Загадка Богдановича

Дарэчы, верш, з якога ўзяты гэтыя радкі, у Забалоцкага называецца «Непрыгожая дзяў-чынка». I ў яе, у гэтай дзяўчынкі, і блізка няма таго, што ў жыццёвай звычайнасці за-вуць прыгажосцю: «...рот длинен, зубки кривы, черты лица остры и некрасивы». Розніца ў тым, што сучасны паэт усведамляе гэта як трагедыю — і ў дачыненні да яе, «бедной дурнушки» (яна яшчэ не здагадваецца пра гэтую трагедыю, але нам, чытачам, робіцца яшчэ вусцішней і самотней ад таго), і ў да-чыненні да самой прыгажосці, бо магчымасць трагедыі «непрыгожай дзяўчынкі» — гэта балючае паражэнне ў чалавечым свеце ўсё той жа красы, вышэйшай, трэба сказаць, красы.

Для Багдановіча ніякай трагедыі тут няма. Не таму, што ён не здагадваецца пра магчымасць яе, а хаця б проста таму, што не гэта трагедыя цікавіць яго. Ён ведае іншыя трагедыі і драмы, іншую меру і іншую трагедыю прыгажосці. Вераніка з аднаймен-нага вершаванага  апавядання і  прывабная і маладая, але ж не гэта істотнае для аутара. Праўда, нейкім чынам (і то на самым пачат-ку) гэта мае нейкае значэнне для апавядаль-ніка, які закахаўся ў Вераніку і вершам пры-знаўся ёй у каханні. 3 хваляваннем чакае ён і не можа дачакацца адказу. Калі ж надара-ецца спаткацца з Веранікай і загаварыць,—

Яна зірнула  іна мяне,

I раптам з вусн яе сарваўся

Такі бязвінны, чысты смех,

Што на яго злавацца — грэх.

Злавацца, вядома, трэба было б, бо смех тэты для нашага героя—па сутнасці, слёзы. Вераніка не абяцае яму ўзаемнасці. Тут не іначай як драма незразуметага, адрынутага пачуцця, але заўважым, што Багдановіч зды-мае саму магчымасць такой драмы. Чаму?

Накрыла ясны твар дзявочы

Задумы сумная імгла,

На плечы ручка мне лягла,

Спагадліва  зірнулі  вочы,

I даляцеў к маім вушам

Ласкавы шэпт: «Мо больна вам?»

Каханне разбурана, затое здабыта права іншых, не менш высакародных адносін. Драма знята чалавечнасцю, тою шчыраю, вы-сакароднаю мераю спагады, якая не абра-жае, не крыўдзіць, а ўзвышае. I яе, і яго. Усведамленнем гэтай драмы тою, хто несвя-дома, не па сваей волі вінаватая ў ёй. Доаму адчуваюць абое—так сказаць, і суб'ект і аб'ект,— і вось чаму гэта драма ачышчэння.

I  прад высокаю красою,

Увесь  зачараваны ёй,

Скланіўся я душой маёй,

Натхнёнай, радаснай такою,

А ў сэрцы хораша было,

Там запалілася цяпло.

 

I зноў жа, мы не сцвярджаем, што Багда-новіч не ведаў пра звычайную, будзённую драму кахання і драму прыгажосці. Ён яе якраз ведае, і можа таму, што ведае над-звычай добра, пастаянна паўстае перад яго ўнутраным зрокам вобраз «той, што з по-стаццю дзяўчыны злівала мацеры чарты». Мацярынскае пачуццё, комплекс, як мы мо-жам сёння сказаць, Мадонны — для яго найдаражэйшае ў жанчыне, высокае пры-значэнне якой прыміраць, уціхамірваць згуб-лівыя страсці, надаваць ім варты чалавека накірунак і сэнс. «Яна — выдумка маёй гала-вы» — так перакладаецца італьянскі эпіграф да «Веранікі». Ну і што ж, няхай сабе выдумка, але гэта выдумка і паэтычная, і высокая.

Багдановіч паслядоўны ў сваей «выдум-цы». Цыкл «Мадонны» ён дапаўняе цыклам «Каханне і смерць», дзе зноў жа славіць жанчыну-маці, беручы ўжо яе не ў ідэаль-на-рамантычным вобразе мадонны, а ў пра-заічна-жыццёвым, рэалістычна падкрэсле-ным вобразе «пачуццю цёмнаму падлег-лай жанчыны», а потым «вагітнай». Найвы-шэйшую маральную тактоўнасць выяўляе Багдановіч пры гэтым!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 [34] 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44