Загадка Богдановича

Вялікае відно на адлегласці, і Багдановіч сваім прыкладам бліскуча пацвердзіў гэта. Усё яго жыццё — гэта подзвіг. Напорлівае і роўнае гарэнне адной страсці. I кароткатэр-міновае. Вось чаму яго жыццё нагадвае нам успышку метэора. Вось чаму мы часта і га-ворым пра яго менавіта так. Можа гэта на-ват лепш, чым гаварыць «подзвіг», «ахвяра», «самаадданасць». «У творчасці яго раптоў-нага няма». Багдановіч як бы не ведае вы-сільвання. Toe, што мы завём подзвігам,— для яго натуральная манера мысліць і жыць. I, вядома, тварыць. Паняцце подзвігу ўклю-чае ў сабе нешта такое, што, аддаючы на-лежнае чалавеку, тым часам і як бы прыні-жае яго, як бы робіць звышнатуральнай для яго самога ягоную дзейнасць. Подзвіг? Багдановіч не адчувае ўсяго гэтага. Вывучаць сваю родную мову — што ж тут звышнатуральнага? Вывучаць толькі па слоў-ніках, па фальклорных запісах, з дапамогай параўнальных граматык славянскіх моў? Але хто ж вінаваты ў гэтым? Ён не нарадзіўся ў беларускай вёсцы, не жыў у ёй, не чуў, як гавораць сяляне — каго ж вінаваціць за гэта? Ён не ведае, дзе трэба паставіць націск у тым ці іншым слове. Ён наогул не ўпэўне-ны, ці па-беларуску ў яго гучыць вось гэтае слова. Яму сорамна, але які ж тут подзвіг? Яму кажуць, што ў ягонай беларускай мове многа русізмаў. Яму кажуць, што ў ягонай рускай мове многа беларусізмаў. Ён пага-джаецца і з тым, і з другім і ў змрочныя хві-ліны, мабыць, кажа сабе, што ўзяўся не за сваю справу.

Не, не трэба гучных слоў. Зразумеем лепш, што Багдановічу было цяжка.

У ягонай беларускай мове сапраўды было, асабліва ў пачатковым перыядзе творчасці, багата русізмаў. Суб'ектыўныя прычыны тут зразумелыя, але не забудзьцеся разам з тым, што беларуская літаратурная мова та-ды толькі фарміравалася І яшчэ не мела тры-вала замацаваных ні лексічных, ні стылістыч-ных, ні граматычных норм. Багдановічу ў сваёй творчасці даводзілася пераадольваць як бы падвойныя цяжкасці. Беларусізмы ў ягонай рускай мове? Для яго гэта павінна было гучаць як ухвала.

Ён, які амаль усё свядомае жыццё пражыў у рускім асяроддзі, і пісаў і думаў па-беларуску. ён пісаў і па-руску, і па-ўкраінску, але мастаком ён быў толькі на роднай беларускай мове. Гэта — ісціна, якую няцяжка даказаць. Справа аблягчаецца тым, што мы маем пераклады вершаў Багдановіча на рус-кую мову, зробленыя ім самім.

У 1913 годзе ў Яраслаўль, дзе вучыўся ў юрыдычным ліцэі паэт, прыехала з Ніжняга Ноўгарада Анюта Гапановіч. Сустрэчы гэтай Багдановіч быў рады. Настолькі рады, што падарыў Анюце рукапісны зборнічак сваіх вершаў, пераклаўшы іх на рускую мову. Сшытачак гэты, перадрукаваны  ў  першым акадэмічным выданні твораў паэта, доўгі час лічыўся страчаным. I толькі нядаўна ён адшу-каны намаганнямі старшага бібліёграфа Дзяржаўнай бібліятэкі імя У. I. Леніна Н. Б. Ватацы, энтузіязму і настойлівасці якой мы і дагэтуль былі ўжо абавязаны шмат якімі новымі матэрыяламі і дакументамі, што характарызуюць жыццё і творчасць паэта. У зборнічку, названым Багдановічам «Зеленя», змешчана дваццаць два вершы. I тое, што зборнічак мае назву, і тое, што яму надасланы хоць і трошкі гарэзлівы, але выразна выбачальны эпіграф («Переводы стихотворений — словно женщины: если красивы, то неверны; если верны, то некрасивы»), сведчыць, што паэт надаваў сваім перакладам даволі істотнае значэнне. Ды і як інакш: Анюце Гапановіч, да якой быў не абыякавы Багдановіч, належала, можа, упер-шыню пазнаёміцца па гэтай кніжачцы са стрыечным братам-паэтам. Няхай нават Багдановіч і не надта пакладаўся на густ сваей сястры, але ж аўтарскае самалюбства ў яго было, і, пэўна, немалое! (Якое гэта хвалюючае, амаль невытлумачальнае адчу-ванне — быць як бы запозненым сведкам таго, што не прызначалася ні табе, ні каму другому, што не цярпела чужога, старонняга вока. Так вось глядзіш на гэты сшытачак, зроблены з гладкай, лінованай (сіняя ліней-ка!) паперы, на роўны, акуратны, прыгожы паэтаў почырк. I як бы на тое, каб азначы-лася ўсё да канца, каб сышлося ўсё разам,— пад рукамі вось першы том збору паэтавых творау, і на тытульным лісце яго Адамам Ягоравічам напісана: «Нюте на память о брате-поэте. А. Богданович. 11/4— 28 г.». Старэчы, дрыготкі почырк. Напісана алоўкам).


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 [16] 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44