Загадка Богдановича

У 1911 годзе Багдановіч піша артыкул «Глыбы і слаі. Агляд беларускай краснай пісьменнасці 1910 г.».

Перш за ўсё для яго важна вызначыць, што літаратура сапраўды мае на сваім ра-хунку на сённяшні для яе дзень. ЦІ намнога пасунулася яна наперад у параўнанні з міну-лымі гадамі? Год, пра які піша, Багдановіч лічыць у пэўнай ступені пераломным. Ён лі-чыць, што колькаснае накапленне літаратур-ных твораў і літаратурных імёнаў пачынае нарэшце пераходзіць у якасць. «Аднакалёр-ная» маса пісьменнікаў, найчасцей пасля-доўнікаў Багушэвіча, тых, што знікалі амаль бясследна пасля аднаго-двух твораў, пачынае адслойвацца ў «глыбы» — прыходзяць пісь-меннікі яркіх, акрэсленых індывідуальна-сцей, а «ўсякі выясніўшыся, абасобніўшыся пісьменнік хоць бы праз адно гэта стаіць на крок уперадзе пісьменнікаў-аднаднёвак, вабіць іх сваёй яркасцю, як аганёк матылькоў, і, прывабіўшы, гуртуе вакол сябе, тво-рыць літаратурны кірунак». Багдановіч, не ўжываючы тэрмін «прафесіянальная літара-тура», гаворыць, па сутнасці, менавіта пра яе, пра змену літаратурнага аматарства лі-таратурай з пэўным мастацкім і ідэйным кірункам. Выпрацоўка самастойных мастац-кіх каштоўнасцей — вось у чым ён бачыць мэту літаратуры, не адзіную, вядома, мэту, а, бадай, адну з найважнейшых, бо ў ажыц-цяўленні яе літаратура толькі і можа выя-віць як магчымасці самой мовы (тады гэта важна было), так і здатнасць самога народа да самабытнага духоўнага жыцця. Час, калі беларуская літаратура «не толькі свайму народу, але і ўсясветнай культуры» панясе свой дар,— для яго самы жаданы час. Пра гэта, праўда, ён напіша праз тры гады, у чарговым сваім аглядзе «краснага пісьмен-ства».

Той-сёй можа падумаць, што Багдановіч недаацэньваў пры гэтым сацыяльнай, гра-мадскай ролі літаратуры. Сапраўды, ён не рабіў у сваіх аглядах надта моцнага акцэнту на гэтым яе прызначэнні, але ж, трэба ду-маць, не таму, што не надаваў яму ўвагі, а таму, што ў такой акцэнтоўцы недахопу не было, што сацыяльныя, грамадскія матывы і без таго былі галоўнымі, ледзь не адзінымі ў ранняй творчасці і Купалы, і Коласа, і шмат яшчэ каго. Багдановіч гаварыў пра тое, пра што не гаварылі ці забываліся гаварыць іншыя. Выдзяляючы з новай плеяды паэтаў Купалу, аддаючы належнае яго грамадзянскім памкненням, захапленню «вобразам прападаючай Беларусі», Багдановіч чакае ад яго, аднак, большай мастацкай рознабако-васці, больш шырокага і арганічнага выяў-лення ўсіх складанасцей жыцця. Вось чаму ён з задавальненнем зазначае, што «талент Купалы ўзрастае, пашырае круг сваіх тэм і ўжо не галосіць (ці — лепей — не толькі га-лосіць), а ўжо павявае смеласцю, жыццё-вай сілай і пагардай». Праз тры гады ён не абмінае сказаць, гаворачы пра Купалу, пры-кладна тое ж: «3 радасцю бачым, што талент Купалы развіваецца, з'яўляюцца новыя мэты, новыя спосабы творчасці, новыя формы і вобразы. Не толькі нядоля нашай вёскі ды нацыянальныя справы Беларушчыны ці-кавяць яго. Ужо і краса прыроды, і краса кахання знайшлі сабе месца ў яго творах».

Думка гэтая, надта цвярозая і своечасовая думка, уяўлялася Багдановічу настолькі важнай, што ён вяртаецца да яе і ў вершы:

Кінь вечны плач свой аб старонцы!

Няўжо за цёмнай ночкай ты

Не бачыш, што глядзіцца сонца

Ў люстэрка — месяц залаты?

Не перабольшваем, але трэба была вялі-кая пераконанасць у высакародным прызна-чэнні мастацтва (у тым ліку і грамадскім), вялікая любоў да самога мастацтва, каб сказаць гэта, бо ва ўсе часы для чалавека па-сапраўднаму сумленнага, самастойнага ў поглядах існуе небяспека быць незразуметым і заўсёды ёсць небяспека, што яго наза-вуць адсталым, калі ён не падзеліць разам з усімі празмернага, а таму часта і няшчы-рага, моднага, захаплення той ці іншай добрей і карыснай думкай.

Смешна было б даказваць высакародства грамадскіх памкненняў Багдановіча, а вось тое, як па-сапраўднаму даражыў ён імі, як баяўся ўсякага, нават несвядомага апашлен-ня іх, падкрэсліць трэба. I як жа меў рацыю Багдановіч! Тыя, хто раней спяваў і плакаў пад Багушэвіча, неўзабаве пачнуць «пла-каць» і «заклікаць» пад Купалу і Коласа — і якраз у той час, калі і Купала і Колас бу-дуць вырашаць новыя (і вырашаць па-нова-му) грамадскія і мастацкія задачы. А ўспом-ніце, якім жыццёва важным стане неўзабаве пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі пераадо-ленне традыцыйных «нашаніўскіх» канонаў і матываў, тых канонаў і матываў, тых сты-лёвых і жанравых нормаў, якія паспелі ўжо стаць пад той час безадносна літаратурнымі і нават эпігонскімі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 [21] 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44