Загадка Богдановича

Станаўленне рэалістычнага метаду ў рус-кай літаратуры цалкам і непасрэдна звязва-ецца з іменем вялікага Пушкіна, які, паводле вядомага азначэння, для рускіх—«па-чатак усіх пачаткаў». У нас, у найлепшы мо-мант нашага літаратурнага развіцця, адначасова тварылі тры выдатныя паэты, ажыц-цявіўшы такім чынам паміж сабой як бы «па-дзел працы». «У сэнсе ўласна літаратурным гэта быў найвялікшы выигрыш» — неяк ужо даводзілася пісаць нам пра гэта. (Няхай чы-тач прабачыць нам самацытату: самаплагіят без указания на яго — рэч таксама не вель-мі добрая.) Багдановіч узяў на сябе тое, што не маглі ўзяць Купала і Колас. Яго задачай было ўзвесці дах над пабудованым імі домам літаратуры. I ажыццявіць прывязку гэтага дома на вуліцы літаратуры сусветнай. Багдановіч здзейсніў гэта. Багдановіч нёс у сабе і Коласа, і Купалу, гарманічна, класічна спалучаючы іх, і ў той жа час ён быў сам па сабе, ён быў Баг-даношіч.

А. Лойка ў сваёй кнізе пра паэта справяд-ліва піша пра найгалоўнейшую асаблівасць Багдановіча як лірыка. Ён піша, што паэт як асоба ў лірыцы Багдановіча пачаў праяў-ляцца значна раней, чым у творчасці Купа-лы ці Коласа. У Багдановіча выказаны па-іншаму «ўзаемаадносіны народа і асобы паэта». Мы можам зразумець гэта, улічва-ючы хаця б ранейшае наша сцвярджэнне, што Багдановіч да нацыянальнага, свайго ішоў ад агульначалавечага. Тут выказаўся яго асабісты лёс як беларускага паэта і вы-сокі інтэлектуальны ўзровень яго таленту на-огул.

Зразумець трэба і яшчэ адно. Характер выяўлення асобы ў лірыцы Багдановіча пе-раважна аналітычны. Пры гэтым сацыяльны аналіз спалучаны ў яго з аналізам маральна-эстэтычным. Багдановіч бярэ сучаснага яму чалавека цалкам, ва ўсіх даступных яму вы-мярэннях. Такім чынам Багдановіч дасягае гарманічнасці ў паказе з'яў жыцця. 3 гэтай прычыны і ў першую чаргу ў сваёй творча-сці ён класік, бо выяўляе класічны тып адно-сін мастака да рэчаіснасці. Колас пераважна эпік, Купала — лірык. (Цікава, між іншым, што ў лірыцы Колас, як ні дзіўна гэта, быў больш «асабісты», чым Купала,— не ў сэнсе сілы непасрэдна-лірычнага пачуцця, а ў зна-чэнні сузіральнага адасаблення ад прадмета выяўлення.) У Багдановіча ніводная са шматлікіх вартасцей ягонага таленту не пераважаё над другой, і, нягледзячы на гэта, мы маем па-мастацку закончаную, выразную творчую індывідуальнасць. Многаснае, стракатае Баг-дановіч сінтэзаваў менавіта класічна.

Лепш зразумець паэта паможа нам «тэх-налогія» яго творчасці, само стаўленне яго да мастацтва, вызначэнне ім ролі мастацтва ў жыцці чалавека і грамадства. Багдановіч быў якраз з тых творцаў, што пастаянна ду-маюць не толькі над «дзіцячымі пытаннямі» быцця—чаму і навошта? — але і не могуць не думаць аб правамернасці, «законнасці» ці «незаконнасці» і самога мастацкага таленту, стараючыся спасцігнуць ягоную прыроду.

Творчасць Багдановіча дае багаты матэ-рыял для выяўлення ягоных поглядаў на мастацтва. Станаўленне новай беларускай літаратуры, у якім так зацікаўлены быў паэт, непазбежна прымушала яго звяртацца да асноўных пытанняў эстэтыкі, лічыць распра-цоўку іх самай неадкладнай справай. Трэба заўважыць пры гэтым, што тэзіс аб грамад-скім прызначэнні мастацтва прымаўся Баг-дановічам адразу, ён быў як бы па-за спрэч-кай: вось чаму Багдановіч найчасцей скі-роўвае сваю ўвагу на іншыя бакі праблемы, звязаныя з вызначэннем мастацтва як спе-цыфічнага роду чалавечай дзейнасці, як асаблівай формы адлюстравання рэчаіснз-сці ў свядомасці чалавека. I тут, прымаючы тэты аспект, Багдановіч выразна праводзіць тэзіс аб першаснасці жыцця ў адносінах да мастацтва. Толькі робіць гэта ён па-свойму.

Яго цікавіць у першую чаргу асоба мастака як інструмент творчасці, як засяродак паэ-тычнай свядомасці: мастацтва для яго — тая духоўная арэна, на якой вырашаюцца і асэн-соўваюцца трагедыі жыцця.

I ў самім працэсе творчасці Багдановіч перш за ўсё бачыць, выдзяляе трагічны па-чатак. Мастацтва патрабуе ахвяр — вось што хоча сказаць Багдановіч. Паэт творыць красу, іменна творыць, а не бяздумна транс-фармуе яе, узятую ад жыцця, у вершы. Пры-гожае, вядома,— жыццё, але ж у жыцця і ў мастацтва свае формы, якія не заўсёды су-падаюць. I вось чаму жыццё для паэта часта можа здавацца «грубым».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 [36] 37 38 39 40 41 42 43 44