Загадка Богдановича

Першы ў зборнічку ідзе верш «Сонет», той, да якога эпіграфам пушкінскае: «Суровый Дант не презирал сонета». Паралель-нага беларускага варыянта да яго няма, калі не лічыць апошнія шэсць радкоў, дзе параўноўваецца працэс і сутнасць творчасці з метэорам, што крэсліць начное неба вог-неннаю дугой, «а ў глыбіні халодным аста-ецца». Маем мы тут справу з перакладам самастойнага верша, які не дайшоў да нас, ці рускую адвольную варыяцыю на тэму беларускага верша? Нам думаецца, усё ж з перакладам,— і вось чаму. У беларускім тэксце «Санета» цалкам выпалі першая част-ка верша, яго прадвыснова, тэза, у якой сцвярджаецца свядомы пачатак у творчасці:

Поэт всегда обдуманно творит.

В тот миг, когда вал чувства грудь вздымает,

С мерилом ум холодный выступает:

Он взвесит все, проверит, расчленит.

У беларускім тэксце «Санета» —гаворка пра іншае:

Прынадна ззяюць вочы да мяне;

Чароўна усміхаючыся, губы

Адкрылі буйныя бялеючыя зубы...

Ласкавы шэпт...

Гарачай хваляй мкне Кроў к сэрцу маяму.

Мана ўсё або не?

Ці верыць мілым абяцанкам любы?

Мо гэта жар, пылаючы для згубы,

Хавае сцюжу пад сабой на дне?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 [17] 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44