Загадка Богдановича

ЦІ ПАМЫЛЯЎСЯ БАГДАНОВ1ЧІ

 

Вось яшчэ адна з ягоных загадак.

Мы ведаем ужо, што ў артыкуле «Забыты шлях», напісаным у 1915 годзе, ён нечакана заявіць: «Беларускіх вершаў у нас яшчэ не было,— былі толькі вершы, пісаныя бела-рускай мовай». Сцвярджэнне занадта катэ-гарычнае, калі не сказаць больш. Нейкую долю перабольшвання Багдановіч, вядома, мог дапусціць з разлікам на палемічнасць, але ж сэнс выказаны настолькі акрэслена, настолькі думка гэтая прасякае ўвесь арты-кул, што не лічыцца з ёю нельга: яе варта прыняць такой, як яна сфармулявана Багда-новічам.

Думка палохае сваей вастрынёй наватсён-ня. Цікава, якая рэакцыя была б на яе тады, у год напісання артыкула, каб Багдановіч правёў гэтую думку праз друк. Ён яе ча-мусьці не правёў — і, мабыць, не па сваей віне. Цяжкія абставіны першай су-светнай вайны перашкодзілі, адсутнасць дру-каваных органаў ці яшчэ што, але артыкул убачыў свет толькі ў 1918 годзе, пасля смер-ці паэта, і быў надрукаваны як ілюстрацыя да некаторых вершаў так званага «беларус-кага складу». I тое, што публікацыя непаз-бежна насіла мемарыяльны характер, і тое, што Беларусь уступала ў новую гістарычную паласу свайго развіцця, што многае іначылася, забывалася пад напорам новага,— хутчэй за ўсё, трэба ду-маць, прыглушыла высокую страснасць Баг-дановічавага артыкула, які, дарэчы, да самага апошняга часу і гірьігадваўся не часта і амаль не цытаваўся. Багдановічавы вершы «беларускага складу» ўваходзілі ва ўсе вы-данні г.зэта, жылі самі па сабе, артыкул жыў, бадай, толькі ў свядомасці даследчыкаў творчасці паэта, чакаючы сваёй інтэрпрэта-цыі ў цеснай сувязі ўсё з тымі ж вершамі.

Катэгарычнасць пастаўленага Багданові-чам пытання патрабавала пэўнасці ў адказе на яго. Былі ў нас беларускія вершы ці не былі? Перабольшваў Багдановіч у сваім сцвярджэнні ці меў на ўвазе зусім не тое, што, паводле вонкавай логікі, вынікае з яго-нага артыкула?

Адну з першых спроб вытлумачыць пазі-цыю Багдановіча зрабіў А. Лойка. Мы часта звярталіся да яго кнігі, часта палемізавалі з ёй—і не таму, што аўтар скажаў якія-небудзь ісціны, што сталі бясспрэчныя ў да-чыненні да паэта, ці занадта суб'ектыўна асвятляў ягоную творчасць. Кніга А. Лойкі— сур'ёзная і грунтоўная кніга. Менавіта таму, што даследчыку шмат якія аспекты творча-сці вялікага нацыянальнага паэта даводзі-лася разглядаць ледзь не ўпершыню і як бы нанава ствараць «макет» ягонай творчасці, ён, натуральна, не мог засцерагчыся і ад не-каторых памылак, што непазбежна вынікалі якраз з таго, што даследчык часта надта паслядоўна праводзіў у дачыненні да Багда-новіча тую ці іншую думку, ахвяруючы не-каторымі важнымі нюансамі на карысць стройнасці канцэпцыі. Памыляўся ці не па-мыляўся Багдановіч у сваіх пошуках «беларускага складу»? А. Лойка адказвае пэўна: так, памыляўся. Дадае: памыляўся «шчыра». Як аргументуе А. Лойка сваё сцвярджэнне? Ён кажа, што вядомае Багдановічава захап-ленне пачалося з пошукаў «арыгінальнага укладу ў сусветную паэзію», што нібыта Баг-дановічу прыйшло на думку шукаць гэтае «арыгінальнае» па-за ўсім тым, што пісаў сам паэт дагэтуль, што пісалі да 1915 года «Купала, Колас, Цётка, іх папярэднік Багу-шэвіч і інш». «Пошукі «чыста» беларускага,— піша А. Лойка,— паэт пачаў, не ўлічва-ючы таго, што не можа быць нацыянальнай паэзіі па-за вопытам агульначалавечым».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 [40] 41 42 43 44