Загадка Богдановича

Калі ў ракавіну цёмнаю жамчужніцы

Упадзе пясчынка хоць адна,—

Жомчугам патрохі робіцца яна!

Калі ў дух мой западзе І заварушыцца

Там кавалак грубага жыцця,—

Ў жомчуг звернецца ён сілай пачуцця!

Багдановіч не аднойчы падкрэслівае гэтую думку. У жыцці нараджаюцца песні «ціхія» і «цёмныя, як вугаль чорны», але зноў жа толькі пачуццё, толькі думка здольныя ўзняць іх на вышыню мастацтва, надаць ім эстэтычную каштоўнасць, выкрасаць «іскры з халодных каменняў».

Але ўсё ж яны засвецяць, калі я ў агні мучэння Іх разжару, распалю...

I тут пачынае ўжо гучаць матыў ахвярна-сці мастацтва. У адным з вершаў выказаны ён і больш пэўна, больш катэгарычна. Гэта 

верш пра матылька, прывабленага з імглы агнём,— даволі празрысты сімвал «шукаль-ніка красы»:

Ён рынуўся туды без волі I смерць сваю спаткаў у ём.

Свяча гарыць. 3 яе ліецца За кропляй кропля, як раса, А матылёк ужо не б'ецца: Табе ахвяра ён, краса!

Думка Багдановіча прыгожая ў сваей па-слядоўнасці, але мы недаравальна збеднілі б яе, каб знайшлі ў Багдановіча толькі гэта: чытачу мы так ці інакш далі б магчымасць думаць, што паэт бачыць у мастаку нешта накшталт зацятага і змрочнага аскета, які ў парыве пагардлівай самаахвярнасці нішчыць «кавалкі грубага жыцця», таго жыцця, над якім ён узнесены мастацтвам. Лагічна раз-важаючы, такая думка Багдановіча ў кан-чатковым выглядзе будзе нясцерпна рацыя-налістычнай думкай. I той, хто хоць зболь-шага ведае творчасць Багдановіча, хто хоць аднойчы адчуў яе дух, не пагодзіцца з такой думкай. I — справядліва!

Справа ў тым, што такая думка — не ўся Багдановічава думка. Сіла Багдановіча як паэта і мысліцеля ў тым, што ён заўсёды засцерагаецца адназначных рашэн-няў, што прадмет, з'яву разглядае ён усеба-кова, у дыялектычнай узаемаабумоўлена-сці і супярэчнасці. Думаеце, сам Багдановіч не адчувае, што вось так, у сэнсе алімпій-скай ролі  мастацтва, можна  вытлумачыць яго тэзіс аб «грубасці жыцця» і аб «жемчужных» россыпах паэзіі? Вельмі нават адчу-вае, бо тут жа, палемічна абвастраючы, зна-рок агрубляючы сваю думку, аддаючы яе сваім магчымым праціўнікам як зброю супраць сябе, у другім вершы піша:

Вы кажаце мне, што душа у паэта,

Калі спараджае ён дзіўныя вершы,

Нябесным агнём абагрэта,

I ў час той між люду ён — першы...

Ах дзякуй вам, дзякуй на гэтай прамове;

Душа мая, пэўна, шчаслівай была бы,

Калі б я не ведаў, Панове,

Што пекна спяваюць і жабы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 [37] 38 39 40 41 42 43 44