Загадка Богдановича

I далей — вядомае параўнанне з метэо-рам. Здавалася б, нягледзячы на супадзен-не канцовак, два розныя вершы. Па сутна-сці, такімі яны і з'яўляюцца цяпер. Але, разам з тым, больш чым верагодна, што ў той час, калі Багдановіч рабіў пераклад, існаваў аўтэнтычны тэкст беларускага верша. Звер-нем увагу на наступнае. У той час, калі напісаны два варыянты «Санета» (рускі і бе-ларускі), у 1913 годзе, Багдановіч піша вер-шаваны «Ліст...», адрасаваны аднаму з су-працоўнікаў «Нашай нівы», у якім выкладае свае погляды на мастацтва. Гэта той славу-ты верш, дзе паэт рашуча становіцца на абарону Сальеры, спрачаючыся з Пушкіным, у якога, на думку Багдановіча, «Сальеры атрымаў несправядлівы суд». Паэт горача, палемічна, сцвярджае правы творцы на «спакойную думу», яму здаецца несумнен-ным, што ў працэсе творчасці раўнапраўна ўдзельнічаюць не толькі сэрца, пачуццё, але і розум. Адным словам, гаворка пра тое ж, што і ў рускім варыянце «Санета». Памята-еце? «Поэт всегда обдуманно творит». Што ж магло здарыцца? Проста трэба дапусціць, што вершаваны «Ліст...» напісаны пасля беларускага і рускага варыянтаў «Санета». Думка, выказаная ў рускім «Санеце», уяў-ляецца Багдановічу настолькі важнай, што ён спакушаецца выказаць яе яшчэ раз, аб-раўшы для яе доказу форму ліста (вельмі добра прыдумана) і стараючыся разгарнуць яе І наглядна (тэма Моцарта і Сальеры, трактоўка яе Пушкіным), і дастаткова шырока. Багдановіч дасягнуў гэтага. Трэба ду-маць, ён і сам быў задаволены зробленым. Натуральна дапусціць таму, што ён, не жа-даючы цалкам ахвяраваць першапачатко-бым накідам гэтай думкі (беларускі тэкст «Санета»), выкасаваў у ім тое, што ўвайшло ў «Ліст...», а да астатняга датасаваў новую прадвыснову. А рускі тэкст «Санета», гэты пераклад першапачатковага верша, захаваў ход і ўзбагачэнне паэтавай думкі, даў маг-чымасць зазірнуць у ягоную майстэрню. Зазначым, што пастаянная ўвага да якой-небудзь адной думкі, варыяцыі яе, імкненне да гранічнай выразнасці і нагляднасці пры вырашэнні задумы, паўторнае скарыстанне якога-небудзь аднаго вобраза — характэр-ныя наогул для Багдановіча. Тут, дарэчы, ёсць нешта такое, што родніць яго з Лер-мантавым, паэтам, які, як і Багдановіч, на-дзелены выключнай інтэнсіўнасцю духоўна-га жыцця, нават раннія праяўленні якога здзіўляюць сваёй глыбінёй. Не кажам ужо аб падабенстве жыццёвых лёсаў, якія рана абарвала смерць.

Але мы трохі адхіліліся ад галоўнай дум-кі. Наша задача — параўнаць арыгіналы па-этавых вершаў з іх перакладамі, і параўнаць на карысць першых. Перакладчык, як вядо-ма, сам Багдановіч. I не проста звычайны перакладчык, але і аўтар, гаспадар і, значыц-ца, больш, чым звычайны перакладчык, творца. Акцэнтаваць гэта важна, бо мы хочам выявіць здольнасці Багдановіча-ма-стака ў рускай мове.

Возьмем для пачатку верш «Трыялет». У арыгінале ён гучыць так:

Калісь глядзеў на сонца я,

Мне сонца асляпіла вочы.

Ды што мне цемень вечнай ночы,

Калісь глядзеў на сонца я.

Няхай усе з мяне рагочуць,

Адповедзь вось для іх мая:

Калісь глядзеў на сонца я,

Мне сонца асляпіла вочы.

Той жа верш па-руску:

На солнце загляделся я.

И солнце очи ослепило.

Затем, что сердце свет любило,

На солнце загляделся я,

На ощупь я пошел, но была

Не в стыд мне слепота моя:

На солнце загляделся я,

И солнце очи ослепило.

 

Гаворачы, што мы імкнёмся вызначыць здольнасці Багдановіча-мастака, выяўленыя ў рускай мове, мы гэтым як бы ўмовіліся, што нас у першую чаргу будзе цікавіць не тое, у якой ступені перакладчык захаваў асаблівасці арыгінала, а тое, што вышэй у мастацкіх адносінах — арыгінал ці пераклад (пры гэтым дапускаецца, што пераклад мо-жа мець самастойнае значэнне і нават вы-лучацца мастацкімі якасцямі, вышэйшымі, чым у арыгінала). Паспрабуем жа зрабіць выбар у карысць аднаго з тэкстаў. Наогул наш выбар, скажем адразу, прадвырашаны, таму пастараемся пераканаць у ім чытача.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 [18] 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44