Загадка Богдановича

Так, Багдановіч меў рацыю. Яму нельга адмовіць у шырыні і глыбіні погляду на лі-таратуру. Часовае, надзённае не засланяла яму галоўнае. Літаратура для яго значыла надта многа, прынамсі, дастаткова для таго, каб бачыць яе карысць, яе грамадскую функцыю перш за ўсё ў яе мастацкім сама-вызначэнні, у самавызначэнні яе, як адмет-нага, найвышэйшага роду чалавечай дзейна-сці. Літаратуры, якой за дзесяткі год належала прайсці шлях, які іншыя, больш развітыя літаратуры праходзілі ў лепшым выпад-ку за стагоддзе, нішто не магло пашкодзіць так, як аднабаковасць мастацкіх ці грамад-скіх захапленняў і сімпатый. «У нас кожны кірунак можа мець цэннасць»,— вось што кажа Багдановіч. Менавіта так, у сувязі са своеасаблівымі задачамі беларускай літара-туры, якія вынікалі з яе маладосці, можам мы правільна зразумець Багдановіча. Пры гэтым нам не трэба баяцца, што Багдановіч для каго-небудзь будзе выглядаць ледзь не прыхільнікам «чыстага мастацтва», якім ён, вядома, ніколі не быў. Зразумець адмет-насць пазіцыі Багдановіча — наш абавязак. Урэшце, гэта і мера нашай павагі да яго. Вось чаму нам не трэба «прыхарошваць» Багдановіча, нібыта абараняючы яго, баючы-ся, каб не зразумелі не так, як трэба, яго па-зіцыю. А. Лойка, напрыклад, аналізуючы ў сваей кнізе пра Багдановіча ацэнку паэтам зборніка Купалы «Гусляр», спыняючыся на тым месцы, дзе Багдановіч піша, што зборнік «не вызначаецца асаблівай глыбінёй і над-звычайнасцю», што ў ім часта перапяваюцца «старыя грамадзянскія», «горкаўскія маты-вы», чуюцца «водгукі так званага мадэрніз-му», прыходзіць да высновы: «Строг! кры-тык, ён патрабаваў не перапеваў ужо сы-граўшых сваю грамадскую (падкрэслена мною.— М. С.) ролю песень, а ўзлёту новых, нечуваных яшчэ, а таму яшчэ больш грамадскіх дзейсных, наступальных песень». «Абараняючы» Багдановіча, А. Лойка як бы не хоча зразумець Багдановіча, знарачытага акцэнту яго думкі. Ён хоча абараніць і Багдановіча, і Купалу адначасова, заўважа-ючы тым часам, што «справа са «старымі матывамі» была куды складаней, чым гэта ў сваім аглядзе паказаў Багдановіч».

Добра, дапусцім, што так, але ж і справа з Багдановічам куды складаней, чым гэта па-казаў А. Лойка. Багдановіч, сапраўды, не супраць «новых» грамадзянскіх матываў, але вось што важна і што, па сутнасці, падкрэс-лівае крытык: адных грамадзянскіх матываў яму, крытыку, мала. Калі ён піша пра «сме-ласць», якой павяваюць лепшыя вершы зборніка, дык мае на ўвазе не толькі гра-мадзянскую смеласць, a і смеласць мастац-кую, арыгінальную распрацоўку новых тэм і матываў. «Ужо і краса прыроды і краса кахання знайшлі сабе месца ў ягоных тво-рах»—вось за што, як вядома, хваліць Баг-дановіч Купалу ў другім сваім аглядзе, згадваючы наступны паэтаў зборнік «Шляхам жыцця». Багдановіч, як бачым, пасля-доўны. Не заўважыць гэтага, не заўважыць акцэнту яго думкі нельга. А да чаго ж яна, гэтая думка, зводзіцца ў А. Лойкі? Калі ўважліва прачытаць яго, прасякнуцца яго-най логікай, дык выйдзе, нібыта Багдановіч патрабаваў нейкага простата паднаўлення старых «грамадзянскіх матываў». Састарэлі адны—падавай новыя, «нечуваныя яшчэ», «яшчэ больш грамадскі дзейсныя, насту-пальныя». А тыя, «сыграўшыя сваю грамад-скую ролю»,— у архіў. Можа, не так хацеў сказаць А. Лойка, але аб'ектыўна ў яго выйшла так. I Багдановіч у яго стаў падобны на вульгарна-сацыялагічнага крытыка.

Думка Багдановіча—важная думка, яна не страціла каштоўнасці і на сённяшні дзень. I сёння мы яшчэ недастаткова клапоцімся пра тую сапраўдную дзейснасць мастацтва, якая ва ўсебаковым, арганічным выяўленні яго магчымасцей, у яго жыццёвай паўнаце, ва ўсведамленні таго, што для мастацтва няма забаронных тэм, што выхоўвае яно не про-стай ілюстрацыяй тых ці іншых думак і ідэй, а сваім чалавеказнаўчым пафасам і, урэшце, сваімі пошукамі прыгажосці, сцвярджаючы ці адмаўляючы пры гэтым—усё роўна.

Літаратура, несумненна, і выхоўвае і ву-чыць, але, здаецца нам, толькі тады, калі застаецца літаратурай у арганічным сэнсе гэтага слова. Прызначэнне літаратуры перш за ўсё — даследаваць жыццё, даследа-ваць адпаведна сваім, закладзеным у ёй законам.

Багдановіч на самым пачатку сваёй твор-часці разумеў гэта. Ён хацеў, каб гэта зра-зумелі і іншыя. Надта блізка да сэрца браў ён усе праблемы маладой нашай літаратуры, надта хацеў ён, каб з наибольшей карысцю для нацыі, для «ўсясветнай культуры» ішла яна сваім паскораным, бяспрыкладным кро-кам.

Вось чаму Багдановіч пастаянна вучыцца сам і вучыць іншых. Творыць і аналізуе. Ана-лізуе і творыць. I пастаянна трымае руку на пульсе літаратурнага працэсу.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 [22] 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44