Загадка Богдановича

Гэта — безвыходнасць. Не безвыходнасць наогул, а знемажэнне душы пад цяжарам зкзальтавана-змрочнай, хваравітай і да та-го ж чужой думкі. Гэта як бы часовая хваро-ба душы. Бо вось што яшчэ спыняе нашу ўва-гу. Верш, прысвечаны дзяўчыне, можа нават каханай дзяўчыне, і ў ім тым часам нівод-нага слова пра каханне, пра зямную, пачуц-цёвую блізкасць дзвюх душ. Няхай нават не так. Няхай нават каханне перанесена ў ін-шую, «боскую» сферу, няхай гаворка ідзе пра любоў «во Христе», але дзе ж тут тады «сорадование», урачыстае і святочнае зліц-цё дзвюх роднасных душ у «вобразе Хрыста»? Няма гэтага, не адчуваецца яно! Паэт, наадварот, як бы аддзяляе сябе ад каханай, як бы скардзіцца ёй, што «боскае» насланнё і празарэнне не даюцца яму, што «боскія» радасці недаступныя яму гэтак жа, як зям-ныя.

Наконт апошніх, зямных радасцяў, паэт, мусіць, салгаў сам сабе. Прызнаючыся, што рэлігійны аскетызм не пад сілу яму, ён аб'ектыўна сцвярджаў тым самым здатнасць сваей  душы   да  ўспрыняцця   па-зямному паўнакроўных і здаровых уражанняў. Калі няма радасцяў «боскіх», гэта яшчэ не зна-чыць, што няма радасцяў зямных. Шчыра Багдановіч не мог так сказаць. Гэта было не інакш, як тактоўнае апраўданне перад каханай, апраўданне ў духоўнай, рэлігійнай здра-дзе ёй («Свет зірнуў і пагас». «Не глядзіць на мяне ясны вобраз Хрыста»). I спроба прыглушыць для яе тэту здраду як бы ўсве-дамленнем пакарання за тое («Нёд зямлёю імгла, у душы пустата»).

Артыстычнай, уражлівай душы Багданові-ча з яе пастаяннымі парываннямі да гармоніі і красы («Красу, і светласць, і прастор шу-каў...») былі, вядома, чужыя экзальтавана-містычныя настроі ягонай сяброўкі, хоць нельга і адмаўляць таго, што на нейкі час ён не мог не падпасці пад іх і не паверыць у іх як спараджэнне сваей жа душы. Але скора, скора спаў туман з ягоных вачэй! Багда-новіч, які не спакусіўся, як многія яго сучас-нікі-дэкадэнты, змрочна-самабытнай паэзіяй паганства дзеля яе самой, Багдановіч, які ад-рынуў спакусліва-салодкае падполле ірацы-яналізму дзеля светлай хароміны прасветле-нага жывой думкай і пачуццём жыцця, той Багдановіч не мог не адрынуць сябе і ад хваравіта-згублівай ахвярнасці дзеля «ясна-га вобраза Хрыста».

Песня каханню не ўдалася ў Багдановіча з той, каму прысвечаны быў верш «Цемень». Затое праз год-другі напіша ён верш «Першая любоў», і будзе ён прысвечаны ўжо не-каму іншаму.

 

Ўжо позна. Мрок вясенняй ночы

На вузкіх вуліцах ляжыць.

А мне — вясёла. Блішчаць вочы,

I кроў ад шчасця аж кіпіць.

Іду я радасны, харошы,

Знікае з сэрца кустата...

А пад разінавай калошай

Ціхутка хлюпае слата.

I ці не тыя гэта «імгла» і «мрок», што былі ў вершы «Цемень», не палохаюць цяпер паэта, ці не тая гэта «пустата» «знікае з сэрца»?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 [29] 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44