Загадка Богдановича

У ЗАВАЯВАНЫМ   ЦАРСТВЕ.  

 

Вершы,   якія ўпершыню  па-сапраўднаму звярнулі  ўвагу на Багдановіча як паэта, былі вершы з міфа-лагічнага цыкла «У зачарованым царстве». Рэакцыя на гэтыя творы была даволі супя-рэчлівая — ад прынцыповага іх непрыняцця (тады ж было выказана ўпершыню ў дачы-ненні да Багдановіча абвінавачванне «дэка-дэнт») да безагаворачнага,  аплагетычнага нават прызнання,— вядома, у  самой сваёй накіраванасці   палемічнага,   супроцьпастаў-ленага другім, таксама крайнім, ацэнкам. Як ні дзіўна, і сёння, калі мы хочам адвесці ад Багдановіча абвінавачванне ў дэкадэнцтве, ламаем свае крытычныя коп'і менавіта над гэтымі вершамі, як бы паўтараючы «памыл-ку»  тых   першых   крытыкаў   Багдановіча, якім засцілі вочы менавіта гэтыя вершы паэта і якім не хапіла адвагі быць паслядоўны-мі да канца. Бо той, хто хацеў бы ўпарта бачыць   Багдановіча  сімвалістам,  дэкадэн-там, мог бы знайсці для сваіх, вядома, тэн-дэнцыйных, высноў дастаткова матэрыялу (і нават больш прыдатнага) і ў больш позніх, так званых «класічных» вершах. Але такая ўжо сіла інерцыі!

Мы ж ведаем (і сёння гэта можна лічыць даказаным), што Багдановіч ніколі не быў сімвалістам, калі бачым у сімвалізме не суму пэўных фармальных прыёмаў, тэм, а перш за ўсё светапогляд, сістэму погляду на мас-тацтва і свет, на чалавека ў яго грамадскай дзейнасці (апошняе сімвалістаў якраз прын-цыпова не цікавіла). Сімвалізм з самага пачатку настойліва імкнуўся сцвердзіць сябе не больш не менш, як светапогляд. В. Бру-саў, адзін з мэтраў сімвалізму, пісаў пасля рэвалюцыі, у той час, калі ад сімвалізму засталіся адны ўспаміны: «Сімвалісты ад-маўляліся служыць у літаратуры практыч-ным мэтам, хацелі знайсці больш шырокае абаснаванне ёй і звярнуліся да выказвання агульных ідэй, аднолькава каштоўных, як здавалася ім, не аднаму якому-небудзь кла-су грамадства, але ўсяму чалавецтву».

Што ж датычыць фармальных заваёў сім-валізму, дык было б проста неразумна іх адмаўляць, і было б нават недаравальна та-му самаму Багдановічу не пераняць таго-сяго ад сімвалістаў і не пастарацца, арганічна за-своіўшы, перасадзіць гэта тое-сёе на толькі што ўзараную беларускую глебу. У свой час і нам даводзілася пісаць пра гэта, тлумачачы, чаму Багдановіч, пры частковым знешнім па-дабенстве з сімвалісцкай практыкай, ніколі не быў і нават не мог быць сімвалістам, бо ў нашага паэта, у адрозненне ад сімвалістаў, была пад нагамі менавіта трывалая глеба — сацыяльная і нацыянальная глеба, было ўсведамленне гістарычнай перспектывы, думка аб узвелічэнні роднай літаратуры і роднага народа.

Ну а цыкл «У зачарованым царстве»? ЦІ трэба зноў і зноў паўтараць, што ён не сім-валісцкі і не дэкадэнцкі? Не, нам пара ўжо ісці трошкі далей, пара паглядзець на яго больш канкрэтна.

Справядліва піша А. Лойка, кажучы пра нашу крытыку, што «вершы з міфалагічнымі вобразамі і параўнаннямі [яна] разглядела не ў кантэксце ўсяго цыкла, а вырваўшы з яго. У Багдановіча яны — паэтызацыя сутык-нення чалавека са светам прыроды, калі яна над ім панавала. 3 імі як працяг раскрыцця тэмы яднання чалавека з прыродай Багда-новіч паставіў іншыя вершы, у якіх паказаў, як чалавек ужо ўзняўся над прыродай, ад-чуў яе хараство, супаставіў яго са сваім гра-мадскім становішчам і г. д.». Нарэшце, на-рэшце мы зрушыліся з месца! А. Лойка, на нашу думку, у асноўным правільна зразу-меў   задуму   Багдановіча   ці,   дакладней, адзінства яе. Удакладняем таму, што, разам з прызнаннем прынцыповай навізны погля-даў А. Лойкі, не падзяляем,  аднак,   шмат якіх яго акцэнтаў у вытлумачэнні  задумы цыкла. Акцэнты гэтыя мы легка  выявім  з прыведзенай цытаты, на жаль, адзінай цы-таты, якую нам давядзецца скарыстаць, бо А. Лойка, выказаўшы сапраўды цікавую думку,  чамусьці   не паклапаціўся яе  развіць больш канкрэтна і шырока, а адразу перай-шоў у сваей гаворцы пра Багдановіча да іншага, хоць і цікавага, але не звязанага з цыклам. Прыгадаем яшчэ, што ў пачатку свайго даследавання, увогуле характарызу-ючы праблематыку вершаў паэта, звязаных з тэмай роднага краю, А. Лойка мімаходзь і зноў жа слушна зазначае, што цыкл «У зачарованым царстве>Гзтяўляецца «першымі спробамі падгледзець самабытнае і непаў-торнае ў родным краі».

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 [23] 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44