Загадка Богдановича

I хто ведае, што прываблівала ў Анюце Га-пановіч Багдановіча: ці тая, інтуітыўна спас-цігнутая ёю жаноцкасць, спалучаная з мала-дым мілым какецтвам і, можа, яшчэ з чыста жаночым эгаізмам: як ні дзіўна, і гэта часта прываблівае ў жанчыне людзей, надзеленых высокай ступенню духоўнасці, той духоўна-сці, якая так мала ведае пра пачуццёвы, інтуітыўны эгаізм, а таму часам прымае яго за адзнаку арыгінальнасці і даравітасці натуры.

А можа ў яе позірку, у рысах твару мільганулася яму аднойчы тое, што свеціць у позірках і абліччах мадон, створаных гені-яльнымі мастакамі ў дабратворную пару італьянскага Адраджэння — загадка жаноцкасці, загадка, якая і вабіць да сябе, і абя-цае, і... не паддаецца разгадцы.

Загадка гэтая, безумоўна, вабіла да сябе і Багдановіча. Не чалавек, а мастак Багдано-віч вінаваты ў тым, што здольны быў бачыць у Анюце Гапановіч ці яшчэ ў кім нешта такое, чаго ў іх, магчыма, не было. Пушкін-мастак невінаваты, што ўяўляў Наталлю Мі-калаеўну зноў жа ў вобразе мадонны. Анюта Гапановіч невінаватая, што не зразумела Багдановіча: проста зразумець яго ёй было не пад сілу.

Нас цікавіць не «віна» Анюты Гапановіч, нас цікавіць Багдановічава «віна». Вышэй-шую, мастацкую сваю віну ён выкупіў ду-шэўнымі пакутамі, зямную сваю віну перад ім мы можам выкупіць няйначай, як любоўю да яго, да высакароднага яго мастацтва, якое славіла жыццё ва ўсіх праяўленнях і праспявала, дарэчы, адзін з самых магутных гімнаў, якія калі-небудзь складаліся на на-шай мове, чалавечаму каханню і жанчыне-маці.

Ягоны цыкл «Мадонны» — унікальнейшы ў нашай паэзіі. Не толькі тым, што тут паэт па-спрабаваў перанесці ў новую гістарычную і геаграфічную рэчаіснасць замацаваны пэў-най традыцыяй вобраз, а тым, што ён, як ніхто з сучаснікаў, адчуў і па-мастацку ўзако-ніў рэнесансныя тэндэнцыі беларускай рэча-існасці — не ў сэнсе толькі нацыянальнай іх спецыфічнасці, а ў сэнсе іх усялюдскасці. Пры гэтым ён засцярогся як дыдактычнага асветніцтва ў галіне думкі, так і наіўнага стылізатарства ў галіне формы. I вось што хо-раша: яго мадонны — беларускія мадонны. «Мадонны» — гэта не «Маленькія трагедыі» Пушкіна, у якіх пазнанне драматычнай формы і ўвасабленне побыту, духу, характараў чужой нацыі было адной з важнейшых задач. Багдановіч сабе ставіць адваротную задачу. Пушкін цалкам абстрагаваўся ад сваёй на-цыянальнай рэчаіснасці, Багдановіч думку, выпрацаваную чужой культурай, цалкам ра-біў сваёй, беларускай. Ці трэба казаць пры гэтым: такое магчыма было таму, што Баг-дановіч надзвычай чуйна схопліваў, аддзя-ляў агульналюдскае ў любой думцы. Яго адметнасць якраз і была заўсёды ў тым, што ён як бы ішоў да нацыянальнага ад агульна-людскага, а не наадварот. Гэтым ён, дарэчы, розніцца ад Купалы, які і псіхалагічна і спо-сабам свайго мастацкага мыслення цалкам залежны ад канкрэтна-нацыянальнага матэ-рыялу. Не лішне будзе параўнаць у сувязі з гэтым выдатную Купалаву паэму «Яна і я» і Багдановічаў цыкл «У зачарованым царстве». Родніць іх пэўным чынам матэрыял — ці-кавасць да элементаў паганства ў светаадчу-ванні беларусаў. Толькі гэты матэрыял ціка-віць кожнага паэта па-рознаму. Багдановіч творыць свой цыкл менавіта на матэрыяле паганства, робячы яго толькі грунтам для сцвярджэння гуманістычнай думкі аб найвы-шэйшым шчасці жыць, мысліць і адчуваць чалавечна, у адпаведнасці з магчымасцямі чалавечай свядомасці і розуму. Хоць Багда-новіч у сваіх высновах лагічна і як бы ідзе ад канкрэтнага матэрыялу, несумненна, што гэты матэрыял не мае для яго псіхалагічна таго значэння, якое ён мае для Купалы. Ме-навіта непрыманне ірацыяналізму прывяло Багдановіча ў свет паганства і, вядома, не дзеля таго, каб паэтызаваць яго. Матэрыял у Багдановіча асвоены і арганізаваны ў першую чаргу думкай — і толькі ёй. Купала ў паэме таксама ўслаўляе высокую радасць быцця, але робіць гэта ён шляхам псіхала-гічнага зліцця чалавека, яго пачуццяў, яго побыту і прыроды, што акаляе яго, у адзі-ным комплексе прасветлена-паганскага све-таадчування, якое выступав ў яго і глыбін-на-нацыянальным і ў той жа час агульнасла-вянскім. У Купалы адчуванне комплекснае, у Багдановіча—індывідуалізаванае, бо апош-няга цікавіць праблема цэлага (паганскага) і асобы. Праблема вырастания адзінкавага з цэлага. Вось чаму Купала ў паэме і эпічны і манументальны, Багдановіч у сваім цык-ле — аналітычны ў развіцці думкі і сімфа-нічны ў мастацкім афармленні яе.

Вернемся да цыкла «Мадонны». Калі ў цыкле «У зачарованым царстве» свет па-ганскі кантрастуе са светам сучаснай паэту рэчаіснасці, то ў «Мадоннах» такога кантра-сту няма: тут усюды гарманічна, мякка ўзя-ты адзін свет — свет, умоўна кажучы, «хры-сціянскі», бо не станем жа мы адмаўляць, што ідэя «мадонны», як увасаблення зямной, а ў гэтым сэнсе і боскай прыгажосці, ёсць ідэя адраджэнчая і «хрысціянская». Іншая справа, што мадонна ў Багдановіча, як было ўжо сказана, усюды беларуская, паколькі і «хрысціянская» ідэя даўно ўжо стала і «бе-ларускай» — у свеце маральных вызначэн-няў, а цяпер, пасля цыкла Багдановіча, на-была і мастацкае вызначэнне.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 [32] 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44