Загадка Богдановича

Што   хоча   сказаць   гэтым   Багдановіч? А. Лойка зазначае: «I ў гэтым было пры-знанне творчага працэсу такой жа звычайнай з'явай, як і крэкт жаб». Праўда, даследчык не абмяжоўвае змест паэтавага верша толькі гэтым і гаворыць, што формулу «пекна спяваюць і жабы» растлумачыць «у адрыве ад усёй сістэмы эстэтычных прынцыпаў Багдано-віча наўрад ці можна». Сцвярджэнне слуш-нае, і калі А. Лойка пераходзіць да канкрэт-нага аналізу ўяўлення паэта пра мастацтва, грунтуючыся пераважна на «Апокрыфе» і «Апавяданні аб іконніку і залатару...», мы іначай як без ухвалы не можам сустрэць тэта. Канкрэтны змест гэтых рэчаў інтэрпрэ-таваны дасціпна і тонка, хоць, папраўдзе, трохі і адарвана ад першапачатковай пасыл-кі. Тым больш нас здзіўляе, што пасля да-волі доўгіх разважанняў А. Лойка канчае тым жа, з чаго пачаў, якбы забыўшыся пра тыя дадатковыя нюансы паэтавай формулы, дзеля якіх і быў распачаты разгляд «усёй сістэмы эстэтычных прынцыпаў Багдановіча». Даследчык робіць выснову: «Жыццё для Багдановіча заўсёды было першаснай з'явай, мастацтва—другаснай. Прыгожае ў жыцці, прыгожае — жыццё. Пагэтаму і сказаў Баг-дановіч, што «пекна спяваюць і жабы».

Вядома, мы згодны з А. Лойкам і наконт «першаснасці» жыцця, і наконт «другасна-сці» мастацтва, і наконт таго, што прыгожае— тэта жыццё, але ж не гэта, зусім не гэта хацеў сказаць сваім вершам Багдановіч, і ўжо зусім не тое, што даследчык называв «прызнаннем творчага працэсу такой жа звычайнай з'явай, як і крэкт жаб». Зусім на-адварот, нам думаецца: Багдановіч якраз хацеў сказаць, што «творчы працэс» — гэта не тое, што «крэкт жаб». Мы не іранізуем: запэўняем чытача, што ўсведамляе Багдано-вічаву алегорыю, толькі не хочам, каб яна разумелася надта шырока.

Проста нам трэба ўважліва прачытаць Багдановічаў верш і па магчымасці паставіць яго ў сувязь з іншымі вершамі, прысвеча-нымі мастацтву. I тады мы заўважым вось што. Мы заўважым інтанацыю, з якой Баг-дановіч гаворыць пра гэты «крэкт жаб». Багдановіч гаворыць, што душа яго «пэўна, шчаслівай была бы», каб ён не ведаў пра ўсё тое ж «пекнае спяванне жаб». Не пры-роўнівае паэт «творчы працэс» да гэтага спявання, а, наадварот, абражаецца магчы-масцю такога параўнання,  абражаецца  як мастак, што  глядзіць на творчасць  як на свядомы працэс, на працэс, які патрабуе агромністага выдаткавання пачуццяў і думкі. Бо «кавалак грубага жыцця» ператвараецца ў «жомчуг» усё той жа сілай усвядомленага пачуцця, бо песні засвецяць, калі распаляц-ца ў «агні мучэння». Вось чаму паэта бянтэ-жыць, не дае яму спакою тэты неўсвядом-лены,  інстынктыўны,  але прыгожы «крэкт жаб». I справа, такім чынам, не ў абстрактна-сузіральным    сцвярджэнні    «прыгажосці», «мастацкасці» жыцця, а ў драматычна ўсвя-домленым творчым акце. Далёкі, неадчэпны цень Сальеры бачыцца паэту і тут, і тут пры-сутнічае даўняя думка паэта пра свядомае і падсвядомае ў творчым  працэсе,  зноў і зноў   абражаецца    Багдановіч    «гуляками праздными» і «птичками божьими» ў мас-тацтве, зноў яго здаровы, «рацыяналістыч-ны» дух паўстае супроць боскага наслання і ўсялякай містыкі ў творчым акце.

Каштоўнасць Багдановічавых вершаў аб мастацтве не ў дэкларацыях, а ў драматыч-ным, глыбока чалавечным і як бы асабістым спасціжэнні прыроды красы. Драматызм — як у ахвярнасці мастацтва, так і ў непазбеж-насці яго саперніцтва з жыццём, з прыро-дай, з «пекным спяваннем жаб». Драматызм яшчэ і ў тым, што не заўсёды гэта саперніц-тва заканчваецца перамогай мастацтва. Баг-дановіч, як сумленны мысліцель і мастак, не можа не паказаць на магчымасць такога зыходу, ён, напрыклад, так піша пра «срэб-ныя цвяты», якія ўзрасціў на шкле мароз:

Iм, бледным, мёртвым, не збудзіць

Былога пачуцця,

Як не змагу яго збудзіць

Халодным вершам я.

Толькі не трэба, вядома, шчырае і горкае паэтава прызнанне прымаць за расчараванне ў магчымасцях мастацтва наогул.

Неўсвядомленай, інтуітыўнай творчасці прыроды чалавек-творца павінен супраць-паставіць свядомы пачатак. Так добра вядо-мыя тэзісы аб «нераптоўнасці» ў творчасці, аб «спакойнай думе», аб метэоры, які крэс-ліць у небе бліскучую дугу, а ў «глыбіні халодным застаецца», так добра вядомы Баг-дановічаў культ майстэрства—гэта не толь-кі яго індывідуальна-творчае крэда, гэта вы-нік філасофскага спасціжэння ім карэнных праблем мастацкай эстэтыкі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 [38] 39 40 41 42 43 44