Загадка Богдановича

Здзіўляюча заканамерны ў сваім творчым узыходжанні Багдановіч. Лесуны, вадзянікі, змяіныя цары — колькі ўсім гэтым ужо займалася этнаграфія! Але ж Багдановіч не этнограф, ён паэт. I вось этнаграфію ён ро-біць паэзіяй, робіць разам з маладой літа-ратурай заканамерны якасны скачок. Зда-валася б, што тут незвычайнае, што незра-зумелае, чаму гэта трэба прымаць як «дэка-дэншчыну», як збочванне з прамой дарогі літаратуры? У Багдановіча часта будзе так: ён ідзе разам з усімі, але тым часам ці напе-радзе, ці трохі збоч. Заявіць жа ён нечакана ў 1915 годзе, што «беларускіх вершаў у нас няма, ёсць толькі вершы на беларускай мо^ ве»! Заявіць адразу пасля свайго ж пры-знання, што літаратура наша за нейкі дзеся-так год прайшла шлях, які адбіў так ці інакш усе блуканні еўрапейскай мастацкай думкі на працягу цэлай сотні год. Парадокс? Маг-чыма. Але хіба парадокс не форма развіцця думкі, не адна, урэшце, з форм развіцця і самой літаратуры?

Архаіка і навізна перапляліся ў Багдано-вічавым цыкле. Але яна палемічная нейкая, загадкавая, гэтая архаіка, у ёй няйначай чу-ецца выклік — ну, канечне, тут дэкаданс! Як было падумаць іначай!

Багдановіч уключае цыкл у зборнік «Вя-нок», той «Вянок», якому ўласцівы най-ашчаднейшы адбор з усяго, што створана паэтам, той «Вянок», якому, як мала з като-рых зборнікаў у гісторыі літаратуры наогул, уласцівыя строгая гарманічнасць, сімфанічнасць пабудовы,— ён адно цэлае, адно дыя-лектычна цэлае. Цыклы спрачаюцца паміж сабой — у часе, у жанры, у стылі, у тэмах, у метадах паказу адзінкавага і цэлага і — адначасова дапаўняюць адзін аднаго, не суіснуюць, а жывуць.

Цыкл «У зачарованым царстве» — адно з аконцаў гэтага цэлага. Аконца, праз якое паэт зазірнуў у свет. Для Багдановіча жыц-цё, свет ніколі не існавалі разарванымі, аб-межаванымі нейкім суб'ектыўным моментам, для яго не існавала «кавалачкаў жыц-ця». Вось, дарэчы, яшчэ адно з істотных ад-розненняў Багдановіча ад мадэрністаў.

Міфалогія — толькі першая цагліна ў яго пабудове, яе падмурак. Адсюль паэтава думка ўзнімаецца вышэй, ідучы тым часам і далей.

Адам Ягоравіч, бацька, піша «Перажыткі старажытнага светаўспрымання ў белару-саў». Для этнографа паганства — гэта са-праўды перажытак, рарытэт на фоне сучас-нага яму жыцця. Этнограф суадносіць з сённяшнім днём, паэт з кавалкам таго, што некалі было цэлым, творыць гэтае цэлае ў прыналежным яму часе, творыць па законах, што некалі былі ўласцівыя гэтаму цэ-ламу.

 

А. Лойка, нам думаецца, памыляецца, ка-лі піша «пра паэтызацыю сутыкнення чала-века са светам прыроды, кал! яна панавала над ім». Справа ў тым, што ў Багдановіча ў дадзеным выпадку прынцыпова няма больш-менш адасобленага чалавека, як гэтага непазбежна патрабуе «сутыкненне». Ён, наад-варот, піша пра прыроду, якая ўключае ў сабе чалавека нароўні з лесуном, вадзяні-ком і г. д. і якая проста не дарасла яшчэ да чалавека.

Скажуць: але ж і вадзянік, і лясун— спа-раджэнне чалавечай фантазіі. Што ж, спра-вядліва. Толькі ж, разам з тым, гэта спара-джэнне хоць і паэтычнай, але бездапамож-най фантазіі, якая моцная нутраным адчуваннем, але не аналітычнай здольна-сцю, якая толькі і робіць чалавека чалаве-кам. Мы, вядома, абвастраем праблему. Ніжэй мы ўбачым, што яе, здаецца, абвас-трае і Багдановіч.

Звернем увагу вось на што. Той жа лясун — бажок, у нейкім сэнсе творца і ха-вальнік таямніцы, але ў Багдановіча ён не ў стане асэнсаваць тое, творцам і ўвасаб-леннем чаго лічыцца. Як, урэшце, і стара-жытны чалавек не ў стане асэнсаваць ство-ранае ягонай фантазіяй.

Давайце паглядзім, як малююцца паэтам міфалагічныя персанажы. Думаеце, яны ад-чуваюць радасць ад таго, што ўвасабляюць сабой нешта цэлае — вядома, адносна цэлае, бо побач з лесуном ёсць яшчэ вадзянік і інш.?

Брыдзець, пахіліўшысь панура,

Лясун на раздоллі дарог.

Абшарпана старая скура,

Зламаўся аб дзерава рог.

Гэта лесавік з аднаго верша. А вось з другога.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 [24] 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44