая асноўная і першая думка, з якой ён прыйшоў у беларускую паэзію. Ад-дзяляць нацыянальнае ад агульначалавечага і наадварот Багдановіч ніяк не мог. Дапус-ціць, што Багдановіч у 1915 годзе адмовіўся не толькі ад сваёй галоўнай думкі, але і ад сваёй практыкі, мы таксама не можам. Добра, нават дапусцім: ён мог бязлітасна паста-віцца да сябе, да сваёй творчасці І нават цалкам закасаваць яе, але ж творчасць усіх тых жа «Купалы, Коласа, Цёткі, іх папярэдніка Ба-гушэвіча і інш.» так проста закасаваць ён не мог — тэта было б занадта наіўна для яго, занадта па-дзіцячы: няма мяне, няхай не бу-дзе і вас! Не, тут нешта не так. У Ялце, хворы, на сконе сваіх дзён, Багдановіч знахо-дзіць суцяшэнне ў тым, што кніжку мае «з друкарні пана Марціна Кухты» — славуты «Вянок», у які густа ўплецены побач з ва-сількамі кветкі з чужых палёў, дзе агульна-чалавечае і нацыянальнае паўстае ў непа-рыўным, гарманічным, арганічным адзінст-ве. Не, не адракаецца ад сваёй творчасці Багдановіч!

Разгадку павінны мы шукаць у іншым.

Дарэчы, А. Лойка, калі пераходзіць да канкрэтнага разгляду вершаў «беларускага складу», як бы забываецца на «памылку» Багдановіча і даволі пераканаўча звязвае гэтыя творы з Багдановічавымі пошукамі эпасу, праўда, агаворваючыся, што# мы маем тут справу са стылізацыяй пад фальклор. Стылізацыя — тэта закід Багдановічу, бо да-следчык хацеў бы бачыць яго эпікам інша-га, канкрэтна-аб'ектыўнага плана, накшталт таго, у якім выявіў сябе Колас, ствараючы «Новую зямлю». На думку даследчыка, «на-пачатку XX ст. заставалася надзённай задача далейшага адкрыцця бытавой сферы жыцця, адкрыцця, якое спалучалася б з раскрыц-цём духоўнага складу народа і ўсебаковым паказам рэчаіснасці на ўзроўні дасягненняў самых  развітых   літаратур   свету — самых лепшых іх традыцый». Багдановіч, паводле А. Лойкі, не робіць гэтага, бо памыляецца, і таму становіцца на ўсё той жа шлях стылі-зацыі.

Згаджаемся з А. Лойкам мы вось у чым. Вершы «беларускага складу»—сапраўды спробы эпічнага асэнсавання Багдановічам жыцця. Гэта эпас, але жанрава і метадала-гічна адметны, свядома адметны ад таго эпасу, якіздзяйсняўся ці здзейсніўся пасля Ко-ласам. Гэта не подступы да такога эпасу, як схільны думаць А. Лойка, а нешта зусім са-мастойнае, цэльнае, пэўнае па сваёй канцэп-цыі, задачах і жанру.

Вельмі важна помніць пра час, у які быў напісаны артыкул, бо менавіта з ім звязваў 1 палемічна завастраў свае высновы Багдано-віч. Ён якраз і пачынае свой артыкул з абма-лёўкі гістарычнай сітуацыі. Багдановіч піша: «Цяжкі ўдар прыняла на сябе наша краіна: на яе абшарах зышліся мільённыя арміі, то-чуцца бітвы, усё нішчыцца, гаспадарка гі-беець, не тысячы, а сотні тысяч людзей па-вінны кідаць сваё ды ісці па нязмераным да-рогам далей, а куды—няведама; ісці, не знаходзячы прытулку, не маючы скарынкі хлеба, паміраючы і ад голаду, і ад поша-сцей, не ведаючы, якую даць сабе раду». Багдановіч піша пра жахі першай імперыя-лістычнай вайны; напал вялікай народней трагедыі, трывога за лёс свайго краю, праз які так часта пралягалі крыжавыя дарогі гіс-торыі, чуецца ў гэтых словах Багдановіча. I як бы прадчуванне будучых вялікіх катастроф захавана ў іх. «I мы, беларуская інтэ-лігенцыя, будзем ратаваць іх (землякоў.— М. С), як ратавалі і дасюль, будзьма ратаваць і ў сваім краі і на чужыне, памінаючы ў гэтыя грозныя часы абяцанне, каторае ў сэрцы сваім даваў кожны з нас: сілы свае ахвяраваць роднаму краю». Вось у якія часы, вось з якімі думкамі прыступае Багда-новіч да гаворкі «аб адным дужа вялікім не-дахваце ў беларускай паэзіі». I вось чаму гэты «недахват» здаецца яму менавіта «вя-лікім» — паэт хвалюецца за лес усяго «бе-ларускага». Можна зразумець Багдановіча: у мірныя часы магла і павінна была разві-вацца літаратура, маглі і павінны былі весці-ся прафесіянальныя спрэчкі на карысць гэ-тай літаратуры, якая пераважна была спра-вай і клопатам інтэлігентаў і якая, у мірных умовах, павінна была, паступова вызначаю-чы сябе як мастацтва, і прасякацца народным духам і несці тым часам свой дар у народ. Вайна, народная трагедыя, магчы-масць «неслыханных перемен» і «невиданных мятежей», усё зрушыла і ўсё перайна-чыла. Багдановіч баіцца, што літаратура ў тым выглядзе, як яна існавала тады, не здо-лее прынесці істотную карысць народу, што між ёй і народам развінецца бездань, — і вось чаму ён бачыць выр'атаванне ў вершах «беларускага складу», вось чаму ён, па сут-насці, ставіць пытанне аб народнай культуры, ступенню да якой ён хоча бачыць узве-дзены сродкамі літаратуры народны эпас. Гераічны эпас, дададзім яшчэ мы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 [41] 42 43 44