Произведения Интересные ссылки | Яна — выдумка маёй галавыУ кабінеце Адама Ягоравіча, бацькі Максіма Багдановіча, вісела рэпрадукцыя «Сіксцінскай мадонны» Рафаэля. Яе падарыў Адаму Ягоравічу разам з рэпрадукцыямі іншых карцін Аляксей Максімавіч Горкі. Максім ведаў і любіў гэтую карціну з дзіцячых гадоў, і вобраз Мадонны адыграў вялікую ролю ў фарміраванні яго эстэтычных поглядаў, натхніў на цудоўныя творы, прысвечаныя жанчыне-маці. У адзінай прыжыццёвай паэтычнай кнізе Максіма Багдановіча «Вянок» ёсць цыкл над назваю «Мадонны». У яго ўваходзяць дзве невялічкія паэмы «У вёсцы» і «Вераніка». У эпіграфе да паэмы «Вераніка» паэт напісаў: «Яна — выдумка маёй галавы». Але даследчыкаў творчасці М. Багдановіча не раз цікавіла пытанне, ці быў у гераіні паэмы «Вераніка» прататып і якія падзеі ўспамінае аўтар з такім сумам? Дзе, калі і з кім гуляў Максім у лапту, гарэлкі і гарадкі, пускаў «у паветра белых галубоў»? Ці быў такі сад, «дзе веяла дыхание сна», у якім узрасла Вераніка? Паэт Алесь Бачыла, які напісаў лібрэта да оперы «Зорка Венера», паэму пра Максіма Багдановіча і сцэнарый дакументальнага фільма пра паэта, у сваей кнізе «Дарогамі Максіма» выказаў наступнае меркаванне: «Чытаючы апісанні прыроды ў «Вераніцы», мы адразу пазнаем Ракуцёўшчыну, дзе былі I вулка, веючая сном, I ціхі старасвецкі дом 3 цяністым, адзічэлым садам, Над ім шпакоўніца ўгары, А ўкруг схіліўся тын стары.» Прааналізаваўшы ўсе абставіны, адлюстраваныя ў паэме «Вераніка», і супаставіўшы іх з расказамі людзей, кія ящчэ помняць тых, хто некалі жыў у Ракуцёўскім фальварку, Алесь Бачыла прыходзіць да вываду: што «за вобразам Веранікі стаяла канкрэтная асоба. Яна янічэ пазней напомніць паэту пра сябе. Я ў сад пайшоў. Ўсё глуха, дзіка, Усё травою зарасло. Няма таго, што раныы было, I толькі надпіс: «Вераніка», На ліпе ўрэзаны ў кары, Казаў вачам аб тэй пары. А што да эпіграфаў, дык іх, як і самі вершы, не заўсёды трэба разумець просталінейна». У разважаннях Алеся Бачылы многа слушнага, але з асноўным вывадам яго, што ў «Вераніцы» паказаны падзеі, якія адбываліся ў Ракуцёўшчыне,— згадзіцца цяжка. Уважліва ўчытаемся ў тэкст паэмы. Першае, на што звяртаеш увагу, гэта тое, што дом і сад Забелаў былі не ў фальварку, а недзе на ціхай гарадской вуліцы. Не калыхиуцда лісцяў хвалі, Ўспляснуўшы пенаю цвятоў Паверх чарэшневых кустоў; Кіпіць шум места дзесь там далі, А тут і глуха і цямно,— Не зварухне марское дно. | Наши спонсоры ролевые онлайн игры в интернет каталоге. . ваз приора контакты на сайте. . Внимание! Замечательные твердотопливные котлы в Москве! |