Загадка Богдановича

Жыццё... Ізаляцыя ад жыцця. Мешчанін разумев толькі «жыццё», але ніколі не спа-сцігае ягонай меры — часу. «Ізаляваны ад жыцця» Багдановіч насіў у сабе жыццё ў яго найвышэйшым і найшырэйшым вымя-рэнні. У маленькім пакойчыку таго, каго празвалі Максімам Кніжкіным, жыў сам час. Там, у цесным пакойчыку, месцілася ўся Беларусь. Далёкая і блізкая Беларусь, «кра-іна-браначка». Бацька кажа: выбарам жыц-цёвага шляху, выбарам мэты сын абавязаны «непераадольнай цязе, роднай стыхіі, іцтуі'-цыі, што далася ад продкаў». Магчыма, і так. Але ці можна растлумачыць усё толькі гэ-тым? Сам жа Адам Ягоравіч стаяў яшчэ блі-жэй да продкаў, чым сын. I бліжэй да скар-баў «бабкі Рузалі». «Астатняе зрабіла цвёрдая воля і ўпартасць у працы». Ну добра. Дададзім яшчэ і талент, пра які ча-мусьці забыўся Адам Ягоравіч. Мы растлу-мачым сабе Багдановіча—надзвычай патра-бавальнага паэта-майстра, але як растлумачыць нараджэнне ў Багдановіча менавіта бе-ларускага паэта? Адам Ягоравіч меў і талент, і інтуіцыю, што далася ад продкаў, і зай-здросную настойлівасць у працы, і цвёрдую волю, аднак не стаў фігурай такога маштабу, як сын, хоць і намнога перажыў яго. Не, мусіць, і «кліч продкаў», і талент, і воля маюць значэнне тады, калі іх прыводзіць у pyx якая-небудзь вялікая, па-грамадску значная ідэя. Для Багдановіча такой ідэяй была ідэя нацыянальнага І сацыяльнага раз-няволення роднага народа. А падказаў яе Багдановічу час.

Слухайце час! — гаворыць нам сваім пры-кладам Багдановіч. Запомнім тэта.

 

 

Арыг/нал і копія... як няпроста было Баг-дановічу стаць беларускім паэтам! Пачаць хаця б з таго, што сваей мове ён паві-нен быў вучыцца, як чужой: напачатку ён проста не ведаў яе! I, што самае прыкрае для пісьменніка не ведаў яе жывых гаворак. Не ведаў ён, вядома, не па сваей віне. Проста так складвалася ягонае жыццё. Усё, бы зна-рок, было супраць таго, каб ён адчуў сябе беларусам. Упершыню на радзіму ён пры-язджае ў дваццаць год. Дваццаць год — гэта многа толькі для Багдановіча, бо ён ужо вя-домы беларускі паэт. Але вось якая лара-даксальная і адначасова зварушлівая рыса: беларускі паэт амаль не ўмее гаварыць па-беларуску! Нібы іншаземец, ён просіць кож-нага, з кім размаўляе, папраўляць яго га-ворку.

I ў той жа час ён заклапочаны беларускімі праблемамі, як мала хто з «цэнтрыстаў», лю-дзей, якія займаліся грамадскай ці літара-турнай дзейнасцю непасрэдна «на месцах». Адзін з тых, хто сустракаўся з Багдановічам у яго першы прыезд на Беларусь, піша: «М. Багдановіч прыехаў у Вільню ўжо як ак-тыўны і свядомы працаўнік беларускага ад-раджэння, глыбей сягаючы думкай у буду-чыню нашага народа, чым мы, працаўнікі, згрупаваныя ў цэнтры». Знамянальнае пры-знанне! Менавіта прызнанне, а не паблажлі-вы камплімент: які сэнс «цэнтрысту», параў-ноўваючы заслугі цэлай трупы людзей, да якой належыць ён і сам, з заслугамі аднаго чалавека, ды яшчэ ў пэўнай ступені «чужака», аддаваць перавагу апошняму? Але «чужак» быў бескарыслівы — вось што хінула да яго людзей, вось што дазваляла належ-ным чынам ацаніць і яго талент, і яго па-мкненні. I потым: сам факт з'яўлення Багдановіча — ці не быў ён яшчэ адным, можа, самым сур'ёзным пацверджаннем важнасці і жыццёвасці той справы, якой аддавалі ўсе свае сілы лепшыя з беларускіх інтэлігентаў?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 [15] 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44