Загадка Богдановича

Першае, што адрйзнівае беларускі верш ад рускага — гэта інтанацыя, «На солнце загляделся я» і «Калісь глядзеў на сонца я» — тут ёсць розніца. Не проста фармаль-нае несупадзенне ў часе, а істотная розніца. Чалавек канстатуе, гаворыць пра тое, што з ім адбываецца, і чалавек зноў, нанава пе-ражывае тое, што з ім адбылося: лёгкая нота шкадавання гучыць у голасе («Калісь глядзеў» — г. зн. тады, калі меў зрок), нота шкадавання, не зважаючы на тое, што ёсць усё-ткі суцяшэнне — усё ж сонца, вялікае сонца, боскае сонца, крыніца жыцця «асля-піла вочы». Няхай смяюцца людзі: дурныя, яны не ведаюць, што ён быў далучаны да вялікага, хоць і пацярпеў ад яго. Адным словам, зірні на Неапаль, а пасля памірай. Чалавечнасць перажывання, складаная гама пачуцця — вось што адрознівае першы верш ад другога. Гэтая чалавечнасць і пэўнасць інтанацыі ствараюцца ўсім рытмічным і воб-разным ладам твора, раздумным па інтана-цыі і выразным, зграбным па малюнку. Звяр-ніце ўвагу на апорныя рыфмы. У беларускім тэксце рыфмуюцца «вочы — ночы». Не ка-жучы пра тое, што рыфмоўка тут і выраз-ней і энергічней, чым у выпадку з дзеяслоў-нымі «ослепило — любило», яна яшчэ і кан-трасная: «вочь/ — святло» і «ночы — змрок». Кантраст падтрымліваецца, развіваецца ўсёй вобразнай сістэмай.

Мне сонца асляпіла вочы.

Ды што мне цемень вечнай ночы...

А што ў рускім варыянце?

«Затем, что сердце свет любило,

на солнце загляделся я».

Тут ёсць новы нюанс думкі, якога няма ў арыгінале, але як гэта нязграбна выказана па-руску! «Затем, что сердце свет любило»! I далей:

На ощупь я пошел, но была

Не в стыд мне слепота моя.

Па-першае, «была» замест «была» — да дзіўнага не па-руску, па-другое, слепата, якая «не в стыд» — не менш нязграбна і не менш не па-руску. У чарнавым накідзе да арыгінала таксама было гэтае: «Ня ў со-рам слепата мая» — але ж адмовіўся ад яго паэт!

Здаецца, доказы больш непатрэбны. Але каб чытач не падумаў, што мы ўзялі вы-ключны выпадак, спынімся яшчэ на вершы «Возера» і на яго рускім варыянце. Для зручнасці аналізу параўнаем толькі першыя строфы.

Стаяў калісь тут бор стары,

I жыў лясун у тым бары.

Зрубалі  бор —лясун  загінуў.

Во след яго ад той пары:

Свае люстэрка ён пакінуў.

Цытуем па-руску:

Тут рос густой, суровый бор,

И леший жил; когда ж топор

В бору раздался — леший сгинул

И, уж невиданный с тех пор,

Нам зеркальце свое покинул.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 [19] 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44