Загадка Богдановича

Ну а тыя, хто ўсё ж перашкаджаў? Не па прыроднай схільнасці зласлівага розуму ці душы, а, так сказаць на прынцыповай, ідэй-най аснове. Трэба думаць, і такія былі, і не ў адзінкавай колькасці. «Забіць трывогу аб той мове, якой азваўся беларус» — ахвотні-каў заўсёды многа было. Глядзелі і выносілі прысуд з высокіх, «дзяржаўных» пазіцый. Навошта гэтыя мясцовыя тэндэнцыі, наво-шта заводзіць сваркі ў доме? У доме павінен быць адзін гаспадар, адзін бацька. I дзеці павінны слухацца бацьку. Ну а славянская, святая славянская ідэя? Што ж, і яе вы хочаце падраць на пярэстыя шматкі, імі вы хочаце перавязваць свае «мясцовыя» раны? Не, у ідэі павінен быць адзін штандар.

Так, ці прыблізна так маглі думаць у ася-роддзі, дзе жыў Багдановіч.

Адзін з «ідэйных»—брат Анюты Гапано-віч, стрыечнай Максімавай сястры, той Анюты, у якую быў закаханы паэт, Пётр Гапано-віч. Сваяк і як быццам друг. I прынцыповы, так сказаць, праціўнік. Яны спрачаліся. Па нацыянальным пытанні. Гапановіч — «раз-важлівы, халаднаваты», «непараўнальна ва-лодаў сілагізмам». «I Максім — гарачы, страсны, амаль апантаны». Яны спрачаліся. «Волна и камень», «лёд и пламень» усё ж надта розняцца між сабой. Гапановіч лічыць нацыянальную, «мясцовую» ідэю фікцыяй, выдумкай гарачых галоў, якія прымаюць мару за рэальнасць. Дзе факты? Немалая коль-касць бясплатных карэспандэнтаў «Нашай нівы»? ГульняІ На адным энтузіязме далека

не паедзеш. Трэба хаця б такі-сякі, не ка-жучы пра іншае, фінансавы грунт. Бясплат-ныя карэспандэнты! Дык тэта ж ад беднасці. Філантропія, адна філантропія. Правінцыяль-ная філантропія.

Спрачаліся — можа, так, а можа, і не так. Несумненна адно: Максім для Гапановіча — ідэаліст. Ідэя ягоная нічога не вартая. Не прадмет спрэчкі захапляе Гапановіча, а маг-чымасць адточваць свае сілагізмы. Няхай цешыцца, няхай, урэшце, верыць. Справа яго. На іншае ён не здатны. Не задурыў бы толькі Анюце галаву. Яна, здаецца, разваж-лівая дзяўчына, але ж... Такога кавалера, як Максім, ён, «разважлівы, халаднаваты», ся-стры, вядома, не жадаў. Ён па-сапраўднаму ўстрывожаны, гэты «логік», калі дазнаецца пра намер Максіма прыехаць з Яраслаўля ў Ніжні. Перад Багдановічам тым часам востра паўстала праблема ўладкавання жыцця па-сля сканчэння ліцэя. Куды падацца? Што ра-біць? Ехаць у Мінск? Але ідзе наступление немцаў, і яшчэ невядома, чым яно скончыц-ца. ёсць пагроза акупацыі. А потым—Анюта. Трэба было б неяк праясніць адносіны.

Гэтых адносін Пётр Гапановіч баіцца больш за ўсё. Не, ён раскрыв вочы на тое, хто гэты Багдановіч. I ён піша. Ён выдае Баг-дановічу характарыстыку, лепш ад якой наўрад ці мог бы, на наш сённяшні погляд, хто-небудзь даць. Ён упэўнены, што сястра, да якой ён піша (не Анюта, а другая сястра — Вера Іванаўна), зразумее ўсё як трэба і зробіць усё належнае, каб  перашкодзіць адносінам паміж Багдановічам і Аню-тай. Гапановіч піша: «Заўзятыя адносіны да «самасційнай» Беларусі да рэшты паглыналі ўсе яго турботы і ўсю ўвагу. Ён замыкаўся ў сваім пакоі, паглыбляўся ў гэтыя пытанні і ў такой шчыльнай двайной абалонцы, ізалява-ны ад жыцця, правёў усе апошнія гады.

Так абмалёўваецца яго цяперашняе стано-вішча, і адсюль ідзе яго рашэнне кінуць дом свайго бацькі і Аляксандры Афанасьеўны і набаку пачаць новае жыццё».

Гэта напісана ў 1915 годзе. Багдановіч ужо аўтар «Вянка». Вянок славы, будучай вялі-кай славы ляжыць ужо на яго галаве, але «логік» Гапановіч не бачыць гэтага. Вецер часу шуміць у лаўровым лісці гэтага вянка, але «сілагістык» Гапановіч не чуе гэтага, ён мармыча нешта пра «двайную абалонку», пра ізаляцыю ад жыцця. О чалавечы прак-тыцызм, о цвярозы рэалізм мяшчанства, колькі разоў ты браўся выносіць прысуд ге-нію і колькі разоў выносіў прысуд сабе самому!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 [14] 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44