Загадка Богдановича

Калі і як навучыўся ён беларускай мове, калі ў ягонай свядомасці, сэрцы паўстаў, разрастаючыся і падпарадкоўваючы сабе ўсё, вобраз «краіны-браначкі», вобраз Бела-русі? Бацька сведчыць: пісаць вершы па-беларуску пачаў ён рана, у дзесяцігадовым-адзінаццацігадовым узросце. Што падтрым-лівала, што жывіла яго ў гэтых памкненнях, хто быў той чалавек, што стаўся добрым геніем такога ранняга парыву таленавітага хлапчука? Бацька? Што бацька нейкім чынам уплываў на абуджэнне ў сына цікавасці да ра-дзімы і роднага слова — гэта справядліва і гэтага нельга адмаўляць. Уплываў хаця б праз тое, што сын мог карыстацца ягонымі этнаграфічнымі працамі і тымі фальклор-нымі запісамі, што былі ў ягоным архіве. Але, з другога боку, ці не перабольшваем мы часта ўплыву бацькі? Мы звыкліся з гэтым уплывам, канстатацыя яго стала агуль ным месцам. Але давайце спакойна паспра-буем паразважаць. Пра першыя вершаваныя спробы Багдановіча мы ведаем са слоў таго ж бацькі: ён памятае, што сын паказваў іх сваей хроснай Вользе Сёмавай у яе прыезд у Ніжні Ноўгарад. Нам трэба запомніць яе імя. Нам не пашкодзіла б звярнуць увагу і на тое, што вершы сын упершыню паказвае не бацьку, што было б натуральна, а хроснай, якая нават не жыве ў адным з ім гора-дзе і пра магчымую рэакцыю якой на вершы (беларускія вершы!) ён мог толькі здагад-вацца. Скажуць: ён мог паказваць вершы бацьку раней. Дапусцім. Але тады якая па-трэба была б бацьку пісаць, што ён запомніў пра першыя спробы сына ў сувязі з тым, што той паказваў іх некаму — у дадзеным вы-падку сваей хроснай. Навошта Адам Ягора-віч стаў бы скажаць ісціну з яўнай невыго-даю для сябе? I наогул: ці не паслухаць нам лепш самога яго? Бацька піша: «Яго (г. зн., сынавы.—М. С.) заняткі беларусікай ішлі аб-салютна непрыкметна для мяне і акружаю-чых; прынамсі, не я падштурхнуў яго на тэту дарогу, але, вядома, і не перашкаджаў». Дакладней дакладнага напісана — пра які ж нейкі асаблівы ўплыў можам мы пасля гэтага гаварыць? «Не перашкаджаць» — было пры-нцыпам Адама Ягоравіча ў выхаванні дзяцей. «Я не перашкаджаў сваім дзецям быць, кім яны хочуць, але па сутнасці ніколі не быў за-даволены тым, чым яны ёсць». Адам Ягора-віч кажа, што бацька дрэнны суддзя сваім дзецям. Не надта хочацца і нам быць суддзёю яго самога, толькі нешта вельмі ўжо супярэчлівай, пры ўсёй сваей закругленасці, выдае ягоная формула. «Не перашкаджаць і не быць задаволеным». Не перашкаджаць — што тэта значыць? Не браць удзелу, не быць зацікаўленым, дазволіць чалавеку выхоў-ваць самому сябе. Але навошта тады быць незадаволеным? Якое можна мець на гэта права?

Што наша здзіўленне небеспадстаўнае, пераконваюць успаміны Ганны Валасовіч-Гразновай, на якія мы раней спасылаліся ўжо. I яе не задавальняе калі не сам дзядзь-каў прынцып выхавання, дык вынік яго. Пры-намсі, у дачыненні да Максіма Багдановіча. Яна піша: «Мне думаецца, што ў той час і Адам Ягоравіч належным чынам не цаніў таленту і значэння Максіма. Інакш, не зва-жаючы ні на што, ён павінен быў памагчы Максіму паехаць вучыцца ў Пецярбург, дзе пад кіраўніцтвам прафесара Шахматава ён прысвяціў бы сябе любай справе, вывучэн-ню мовы, этнаграфіі і гісторыі Беларусі. Мак-сім да гэтага імкнуўся ўсёю душою, а яму прыйшлося пяць год траціць на вывучэнне юрыдычных навук, да якіх не гарнулася яго душа. Так яму прыйшлося ахвяраваць сваім прызваннем дзеля брата, бо Адам Ягоравіч лічыў, што Лёву неабходна вучыцца ў Ма-скоўскім універсітэце — ён жа мае такія матэматычныя здольнасці (у 1911 годзе Лёву было толькі 17 год)... Так Адам Ягоравіч не выканаў свайго дэвізу: «Я не перашкад-жаў сваім дзецям быць, кім яны хочуць».

Не будзем перабольшваць, але мусім ска-заць, што з тых, хто акружаў Максіма ў ніжненаўгародскі, а пасля і яраслаўскі пе-рыяд жыцця, мала хто разумеў яго па-мкненні, у лепшым выпадку глядзелі на іх як на дзівацтва. На берагах Волгі, за тысячу, калі не болей, кіламетраў ад Паўночна-За-ходняга краю марыць пра нейкую там «са-мастойную» Беларусь? Сапраўды, хіба не дзівацтва? Горай за ўсё было тое, што не разумелі ў родным, сямейным асяроддзі. Бацька не разумеў і «не перашкаджаў». Праўда, хросная Вольга Епіфанаўна, тая, якой Максім паказваў свае першыя вершы па-беларуску, хоць і не разумела, не спачу-вала ў галоўным, але, добрая душа, не ад-мовіла хросніку ў просьбе выпісаць для яго спачатку «Нашу долю», а потым і «Нашу ніву».

Як мала яшчэ мы ведаем людзей, побач з якімі жыў Максім Багдановіч! Хто такая гэта Вольга Сёмава? Якім чынам звязана была яна з сям'ёй Багдановічаў? Які яе далей-шы лес? Багдановіч пісаў да яе. Дзе іх пера-піска? А ведаць пра гэта нам трэба было б хаця б таму, што Сёмава, можа і не разу-меючы ўсёй аграмаднасці сваёй паслугі, зра-біла сапраўды паслугу таму Багдановічу, якім цяпер ганарыцца цэлы народ,— і праз гэта так невыказна дарагі нам па-чалавечы высакародны жэст жанчыны, якая так хора-ша спраўджвала свае званне «хроснай».

Па-рознаму, значыцца, можна «не пера-шкаджаць»!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 [13] 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44