Загадка Богдановича

Праўда, гэта не адзіны варыянт лесу так званых «рамантычных» натур. Пячорын у Лермантава з'едліва іранізуе з «рамантыка» Грушніцкага, якому, на яго думку, прыгата-ваны лёс «мірнага памешчыка» з усімі не-пазбежнымі ў дадзеным выпадку атрыбутамі сентыментальна-пошлага жыцця. Гэтак жа і гераіню Багдановічавага рамана магла ча-каць ціхая сямейная прыстань з тым самым не надта перспектыўным чыноўнікам ці інжынерам, толькі тады ён у яе вачах быў бы ўжо не самай звычайнай пасрэднасцю, накшталт «мірнага» Грушніцкага, а чалаве-кам-анёлам, незаслужана пакрыўджаным зайздрослівымі людзьмі. I тады наша гераі-ня ледзь не малілася б на яго і на сваіх не-звычайна таленавітых фемістоклюсаў і алкі-даў, уздыхала б і ахала, а муж у кампаніі сваіх сяброў пагардліва называў бы жанчын «нізшай расай», як чэхаўскі Гураў, і здрадж-ваў бы мілай жоначцы пры першым зруч-ным выпадку.

Ах, сумна, сумна ўсё гэта, і што можа ва-біць да такіх натур паэта?

Дзіўная рэч: на думку разумных людзей, вялікі Талстой робіць недаравальнае глуп-ства, пазбаўляючы рамантычнага і паэтыч-нага арэола Наташу Растову, прымусіўшы яе ў канцы рамана квактаць і трапятацца над цэлым вывадкам дзяцей, хвалявацца за іх і за мужа. Дзіўная рэч, Томас Ман у сваёй вы-датнай навеле «Тоніо Крэгер» прымушае пісьменніка, якога надзяляе нават сваімі знешнімі рысамі, да неверагоднасці востра зайздросціць пошламу шчасцю яго і яе — былых аднакашнікаў, сяброў дзяцінства. Сяброў у дзяцінстве не спакусіў Шылераў «Дон Карлос», якога так настойліва падсоў-ваў яму Тоніо Крэгер, яе ж пасля не спаку-сіла нават пісьменніцкая слава Тоніо. Выпадкова сустрэўшы іх на курорціку ў маленькім гарадку, ён, славуты пісьменнік, хаваючы-ся, наглядае за імі ў час па-правінцыяль-наму пошлай і вясёлай вечарынкі j зай-здросціць ім — няпрошаны госць на чужым свяце. Тоніо Крэгер піша пасля сваёй рускай знаёмай, мастачцы Лізавеце Іванаўне: «Не, нам, незвычайным людзям, жыццё ўяўляец-ца не незвычайнасцю, не прывідам крывавай велічы і дзікай прыгажосці, а адвечнай супрацьлегласцю мастацтву і духу; нармаль-нае, дабрачыннае, мілае — жыццё ва ўсёй яго спакуслівай банальнасці — вось царства, па якім мы сумуем. Паверце, дарагая, той не мастак, хто толькі і марыць, толькі і праг-не рафінаванага, эксцэнтрычнага, дэманіч-нага, хто не ведае тугі па наіўнаму, праста-душнаму, жывому, па маленькай часцінцы дружбы, адданасці, даверлівасці, па чалаве-чаму шчасцю,— патаемнай і вострай тугі, Лі-завета, па шчасцю абыдзённасці!»

Гэту «патаемную і вострую тугу» ведае кожная па-сапраўднаму артыстычная натура, і справа тут не ў хваравіта-вытанчанай цязе да пошласці, як можа каму-небудзь здацца, а ў такім зріазумелым існаванні мастака як бы на грані двух светаў—свету жывой рэ-чаіснасці і свету, створанага фантазіяй, арга-нізаванага па законах мастацтва. «Патаемная і вострая туга» — ад усведамлення таго «стану бязважкасці», у якім амаль пастаянна знаходзіцца мастак,— вось чаму яго так ва-бяць самыя простыя, часам прымітыўныя ра-дасці жывога жыцця І вось чаму празарліўца Бальзак, пакідаючы начны свет сваіх паэтычных мрояў, у жыцці адчувае сябе бездапа-можным, як дзіця; геніяльны сацыёлаг, палітык, палкаводзец у сваіх творах, у паўся-дзённым жыцці ён іншы раз разважае, ро-біць учынкі на ўзроўні якога-небудзь клерка. Ён хоча самай звычайнай чалавечай ласкі, жаночай увагі, і ён не разумев, чаму тыя жанчыны, якія гатовы ледзь не на руках насіць яго за ягоныя творы, не могуць зразу-мець яго проста як звычайнага чалавека. I як жа пакутавалі ад такога трагічнага разладу ўсе гэтыя Бальзакі і Гогалі, тыя Гогалі, што ў наіўнай і смешнай сямейнай ідыліі Пульхе-рыі Іванаўны і Афанасія Іванавіча сумавалі, як справядліва зазначыў нехта, па магчымас-ці паўнацэннага чалавечага шчасця, гарманіч-ных адносін паміж людзьмі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 [31] 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44