Загадка Богдановича

Дарэчы, ёсць сэнс паслухаць нам і самога Адама Ягоравіча.

Toe, што ён як бы крыўдаваў на навуку, якая не апраўдала яго спадзяванняў, мы ўжо ведаем. «Абняць неабдымнае, і прытым з непрыдатнымі сродкамі»—памятаеце гэта? Пад канец жыцця Адам Ягоравіч падводзіў вынікі. Пісаў успаміны. Магчыма, як Hi-кол! рашуча, думка яго павярнулася да роднага народа. Гэта не здагадка: мож-на адпаведна Адама Ягоравіча працы-таваць,   і калі мы не робім  гэтага,  дык таму толькі, каб не перагружаць наш расказ цытатамі. Былі трыццатыя гады. Беларусь упэўнена заняла той «пачэсны пасад» між народам!, пра які марылі лепшыя яе сыны, у тым ліку і Максім Багдановіч. Бурна разві-валася нацыянальная культура — на роднай мове і на роднай глебе. Здавалася недарэч-ным, што яшчэ зусім нядаўна, у пачатку дваццатых гадоў, нават такі вучоны, як Карею, чалавек, які паклаў столькі працы на тое, каб даказаць гістарычную і культурную адметнасць беларусаў сярод іншых славян-скіх народаў, мог лічыць яшчэ праблема-тычным паспяховае развіццё беларускай культуры ў бліжэйшым часе і на нацыяналь-най глебе.

О гэтая «аб'ектыўная» навука! Як цяжка ёй быць аб'ектыўнай і як цяжка ўтрывацца ад таго, каб не прарочыць!

Адам Ягоравіч падводзіў вынікі. Як усякі больш-менш рэалістычна настроены чалавек, ён не мог не бачыць плену ў той справе, да якой далучаны быў у юнацтве і ад якой так ці інакш адышоў у пазнейшыя гады. Што павшей быў адчуваць, што павінен быў думаць цяпер Адам Ягоравіч? Лічыць, што марна пражыў жыццё, што ашукаў сябе ў нечым га-лоўным, не заўважыўшы, як размінуўся з часам у самы адказны момант супрацьстаяння з ім? Але калі, калі быў гэты найгалоўнейшы, найшчаслівейшы момант? Можа тады, калі ён пісаў сваю першую, «юнацкую» працу?

Так ці інакш думаў Адам Ягоравіч, ска-заць пэўна цяжка, але тое, што ён балюча перажываў свае жыццёвыя падрахункі, не выклікае ніякіх сумненняў — інакш адкуль было б гэтае, трагічнае для вучонага расча-раванне ў самім інструменце працы — «не-прыдатныя сродкі»! А можа ўсё тую ж «аб'ектыўную» навуку меў на ўвазе пры гэ-тым Адам Ягоравіч?

Так, ён падводзіў вынікі: «Напісаў я, улас-на, шмат, каля ста і нават больш друкаваных аркушаў, лічачы, што ў рукапісах. Гэта надта многа, калі мець на ўвазе, што я н/колі не займаўся адной справай, а дзвюма, трыма паралельнымі (падкрэслена мною.— М. С), якія, як рэвалюцыйная работа, захаплялі мя-не часамі амаль столькі ж, колькі служба, а тузалі нервы яшчэ больш. Напісаў я шмат, але карысці мала: усё гэта абрынулася ў лету правінцыяльных пачасовых выданняў, дзе іх і заўзяты бібліёграф не адшукае. Адны толькі «Перажыткі...» ды тое, што на-друкавана ў зборніках Акадэміі навук, мо-гуць мець дзейснае значэнне».

Як бачыце, амаль тое ж, што гаворым мы цяпер пра навуковую дзейнасць Адама Яго-равіча.

Ён бачыць дзейсны сэнс сваёй працы ў захаванні для новых пакаленняў часцінкі тых народных скарбаў, якія, можа, не зда-гадваючыся пра іх сапраўдную каштоўнасць, передала ўнуку вясковая беларуская кабе-ха — бабка Рузаля. «Ужо яе праўнук Максім, які пераняў нешта ад яе духу, паспеў у свой кароткі век пакарыстацца тым-сім з гэтай скарбонкі, аздобіць яго ў вершаваныя формы. I з бабуліных казак ён упершыню пазна-ёміўся з беларускай гаворкай.

Значыць [мае] сядзенне на грубцы не прайшло дарэмна, і баба Рузаля прайшла праз сваё доўгае і цяжкае жыццё з вяліз-най ношкай даўніны за плячыма неда-рэмна...

Што і трэба было даказаць!..»

«Што і трэба было даказаць» — дададзім і мы ад сябе і пакінем пакуль Адама Ягора-віча на слове ўдзячнасці чалавеку, якому не-калі, у дзяцінстве, пашчасціла грэцца ля свяшчэннага агню продкаў і які сэрцам ад-чуў, зразумеў, што трэба захаваць для на-шчадкаў, пераказаць шчаслівыя тыя хвіліны, падораныя тады яму. Так ён, свядома ці не-свядома верны памяці сэрца, і зрабіў у юнацтве. Цяпло таго агню перадалося яго-наму сыну. Гэта быў той агонь, пры ясных водблісках якога Максім Багдановіч разгле-дзеў сваю будучыню.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 [10] 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44