Загадка Богдановича

Багдановіч-тэарэтык і Багдановіч-паэт ідуць усюды поруч. Яму, патрабавальнаму майстру, здаецца, што ступень майстэрства таго ці іншага твора можа быць вызначана з дапамогай адпаведным чынам распрацава-най матэматычнай шкалы. Мы не ведаем дакладна, які канкрэтны прынцып хацеў па-класці Багдановіч у аснову сваей шкалы: думка паэта перадаецца ягонымі сучасніка-мі даволі спрошчана—можа хаця б таму, што ў той «ідэалістычны» перыяд нашай лі-таратуры, на тым узроўні літаратурнай тэорыі гэты матэматычны прынцып Баг-дановіча ў дачыненні да мастацтва вы-глядаў проста дзівацтвам. Успомнім, што прыкладна ў гэты час у Расіі Брусаў з палемічным запалам прапагандаваў ідэі так зва-най «навуковай паэзіі», заснавальнікам якой лічыўся Рэнэ Гіль, прапагандаваў не сказаць каб паспяхова, бо гэтая школа нават на ра-дзіме яе творцы, у Францыі, таксама  не шмат мела  прыхільнікаў.  Нагадваючы пра «навуковую паэзію», мы ніякім чынам не хо-чам паставіць пошукі Багдановіча ў залеж-насць ад яе. Рэчы гэта зусім розныя. Тамбы-лі пошукі паэтаў у галіне матэрыялу самой паэзіі, у Багдановіча — пошукі паэта ў галі-не навукі аб вершы. Кажучы мовай сучасна-га літаратуразнаўства і лінгвістыкі, Багдано-віч падступаўся да структуральнага аналізу мастацкай сістэмы верша, таго аналізу, які немагчымы без прымянення матэматычных метадаў апісання і аналізу. Toe, што магло здавацца дзівацтвам некалі, стала сёння нор-май у пэўнай галіне літаратуразнаўчай тэо-рыі.

Справядліва думаць, што цэнтр усялякіх эстэтычных пошукаў ляжыць у вырашэнні кардынальнага пытання эстэтыкі—адносін мастацтва да жыцця. Толькі недаравальна абмяжоўваць думку Багдановіча адным прызнаннем эстэтычнай прыдатнасці гэтага жыцця (маўляў, прыгожае — у жыцці, пры-гожае — жыццё). Для Багдановіча гэта было само па сабе зразумелае. Таму, дарэчы, ён не асабліва і акцэнтаваў сваю думку на та-кім, даволі агульным вырашэнні пытання, на вырашэнні, якое б задаволіла «чыстага» фі-лосафа, алетолькі не філосафа-мастака, якім быў Багдановіч. Прыгожае ў яго жыццёвай функцыі — вось што гіастаянна турбуе Баг-дановіча.  Чым павінна быць мастацтва — сродкам ці мэтай? Калі сродкам, то ці паві-нен паэт цалкам  залежыць ад  спажыўца? Калі мэтай, то хто  павінен  быць суддзёй паэту? Багдановіч рашуча стаіць за самавы-значэнне   мастацтва — не   ў   сэнсе   ягонай адарванасці ад жыцця і самамэтнасці, а ў сэнсе прызнання своеасаблівасці ягонай ролі ў жыцці чалавека. Каб быць карысным, мастацтва павінна  адпавядаць  пэўным  эстэ-тычным нормам, але вось бяда: гэтыя нормы не заўсёды, як мы ведаем, супадаюць з нормамі жывога, непасрэднага жыцця. Вось чаму паэт не застрахаваны ад несправядлі-вага суда, вось чаму ён можа сумнявацца ў сваім прызначэнні як мастака наогул. Ці па-трэбна каму яго мастацтва? Дастаеўскі неяк пісаў: «Нават у Пушкіна была гэтая рыса: вя-лікі паэт не аднойчы саромеўся таго, што ён тольк/ паэт. Магчыма, гэтая рыса сустракаец-ца і ў другіх народнасцях, але, аднак, наў-рад. Наўрад, прынамсі, у такой ступені, як у нас. Там ад даўняй звычкі да справы ўсіх і кожнага паспелі рассартавацца заняткі  І значэнні   людзей,   і   амаль   кожны   там ведае, разумев і паважае сябе — і ў сваім занятку, і ў сваім значэнні. У нас жа... трош-кі   іначай.    Затоеная    глыбокая    ўнутра-ная   непавага   да   сябе   не   мінае   нават такіх   людзей,   як   Пушкін   і   Граноўскі». Прыгадваеце, гэта нешта падобнае на думку Чарнышэўскага аб «падзеле  працы»  ў грамадстве, аб тым, што ў маладым грамадстве літаратура не можа быць толькі літара-турай. Пушкіну сорамна,  што   ён «толькі паэт», хоць, вядома, толькі  паэтам ён  не быў. Хоць і заяўляў, што паэт народжаны «не для житейского волненья, не для корысти, не для битв». Але ж гэта было зразу-мелай рэакцыяй на тыя пачварныя формы залежнасці паэта ад грамадства, якія часта выпрацоўвае жыццё. I Багдановічу было сорамна, што ён паэт. У «Апокрыфе» музыка кажа Хрысту:   «...сорамна мне, бо сягоння дзень працы і ўсе клапоцяцца каля яе; адзін я нікчэмны чалавек». I Багденовіч, як І Пуш-кін, у іншыя хвіліны горача І страсна абара-няе свае права на званне мастака. Хрыстос адказвае музыку: «Бо няма праўды ў тым, каторы кажа, што ты—лішні на зямлі. За-праўды кажу я табе: вось надойдзе да яго (селяніна.— М. С.) гадзіна горычы — і чым ён разважыць смутак свой, апроч песні тва-ёй? Таксама і ў дзень радасці ён прызавець цябе». I яшчэ вось такія словы ёсць у «Апокрыфе»: «Я ж гавару вам: добра быць ко-ласам; але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма ва-сількоў?»

Васілёк і каласы, прыгожае і карыснае, узрошчаны на адной ніве. Такая выпакутава-ная, а таму простая Багдановічава выснова.

«Радзімай васілька» назаве Багдановіч сваю старонку — Беларусь. Ён хацеў ска-заць, што гэта тая зямля, якая нараджае паэтаў.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 [39] 40 41 42 43 44