Загадка Богдановича

Яго прыклад лішні раз даказвае, што для сапраўднага мастака паэзія разліта ўсюды: ён яе знаходзіць і бачыць ва ўсіх праяўлен-нях чалавечага жыцця, у тым ліку і ў тых, якія непазбежна паўстануць пошлымі, нату-ралістычна і хваравіта эратычнымі пад пя-ром крывадушнага і бяздарнага пісакі. Бо «нравственное отношение к изображаемому предмету», на якім так настойваў вялікі Талстой,— найпершае, мусіць, патрабазанне да мастацкага таленту, і чым больш мастак прасякаецца ім, тым больш каштоўная ў ча-лавеказнаўчым сэнсе і ва ўсіх іншых сэнсах ягоная творчасць.

I «шлюбнае ложа», і першая трывога, і ра-дасць маладой маці, якая адчула пад сваім сэрцам дзіця, і забабонны, амаль містычны страх перад невядомасцю, і нечалавечыя пакуты, у якіх нараджаецца новае жыццё, і... смерць — усё гэта ёсць у Багдановічавым цыкле, поўным пяшчоты, замілавання, болю, поўным сапраўднага драматызму. Драма, як бы хоча сказаць Багдановіч, гэта най-перш драма мацярынства. У ёй усё: любоў і пакута, «грэх» і «выкупленне», ахвяра і подзвіг.

Слава тым, хто сілу мае

Смерць, не дрогнуўшы, спаткаць,

Хто ў мучэннях памірае,

Каб жыццё дзіцёнку дацьі

Драма мацярынства — драма ахвярнасці. «Мацярынскае» гэта пачуццё Багдановіч хоча бачыць і ў мастацтве. Толькі пра тое па-гаворым асобна.

 

ІСКРЫ 3 ХАЛОДНЫХ КАМЕННЯЎ.

 

У слаўнай плеядзе нашых класікаў Багдановіч — фі-гура самая складаная. I ў той жа час самая простая па закончанасці, пэўнасці сваёй «пісьменніцкай канструкцыі» — хочацца да-даць.

Супярэчнасці тут няма: прастата —адва-ротны бок складанасці. Няма такой склада-насці, якая б не правяралася ці не імкнулася праверыць сябе прастатой.

Справа ў тым, што па складу свайго мыс-лення, па творчым тэмпераменце, па спосабу трансфармацыі думак і ўражанняў Багдано-віч — класік, як ніхто з нашых класікаў. Пры-блізна і груба кажучы, разумение класічна-га звязана ў першую чаргу не столькі з прызнаннем нарматыўнасці тых ці іншых эстэтычных з'яў (класічнымі ў гэтым сэнсе могуць быць любыя «ізмы»), а з характерам адносін мастака да рэчаіснасці, з вызначэн-нем ім ролі мастацтва ў жыцці чалавека і грамадства, са здатнасцю разумець мастацтва як сацыяльную, культурную і нацы-янальную з'яву адначасова. Зразумела пасля гэтага, што класічнае ў поўным сэнсе гэтага слова — з'ява рэдкая і патрабуе для свайго ажыццяўлення пэўных як гістарычных, са-цыяльных, так і чыста  літаратурных  умоў.

Мы пісалі ўжо аднойчы, што беларуская літаратура, з выпадку запозненасці свайго развіцця, даволі своеасабліва дэфармавала многія працэсы, уласцівыя станаўленню мастацкай думкі наогул. Не могучы цалкам абмінуць пэўныя раннія градацыі гэтай думкі, яна сінтэзавала іх з пазнейшымі, сінтэза-вала адначасова, у кароткі гістарычны пра-межак і нават у творчасці аднаго мастака. Мы дагэтуль спрачаемся, спрабуючы вызна-чыць, скажам, месца Дуніна-Марцінкевіча ў нашай літаратуры, стараючыся аддзяліць у яго творчасці сентыменталізм ад рамантыз-му, этнаграфізм ад рэалізму — столькі школ, напрамкаў, уплываў сышлося ў адным ім. Потым: суадносіны рамантычнага і рэа-лістычнага ў Купалавым творчым метадзе. Можна сказаць, што мы не мелі нейкага лі-таратурнага напрамку, школы ў «чыстым» выглядзе.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 [35] 36 37 38 39 40 41 42 43 44