Загадка Богдановича

Мадонна для Багдановіча — тэта не проста ўвасабленне жаночай прыгажосці. Жано-чая прыгажосць набывае для паэта сэнс і знаходзіць сабе апраўданне тады, калі яна ўвысакароджана святым прызначэннем жан-чыны-маці. Менавіта вось так чытаюцца вер-шаваныя апавяданні «У вёсцы» і «Вераніка» з Багдановічавага цьжла, на якіх усюды светла ляжыць ціхамірны водбліск далёкага італьянскага Адраджэння, у якіх праз рысы вясковай дзяўчынкі і паненкі Веранікі преступав несмяротны вобраз Рафаэлевай мадонны, той мадонны, што натхняла Пушкіна і Дастаеўскага (ды і ці адных толькі іх!), пра якую старэйшы сучаснік Пушкіна і яго на-стаўнік Жукоўскі пісаў так: «Расказваюць, што Рафаэль, нацягнуўшы палатно сваё для гэтай карціны, доўга не ведаў, што на ім будзе: натхненне не прыходзіла. Аднойчы ён заснуў з думкай пра Мадонну, і, мусіць, нейкі анёл разбудзіў яго. Ён прахапіўся: яна тут, закрычаў ён, паказаўшы на палатно, і накрэсліў першы малюнак... На яе твары нічога не выказана, тэта значыць, на ім няма выразу зразумелага, які б меў пэўнае імя; але ў ім знаходзіш, у нейкім таямнічым спа-лучэнні, усё: спакой, чысціню, веліч і нават пачуццё, але пачуццё, якое перайшло ўжо за мяжу зямнога, значыцца, мірнае, пастаяннае — яно не у стане ужо замуцщь ясна-сці душэўнай... Яна не падтрымлівае Дзіцён-ка, але рукі яе пакорліва і свабодна служаць яму престолам... I ён, як цар зямлі і неба, сядзіць на гэтым прастоле».

На «крывой і вузкай» вясковай вулачцы, сярод «вясковай нуды» паэт робіцца свед-кам таго хвалюючага, высокага пачуцця, той прыгажосці душэўнай, ад якой і сам хара-шэе душой. I не так важна, што яго Мадонна — «так год васьмі дзяўчынка», а яе дзі-цёнак— замурзаны вясковы хлопчык, можа брацік той дзяўчынкі, якой маці, ідучы ў поле, строга наказала быць нянькай. Важна не гэта, а вось што:

Дзяўчынка к хлопчыку нагнулася і, слёзкі

Сціраючы яму, штось пачала казаць,

Каб заспакоіць плач — зусім, як быццам маць,

I саліваліся ў жывы абраз ядыны

Той выгляд мацеры ды з воблікам дзяўчыны

Дзіцячым,  цененькім...

Ад ідылічнай і ў той жа час нейкай тры-вожна трапяткой карцінкі, падгледжанай паэтам, павеяла «якойсь шырокаю, радзі-маю красою». Але далей паэт піша:

А можа не краса была ў дзяўчынцы той,—

Дзяўчынцы ўпэцканай, і хілай, і худой,—

А' штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі

Стараўся выявіць праз маці божай лікі.

У «дзяўчынкі ўпэцканай, і хілай, і худой» па-зямному няма нічога прыгожага (ды гэта і не краса — так і кажа ці, дакладней, сумня-ваецца ў такой красе паэт), проста зямной красы няма, зямная краса будзе красою тады, калі яна стане «радзімаю» — г. зн. аплодненай нечым «вышэйшым», красою.

Вядома, Багдановіч думае над тым, што так добра сфармуляваў сучасны рускі паэт Мікалай Забалоцкі:

...что есть красота

И почему ее обожествляют люди?

Сосуд она, в котором пустота,

Или огонь, мерцающий в сосуде?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 [33] 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44