Загадка Богдановича

Так было з Адамам Міцкевічам, так было шмат з кім.

Фальклор, прырода, побыт і звычаі народа, сярод якога рос, выспелілі паэтычны ге-ній Адама Міцкевіча, далі яму матэрыял для творчасці. Беларусь! далі яму песні і казкі, але, на жаль, не маглі даць распрацаванай у пэўным сэнсе літаратурнай мовы. Яны далі яму радзіму, аднак не маглі даць таго, што аздабляе яе — тую нацыянальную, палітыч-ную і эканамічную незалежнасць, што даз-валяе генію адчуваць сябе часткай вялікага цэлага і надае сілы працаваць для ўзвелічэння свайго народа, адначасова ўзбагача-ючыся і падымаючыся разам з ім. Вось чаму мы, падзяляючы славу Міцкевіча разам з палякамі, вышэйшае права на яе аддаём усё ж ім.

Ён трошкі «мужыцкі», Адам Міцкевіч, по-бач з другім, падкрэслена цалкам польскім, «шляхетным» праяўленнем нацыянальнага генія — Юліушам Славацкім. У яго заўсёды будзе многа ад той зямлі, на якой ён гада-ваўся і рос, той зямлі, гісторыя якой натхні-ла яго на стварэнне «Гражыны» і «Конрада Валенрода», «Пана Тадэуша», у значнай сту-пені «Дзядаў». «Litwo, ojczizno moja!»,— з замілаваннем прызнаецца ён, пачынаючы адзін з самых задушэўных сваіх твораў — «Пана Тадэуша». «Мой родны кут, як ты мне мілы» — па-нашаму, па-беларуску загучыць у Коласа, у новы час і ў новых умовах, вя-шчуючы наступление жаданай для беларуска-га слова пары, абзываючыся жыватворным уплывам вялікага Міцкевіча. Так Міцкевіч-Колас пачынае сваю «Новую зямлю» — рэч, як і «Пан Тадэуш», эпічную, але не ў даўніну звернута яна, а ў будучыню: яна будзе расці разам з ростам нацыянальнай свядо-масці і нацыянальнай літаратуры, той літа-ратуры, дзе поплеч з Коласам стаяць веліч-ныя постаці Купалы і Багдановіча.

Гісторыя як бы ўзнагароджвае нас за мі-нулыя страты.

Час вяртае Радзіме яе сыноў.

Hi на кім не адбілася прадвызначэнне часу так, як на лесе Багдановіча.

КРАІНА-БРАНАЧКА. Адам Ягоравіч пакінуў Беларусь у год смерці жонкі. Максіму Баг-новічу было тады пяць год. 3 гэтага часу ён выхоўваецца, вучыцца, сталее па-за Беларуссю. Пяцігадовы ўзрост—магчыма, самы ўражлівы ўзрост, аднак у сэнсе ўласна беларускіх уражанняў наўрад ці даў ён што-небудзь істотнае Багдановічу. Асяроддзе інтэлігенцыі, няхай нават і дэмакратычнай, народней, у якой ён выхоўваўся ў Мінску і Гродна, трэба думаць, не надта шанавала нацыянальны элемент у выхаванні і побыце. Інтэлігенцыя і дома і на людзях гаварыла паруску. Сям'я Адама Ягоравіча тут таксама не выключэнне. Бо нездарма ж сам ён піша, што «на няўдзячнай ніве пісання вершаў па-беларуску» ў Мінску спрабаваў свае сілы хіба адзін толькі Янка Лучына (Неслухоўскі). Кропля ў моры! На гэта амаль ніхто не звяр-таў сур'ёзнай увагі. У тым ліку і сам Адам Ягоравіч. ён быў заняты іншым. «Беларусіка» (ягоны тэрмін) магла цікавіць хіба што з эт-награфічнага боку. Нават куды пазней, у год першай паездкі сына на радзіму (1911), куды той прыехаў ужо вядомым беларускім паэ-там, Адам Ягоравіч схільны лічыць «карціну беларускага адраджэння даволі бязрадас-най», але, праўда, тут жа дадае, што «не ра-біў спробы расхалоджваць яго (г. зн. сынава-га.— М. С.) парыву». Што ж, і на гэтым дзякуй.

Самым моцным «беларускім» уражаннем Максіма Багдановіча была смерць маці. Калі ўсёй меры трагедыі ён не мог разумець, дык перажываць яе ён мог несумненна. Нездарма ж у яго была матчына, а гэта значыць, надта ўражлівая натура. Так сведчыць сам бацька. Гэта засталося на ўсё жыццё. Рана пазбаўлены матчынай ласкі, ён усё жыццё сумаваў па ёй. Здагадацца пра тое мы мо-жам і па ягонай творчасці: найвышэйшы ідэал жанчыны для яго — мадонна, маці. Трапят-кая і пяшчотная, ласкава-трывожлівая ў сваей мацярынскай любві.

Смерць маці пазбавіла яго радзімы, лю-боў да памяці маці, любоў да радзімы, якую так часта і справядліва звязваюць з іменем маці, вярнула яго на зямлю продкаў.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 [12] 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44