Загадка Богдановича

ГІСТОРЫЯ ФРАНЦУЗА ШАМІСО.

 

Загадка ёсць у лёсе амаль кожнага мастака. Гэта загадка ракі: яна нараджаецца недзе ў выто-ках, трымціць і мроіцца там, і толькі мора, у якое ўпадае рака, цалкам разгадвае яе. Мора — гэта час, жыццё народа і літарату-ры, да якіх прылучаецца мастак. У асобе, у адзінкавым лёсе— загадка, у жыцці народа і літаратуры—вырашэнне яе.

Цікавую гісторыю француза Шамісо рас-казаў некалі  Томас Ман.   Паслухаем  яго. У дзяцінстве, гаворыць ён, яму пашчасціла ву-чыцца па падручніку, які так не падобны быў на розныя «Правілы» і «Элементы» і вылу-чаўся сваей чалавечнасцю і даступнасцю зместу. Падручнік быў, як гэта ні дзіўна, проста цікавы. Называўся ён «Кнігай для чытання па нямецкай мове». Там і сапраўды, мусіць, было ўсё да рэшты нямецкае, каг дзеці, звычайна такія ўражлівыя на фальи эмацыянальныя па складу свайго успрыняи-ця, не заўважалі ў тых гісторыях, песенькгх і баладах, з якіх складалася кніжка, нічо а наўмыснага, чужароднага. Толькі пазн-ій Томас Ман даведаўся, што аўтарам чытанкі быў вядомы нямецкі паэт і празаік, с за-ральнік славутай «Дзіўнай гісторыі Пецэра Шлеміля», чалавека, які страціў уласны свой цень. I што ў самога аўтара была не менш дзіўная гісторыя: па нараджэнню і l sixa-ванню ён быў француз, а стаў ням цкім пісьменнікам і настолькі немцам, як мала хто з немцаў. Пазбавіўшыся аднаго 4еню, ён набыў другі.

Сапраўды, ці не дзіўнае, ці не ф знаме-нальнае такое пераўвасабленне, ці мэгчыма такое наогул, бо і нацыянальная псіхалогія, і склад мыслення, і пачуццё мов^ — гэта тое, што даецца як бы ад нарадмоння, як бы з малаком маткі. «Паветра, ва^а і хлеб Францыі ўзрасцілі яго цела, рытм.м фран-цузскай гаворкі былі прасякнуты ўсе яго пачуцці і памкненні, пакуль ён н* ператва-рыўся ў падлетка. I толькі тады, у чатырнац-цацігадовым узросце, прыехаў ён да нас». I, значыцца, новае асяроддзе, новая моўная стыхія цалкам выцеснілі з яго свядомасці, з яго душы ўсё, што даецца чалавеку адзін раз і як бы назаўсёды? Не, усё, мусіць, было не так проста. Томас Ман піша, што Шамісо доўга не адважваўся лічыць сябе нямецкім паэтам, доўга вагаўся паверыць у сябе як нямецкага паэта. Нават у сорак пяць год ён не лічыў сябе ім. «Ён так ніколі і не наву-чыўся шпарка гаварыць на нашай мове. Ён лічыў по-французску. Расказваюць, што да апошніх дзён свайго жыцця ён выказваў самому сабе ўслых на французскай мове свае задумы, перш чым яны выліваліся ў вершы, і аднак тое, што выходзіла з-пад ягонага пя-ра, было класічнай нямецкай паэзіяй». «Гэта дзіўна,— зазначае  далей Томас Ман,— не, гэта нават недаступна разумению». I Томас Ман не імкнецца якім-небудзь пэўным чы-нам вытлумачыць гэты феномен. Ён нават схільны думаць, што Шамісо меў права лі-чыць, што, каб была на тое воля лесу, ён гэтак жа знайшоў бы прыстанішча ў любой іншай краіне, як знайшоў яго ў Германіі. Бо ці не сам жа, маўляў, Шамісо выказваўся наконт таго, што ён вынайшаў у сабе здоль-насць «усюды аднолькава адчуваць сябе як дома». Тут як бы нейкая універсальная ду-хоўная субстанцыя, якая набывае рэальнасць праз пэўнае асяроддзе, а якое — не так і важна.

Не так і важна, мусіць, было вытлумач-ваць феномен Шамісо і самому Томасу Ма-ну. Гэта зразумела. Шамісо належаў нацыям, якія былі прыблізна на аднолькавай ступені гістарычнага, культурнага і грамадскага раз-віцця. I Францыя, і Германія маглі мець патрэбу ў Шамісо ў аднолькавай ступені. I калі ён стаў нямецкім паэтам, дык тут са-праўды, мусіць, толькі воля лёсу. Томас Ман не мог, ды і не меў патрэбы надаваць гісторыі Шамісо ні сацыяльнага, ні нацыя-нальнага значэння. Яго цікавіў феномен сам па сабе.

Нам гісторыя Шамісо трэба для другога.

Ёсць многа прыкладаў, калі асоба, узро-шчаная духам аднаго народа, яго побытам, паветрам яго зямлі, яго песнямі, прылучаец-ца да духоўнага жыцця іншага народа і часам займае ў ім адно з самых выдатных месц. Ёсць прыклады, якія патрабуюць не проста разгляду іх як фенаменальных, а якія могуць быць і часта даволі легка вытлу-мачваюцца прычынамі менавіта нацыяналь-нага і сацыяльнага парадку.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [11] 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44