Яна — выдумка маёй галавы

I, нарэшце, Максім Багдановіч падводзіць сумны вынік свайму каханню:

Муар

Двума колерамі Пераліваецца. I бачна ўсім,

Дзе пачынаецца і дзе канчаецца каторы;

А ўсё     такі мяжу між імі

Чартою цвёрдай

Не правесці.

У сэрцы боль:

Ніколі

3 душою Вашай так не сальецца

Мая душа.

Канец.

Калі першыя вершы, прысвечапыя Ані, маглі быць напісаны ў 1910—1911 гг., дык вершы «Усни, безнадежное сердце», «Муар двума колерамі пераліваецца» і іншыя напісаны, відаць, у ліцэйскі перыяд жыцця паэта. Гэта быў час, калі моладзь Какуевага дома ўжо раз'ехалася і Максім бачыўся з Аняй толькі ў час капікул. Але вобраз Ані Какуевай жыў у сэрцы Максіма. Вершы пра Аню ён нават хацеў сабраць у асобны цыкл «Полынь-трава. Стихи об Ане Р-не с ее портретом, автографом, с комментариями к стихам». Такі надпіс быў зроблены паэтам у аўтографе вершаў.

Аднаму паэту вядома, што хацеў ён напісаць у каментарыях да вершаў пра Аню. Адно відавочна, што хоць Максім Багдановіч і разумеў, што палын-трава заглушае «пазабытыя даўнейшыя пуці», свае заветныя думы ён і ў 1913 г. павяраў Ані. Аб гэтым сведчыць сам паэт.

У пісьме да супрацоўніка рэдакцыі газеты «Наша ніва» ад 7 лістапада 1913 г. Максім Багдановіч пісаў:

«На рэдакцыю «Н. Н.» [«Нашай нівы»] насылаю паэму «У вёсцы», першую з аддзела «Мадонны», гэты аддзел па-свячаю А. Р. К. (так толькі буквы і пастаўце)».

А. Р. К.— Анне Рафаілаўне Какуевай прысвяціў Максім Багдановіч цыкл «Мадонны», сваё запаветнае разуменне прыгожага, якое паэт шукаў у штодзённым жыцці народа. Але работнікі рэдакцыі «Нашай нівы» не выканалі просьбы аўтара і не паставілі перад цыклам «Мадонны» прысвячэння. Таму мы і даведаліся аб ім толькі з пісьма М. Багдановіча, апублікаванага М. Смолкіным у часопісе «Полымя», № 3 у 1958 г. А даследчыкі творчасці М. Багдановіча не звярнулі ўвагі на гэтыя радкі з пісьма паэта.

Некалькі слоў аб часе напісання «Веранікі».

На фотакартцы Максіма Багдановіча з аўтографам урыўка з «Веранікі» на рускай мове стаіць дата 24 жніўня 1911 г. Але гэта — толькі пачатак паэмы. Ці існаваў у гэты час беларускі тэкст усёй паэмы, сказаць цяжка. Упершыню паэма была надрукавана ў «Вянку» (1913).


1 2 3 4 5 6 7 8 [9] 10