Загадка Богдановича

I зноў жа, як і ў выпадку з першым вершам,— у   беларускім    варыянце—выразнасць інтанацыі і выразнасць малюнка. Зай-здросны лаканізм формы. Пачатак, энергіч-ны і адначасова сціплы, нагадвае зачын каз-кі ці народнага апавядання. У перакладзе ўдакладненне «густой, суровый бор» выдае і непатрэбным, і вялым, і трафарэтным. «Во след яго ад той пары». Тут выразна адчува-ецца і сам апавядальнік і яго інтанацыйны жэст—зноў жа энергічны і выразны. Варта звярнуць увагу і яшчэ на адну акалічнасць: у кожным з трох першых радкоў беларус-кага верша—новая думка, якая паслядоўна вынікае з папярэдняй. Радок метрычна, інта-нацыйна супадае з думкай. Два ж апошнія радкі — дзве грані адной думкі, ці, даклад-ней, гэта думка і яе адбітак. Гэтаксама, як люстэрка — возера — адбітак лесуновага следу.

Прыемна ўсё-ткі мець справу з Багданові-чам-паэтам! Здаецца, просценькі вершык, а прыгледзішся — якое майстэрства! I думка не замінае пачуццю, а пачуццё думцы. На-ват не хочацца пасля гэтага вяртацца да другога лесуна, да «лешего», які чамусь-ці «невиданный», замест таго, каб быць «неведомым», «незнаемым» ці яшчэ якім.

Не, выдатна мысліў і адчуваў па-беларус-ку Багдановіч! Інтуіцыя мастака перамагала недастатковае веданне мовы, каб сцвердзіць сябе ў ёй, і толькі ў ёй. Во дзе загадка і во дзе дзіва! Дык што ж: пачнём разгадваць яе? Але ці зможам і ці трэба гэта? Бо, урэ-шце, разгадаць загадку ці тайну—гэта зна-чыць, напалову пазбавіць  яе прывабнасці.

Падзівімся лепш на гэтую загадку і на гэтую тайну Багдановіча.

 

...ЯШЧЭ I КРЫТЫК. 

 

Адчуванне значнасці сваёй місіі— гэта тое, што пастаянна жыло ў ім. Не, ён не строіў з сябе ні прарока, не мысліў сябе ні цэнтральнай фігурай, ні нас-таўнікам, што паказвае, як дзецям малым, дарогу ў светлае царства тым, хто па кволасці сваёй духоўнай даверыўся яму. Проста ён добра ўсведамляў, што ягоныя веды і ягоныя здольнасці найбольш прыдадуц-ца тут, на Беларусі, на радзіме, думку пра якую ён, юнак, выпеставаў у сваім сэрцы ўдалечы ад яе. Надта дарагой цаной запла-ціў ён за сваю мару, такімі пакручастымі, да-лёкімі шляхамі ішоў ён да радзімы, прыгля-даючыся дарогаю да чужых набыткаў і скар-баў, што было б недаравальным цяпер, за-ваяваўшы права быць беларусам, супакоіцца на гэтым прыемным і, што казаць, нават гордым адчуванні. Я дасягнуў свайго, няхай цяпер зробяць больш за мяне! Не, так якраз ён не думаў. Толькі, толькі сцвердзіўшыся як паэт («дэкадэнт» — той-сёй гаварыў пра яго), гаспадарскім вокам аглядае ён нешы-рокі яшчэ загон літаратурнай нівы. Што загон нешырокі— гэта яму з ягонай ваколіцы лепш, чым каму іншаму, відаць. Дык што ж рабіць яму? Пастарацца не заўважаць гэ-тага, каб не расхалоджваць сябе і другіх, тых, у каго веры, можа, менш, чым у яго, а сумненняў,   адпаведна,   больш?   Потым — яму ж могуць сказаць: а хто ты такі, каб крытыкаваць парадкі ў нашай хаце? У нас хоць беднае ўсё, ды свае. Мы людзі прос-тыя, да дэкадэнцкіх штучак мы не прывыклі. Ну і што ж, няхай кажуць. Ён, Багдановіч, ня-гледзячы ні на што, беларускі паэт — і гэтым усё сказана. Ён не будзе ні знявервацца, ні спакушацца лёгкімі перамогамі. I ён не хоча, каб імі спакушаліся іншыя. Столькі працы наперадзе! Столькі нявырашаных задач! Цвярозая ацэнка і вера. Толькі гэта трэ-ба цяпер. Менш «мясцовай» пыхі, смялей позірк наперад і часцей позірк назад.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 [20] 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44